узроставая група, якая набліжаецца да стану спеласці лясоў. У П.л. прыпыняюцца працэсы натуральнага зрэджвання і дыферэнцыяцыі дрэў, памяншаецца самкнутасць полага, прырост дрэў у вышыню і таўшчыню, павялічваецца плоданашэнне, фарміруецца падлесак. Для паскарэння прыспявання лесу праводзяць прахадныя высечкі. На Беларусі дубовыя, кляновыя, ясянёвыя лясы лічаць прыспяваючымі ва ўзросце 81—100, хваёвыя і яловыя 61—80, бярозавыя 51—60, асінавыя і альховыя 31—40 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
Туманіць, кружыць галаву; ап’яняць. Галаву дурманіць густы пах лесу.Мележ.Дурманілі ядловец і смала, І клейкія альховыя пупышкі.Грахоўскі.//перан.Разм. Атупляць розум, свядомасць. І той ці іншы дабрадзей На свой манер пускаў туману, Сябе, другіх яшчэ дурманіў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляпе́шнік Алешнік; альховыя кусты з гразкімі месцамі і сенажатнымі лажкамі (Слаўг., Сур.Касп.). Параўн.: шеле́пник (с. Бярозаўскі Радок, Балагоўскі, р-н Калінінская вобл.).
□ ур. Ляпешнік (балота і луг) каля в. Улукі Слаўг., ур. Ляпешнік (альховыя кусты) у в. Шаламы Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Зрабіць цвярозым. Свежае паветра .. [Косцю] працверазіла, ён быў поўны злоснай рашучасці.Карпюк.//перан. Зрабіць здольным цвяроза разважаць аб чым‑н., вызваліць ад ілюзій. Рыканне кароў працверазіла хлапчукоў, вярнула з непралазных джунгляў у свае альховыя кусты.Пальчэўскі.Мабыць, Славіку сапраўды здавалася, што ў дзяўчыны ўсё незвычайнае, і такое простае імя як бы працверазіла яго.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЯТО́П (ад бія... + грэч. topos месца),
участак зямной паверхні (сушы або вадаёма) з аднатыпнымі абіятычнымі ўмовамі асяроддзя (рэльеф, глебы, клімат і інш.), які займае вызначаны біяцэноз; неарган. кампанент біягеацэнозу. Характэрны для дадзенага біятопа комплекс умоў вызначае відавы склад арганізмаў, асаблівасці іх існавання, трапляе пад уплыў біяцэнозу і мяняецца ад яго ўздзеяння.
Для фізіка-геагр. умоў Беларусі характэрны біятопы: балоты (нізінныя, пераходныя, вярховыя), лясы (хваёвыя, яловыя, альховыя, бярозавыя і інш.), лугі (заліўныя, сухадольныя), палі, прэсныя воды (рэкі, азёры, вадасховішчы). Пераўтваральная дзейнасць чалавека на біятоп можа прывесці да непажаданых змен у біягеацэнозах ці поўнага іх разбурэння, што адмоўна ўплывае на склад і размеркаванне фауны і флоры. Падобныя біятопы аб’ядноўваюць у біяхоры, сукупнасці якіх складаюць біяцыклы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прысо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прысох, ‑ла; зак.
Падсохшы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. Скручаныя альховыя лісты прысохлі да галінак.Кулакоўскі.Таццяна развязала ручнікі, якімі яго перавязалі жанчыны і якія ўжо .. прысохлі.Шамякін.//перан. Захапіўшыся кім‑, чым‑н., закахацца. — Мала што. Трэба ўмець прываражыць. Эх, не на мяне .. [Уладзімір] нарваўся — прысох бы.Скрыган.Дзе гэта відана, каб шляхцянка ўпадабала бацькавага парабка і каб ён так прысох да яе.Грахоўскі.
•••
Язык прысохгл. язык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тылавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да тылу (у 2–4 знач.). Тылавы раён. □ Для бітвы за Беларусь адлівалі танкавую браню на Урале, рабілі самалёты ў далёкіх тылавых гарадах, вучылі нястомна тысячы салдат.Мележ.На дапамогу тылавым ахоўным часцям былі кінуты лепшыя кадравыя дывізіі з танкамі.Шамякін.// Які знаходзіцца ў тыле (у 2 знач.). І тут, у тылавым шпіталі,.. [Дзям’яна] адразу ўсе заўважылі.Лупсякоў.
2. Тое, што і тыльны (у 1 знач.). З тылавога боку да лазні шчыльна падступаюцца густыя альховыя кусты.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляпешнік ’алешнік’, ’альховыя кусты з гразкімі месцамі і сенажатнымі лажкамі’ (слаўг., Яшк.; Касп., Мат. Гом.), ’аер’ (ТС). Укр.лепішник ’асака’, лепешни́к, лепешня́к ’чарот лясны’, рус.лепёшник ’аер, ірны корань’, Acorus calamus L.’, смал. ’зараснікі альхі’, калін.шелеп ’алешнік’ (з перастаноўкай зычных), кур. ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ разан. ’мальва’, ніжагар. ’падбел’, алан.лепешня́к ’нізкі вярбіннік або алешнік’, варон.лепёшечник ’трыпутнік’, сарат. ’алтэй’; польск.lepiaśnik, lepiężnik ’белакапытнік, Pelasites Mill.’, ’падбел’, якія Слаўскі (4, 166) лічыць запазычаннем з усх.-слав. моў. У зах.- і паўд.-слав. мовах (славен.lepeník, lepíš ’падбел’) з кораня lop‑/lap‑. Можна меркаваць, што тут зліліся ў адну некалькі лексем: ад ле́пест (гл.) і лексемы са значэннем ’алешнік’, запазычаныя з фін., карэльск.leppä, эст.lepp ’алешына’ (Каліма, 152; Фасмер, 2, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВО́ЛЬХА (Alnus),
род кветкавых раслін сям. бярозавых. Каля 40 відаў. Пашырана пераважна ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі, таксама ў гарах Паўд. Амерыкі (Анды). Ва ўмераных шыротах утварае альховыя лясы. На Беларусі па ўсёй тэр. трапляецца вольха чорная, або клейкая (Alnus glutinosa), утварае чорнаальховыя лясы; у паўн.ч. — вольха шэрая, або белая (Alnus incana), якая мае ў цэнтр.ч. рэспублікі паўд. мяжу суцэльнага пашырэння, утварае другасныя (вытворныя пасля яловых) шэраальховыя лясы. Зрэдку трапляецца гібрыд паміж гэтымі відамі — вольха апушаная (Alnus pubescens). У Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны 14 відаў і формаў вольхі (барадатая, пушыстая, сібірская, японская, цвёрдая, чырвоная, камчацкая і інш.).
Аднадомныя лістападныя ветраапыляльныя дрэвы і кусты. Лісце круглаватае, эліптычнае або адваротнаяйцападобнае, цэласнае (у садовых формаў бывае рассечанае). Тычынкавыя кветкі падоўжаныя, звіслыя, у каташках; песцікавыя — у «шышачках», летам зялёных, шчыльных, пры выспяванні чорна-бурых, дравяністых, якія ператвараюцца ў суплоддзі. Плады — аднанасенныя арэшкі з 2 перапончатымі крылцамі. На каранях часта ўтвараюцца клубеньчыкі з азотфіксавальнымі бактэрыямі. Тэхн. (драўніна выкарыстоўваецца ў вытв-сці мэблі, фанеры, тары, як буд. матэрыял), лек. (суплоддзі і кара вяжучы, кроваспыняльны і процізапаленчы сродак), дубільныя, фарбавальныя, дэкар., меліярацыйныя (глебапаляпшальныя) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ШЧАРДАЎСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
фізіка-геаграфічны раён Беларускага Паазер’я, на Пн Віцебскай вобл. (усх. частка Расонскага р-на) і ў Расіі (большая частка). На Беларусі мяжуе з Полацкай нізінай, працягнулася з Пн на Пд на 22 км, з 3 на У на 29 км. Пл. 650 км². Выш. 180—220 м, найб. 224 м (на ПнУ).
Прымеркавана да Латвійскай седлавіны. Магутнасць асадкавага чахла да 300 м. Вылучаны адклады валдайскай серыі верхняга дакембрыю (пясчаныя і пясчана-гліністыя), ардовіку (вапнякі, мергелі, даламіты), дэвону (стракатаколерная пясчана-гліністая тоўшча). Антрапагенавыя адклады (магутнасць 30—60 м) складзены з валунных супескаў і суглінкаў, участкаў маламагутнага покрыва водна-ледавіковых асадкаў. Фарміраванне ўзвышша звязана з краявой зонай акумуляцыі паазерскага зледзянення.
Сучасны рэльеф сярэднеўзгорысты і ўзгорыста-западзінны, ускладнены камамі і азёрнымі катлавінамі. Ваганні адносных вышынь 10—25 м. Марэнныя ўзгоркі складзены з валунных суглінкаў, супескаў, камавыя — з пяску з уключэннем жвіру і галькі. Трапляюцца озавыя грады з пяскоў, жвіру і валунна-галечнага матэрыялу з марэнным чахлом. Сярэднія т-ры студз. 8,4 °C, ліп. 17,4 °C. Ападкаў 629 мм за год. Н.ў. дрэніруюць р. Дрыса і яе правыя прытокі. Азёры Нешчарда, Усвечча, Валоба, Межава і інш. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя. Пад лесам каля 40% тэрыторыі. Лясы захаваліся невял. ўчасткамі на вяршынях і стромкіх схілах узгоркаў. Пераважаюць бары, субары, ельнікі, па далінах рэк і азёр з дамешкамі дубу. Па паніжэннях бярозавыя і альховыя лясы. Пад ворывам 15% тэрыторыі.
Нешчардаўскае ўзвышша ў Расонскім раёне Віцебскай вобл.