пучи́нный

1. віравы́;

2. дрыгвяны́;

3. бяздо́нны; см. пучи́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

depthless

[ˈdepӨləs]

adj.

1) плы́ткі

2) павярхо́ўны

3) бяздо́нны, непаме́рна глыбо́кі

the depthless ocean — бяздо́нны акія́н

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Бязэ́нніца ’бездань’ (Сцяц.), бязэ́ніца ’тс’, бязэ́нны ’бяздонны’ (Сцяшк. МГ). Утварэнне ад бе́зна (< бе́здна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АБІСА́ЛЬ (ад грэч. abyssos бяздонны), абісальная зона,

зона марскога дна, якая адпавядае ложу акіяна (3000—6000 м). Займае больш за 75% пл. дна акіяна. Характарызуецца адносна слабай рухомасцю вады, адсутнасцю сонечнага святла, пастаяннымі т-рай (блізкай да 0 °C ці ніжэй), салёнасцю (каля 35%), велізарным ціскам у 30—60 МПа (300—600 атм.). Жывёльны свет збяднелы (жывёлы сляпыя ці з вял. вачыма, многія арганізмы свецяцца). Зона найб. акіянскіх глыбінь — ультраабісаль (6—11 тыс. м) прымеркавана да акіянскіх жалабоў уздоўж мацерыкоў ці астраўных дуг.

т. 1, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

soundless

[ˈsaʊndləs]

adj.

1) бязгу́чны

2) бяздо́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unfathomable [ʌnˈfæðəməbl] adj. fml

1. бяздо́нны; невыме́рны (пра глыбіні)

2. незразуме́лы, невытлумача́льны;

an unfathomable mystery зага́дкавая таямні́ца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bezdenny

bezdenn|y

1. бяздонны;

2. перан. бяздонны; бязмежны;

~a rospacz — бязмежная роспач; несуцешнае гора

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абісалі́ты

(ад гр. abyssos = бяздонны + -літ)

геал. глыбінныя горныя пароды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

grúndlos a

1) бяздо́нны

2) негрунто́ўны, беспадста́ўны; беспрычы́нны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НЕ́ЙМАН (Neumann) Станіслаў Костка (5.6.1875, Прага — 28.6.1947),

чэшскі паэт. Нар. пісьменнік Чэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Гандлёвай акадэміі. Удзельнік нац.-вызв. руху чэш. моладзі «Омладзіна», быў зняволены. Дэбютаваў сімвалісцкімі зб-камі «Я — апостал новага жыцця» (1896) і «Слава сатаны сярод нас» (1897). Ідэямі нац. і сац. вызвалення прасякнуты зб-кі «Сон пра натоўп, які страціў надзею, і іншыя вершы» (1903), «Чэшскія песні» (1910). Антыфаш. пафас характэрны для паэт. зб-каў «Сэрца і хмары» (1935), «Саната зямных даляглядаў» (1937), «Бяздонны год» (1945), «Зачумленыя гады» (1946). Аўтар зб-каў пейзажнай і філас. лірыкі («Кніга лясоў, узгоркаў і вод», 1914), інтымнай («Каханне», 1933), кніг публіцыстыкі і мемуараў. На бел. мову паасобныя яго вершы пераклалі М.​Аўрамчык, М.​Гамолка, Х.​Жычка, К.​Кірэенка, М.​Машара, С.​Шушкевіч і інш.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Вокны ў сад. Мн., 1987;

Рус. пер. — Избранное. М., 1958;

Соната земных горизонтов: Избр. лирика. М., 1986.

Літ.:

Шерлаимова С.А. Станислав Костка Нейман. М., 1959.

А.​У.​Вострыкава.

Дж.Нейман.

т. 11, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)