бэ́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Тое, што і бляяць.

2. Чытаць па літарах, па складах, няўмела.

За зіму навучыўся трохі б.

|| наз. бэ́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́каць

‘бляяць, рыкаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ме́каю ме́каем
2-я ас. ме́каеш ме́каеце
3-я ас. ме́кае ме́каюць
Прошлы час
м. ме́каў ме́калі
ж. ме́кала
н. ме́кала
Загадны лад
2-я ас. ме́кай ме́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ме́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

забляя́ць, ‑яе; зак.

Пачаць бляяць. // Прабляяць. Недзе зусім блізка забляяла авечка, потым закрычалі гусі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабляя́ць, ‑бляе; зак.

1. Абазвацца бляяннем (пра авечку, казу).

2. Бляяць некаторы час. Авечка прабляяла ўсю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бляя́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бляяць. // Гукі, падобныя на крык авечкі, якія ўтвараюцца пры палёце бакасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бэ́каць несов.

1. см. бляя́ць;

2. прост. (неумело читать) бе́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

blöken vi мыча́ць, бляя́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

«ПАСТУ́Х І ВОЎК»,

бел. нар. гульня. Удзельнікі (ад 6 да 15 чал.) выбіраюць «пастуха» і «ваўка». Апошні хаваецца, а «пастух» збірае гульцоў — «авечак» і заганяе іх у «статак», пасля садзіцца і робіць выгляд, што спіць. «Воўк» хавае «авечак», а сам застаецца. «Пастух», «прачнуўшыся», ідзе шукаць «авечак». Калі ён набліжаецца да месца, дзе яны схаваны, «авечкі» пачынаюць ці сіпець, ці стукаць, ці пішчаць, на што «воўк» павінен хутка адказаць, хто гэта робіць Калі ён з адказам затрымліваецца, то «авечкі» пачынаюць «бляяць». «Воўк» уцякае, а «авечкі» павінны злавіць яго і прывесці да «пастуха».

Я.​Р.​Вількін.

т. 12, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mähen II vi бляя́ць (пра жывёл)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

beczeć

незак.

1. бляяць;

2. плакаць; раўці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)