альхо́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
альхо́вы |
альхо́вая |
альхо́вае |
альхо́выя |
| Р. |
альхо́вага |
альхо́вай альхо́вае |
альхо́вага |
альхо́вых |
| Д. |
альхо́ваму |
альхо́вай |
альхо́ваму |
альхо́вым |
| В. |
альхо́вы (неадуш.) альхо́вага (адуш.) |
альхо́вую |
альхо́вае |
альхо́выя (неадуш.) альхо́вых (адуш.) |
| Т. |
альхо́вым |
альхо́вай альхо́ваю |
альхо́вым |
альхо́вымі |
| М. |
альхо́вым |
альхо́вай |
альхо́вым |
альхо́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
але́шнік, -у, м.
1. Зараснік альхі, альховы лес.
2. Альховыя дровы; будаўнічы матэрыял з вольхі і пад.
Воз алешніку.
|| прым. але́шнікавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
яло́ва-альхо́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
яло́ва-альхо́вы |
яло́ва-альхо́вая |
яло́ва-альхо́вае |
яло́ва-альхо́выя |
| Р. |
яло́ва-альхо́вага |
яло́ва-альхо́вай яло́ва-альхо́вае |
яло́ва-альхо́вага |
яло́ва-альхо́вых |
| Д. |
яло́ва-альхо́ваму |
яло́ва-альхо́вай |
яло́ва-альхо́ваму |
яло́ва-альхо́вым |
| В. |
яло́ва-альхо́вы (неадуш.) яло́ва-альхо́вага (адуш.) |
яло́ва-альхо́вую |
яло́ва-альхо́вае |
яло́ва-альхо́выя (неадуш.) яло́ва-альхо́вых (адуш.) |
| Т. |
яло́ва-альхо́вым |
яло́ва-альхо́вай яло́ва-альхо́ваю |
яло́ва-альхо́вым |
яло́ва-альхо́вымі |
| М. |
яло́ва-альхо́вым |
яло́ва-альхо́вай |
яло́ва-альхо́вым |
яло́ва-альхо́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
альхо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да вольхі. Альховыя дровы. Альховы ліст. // Зроблены з вольхі. Альховыя начоўкі. □ Хоць альховы, абы новы. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
але́шнік, ‑у, м., зб.
1. Альховы лес, зараснік альховых кустоў. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку. Якімовіч. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. Галавач.
2. Альховыя дровы, будаўнічы матэрыял з вольхі і пад. Воз алешніку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
Туманіць, кружыць галаву; ап’яняць. Галаву дурманіць густы пах лесу. Мележ. Дурманілі ядловец і смала, І клейкія альховыя пупышкі. Грахоўскі. // перан. Разм. Атупляць розум, свядомасць. І той ці іншы дабрадзей На свой манер пускаў туману, Сябе, другіх яшчэ дурманіў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працверазі́ць, ‑цверажу, ‑цвярэзіш, ‑цвярэзіць; зак., каго.
Зрабіць цвярозым. Свежае паветра .. [Косцю] працверазіла, ён быў поўны злоснай рашучасці. Карпюк. // перан. Зрабіць здольным цвяроза разважаць аб чым‑н., вызваліць ад ілюзій. Рыканне кароў працверазіла хлапчукоў, вярнула з непралазных джунгляў у свае альховыя кусты. Пальчэўскі. Мабыць, Славіку сапраўды здавалася, што ў дзяўчыны ўсё незвычайнае, і такое простае імя як бы працверазіла яго. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прысох, ‑ла; зак.
Падсохшы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. Скручаныя альховыя лісты прысохлі да галінак. Кулакоўскі. Таццяна развязала ручнікі, якімі яго перавязалі жанчыны і якія ўжо .. прысохлі. Шамякін. // перан. Захапіўшыся кім‑, чым‑н., закахацца. — Мала што. Трэба ўмець прываражыць. Эх, не на мяне .. [Уладзімір] нарваўся — прысох бы. Скрыган. Дзе гэта відана, каб шляхцянка ўпадабала бацькавага парабка і каб ён так прысох да яе. Грахоўскі.
•••
Язык прысох гл. язык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тылавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да тылу (у 2–4 знач.). Тылавы раён. □ Для бітвы за Беларусь адлівалі танкавую браню на Урале, рабілі самалёты ў далёкіх тылавых гарадах, вучылі нястомна тысячы салдат. Мележ. На дапамогу тылавым ахоўным часцям былі кінуты лепшыя кадравыя дывізіі з танкамі. Шамякін. // Які знаходзіцца ў тыле (у 2 знач.). І тут, у тылавым шпіталі,.. [Дзям’яна] адразу ўсе заўважылі. Лупсякоў.
2. Тое, што і тыльны (у 1 знач.). З тылавога боку да лазні шчыльна падступаюцца густыя альховыя кусты. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляпешнік ’алешнік’, ’альховыя кусты з гразкімі месцамі і сенажатнымі лажкамі’ (слаўг., Яшк.; Касп., Мат. Гом.), ’аер’ (ТС). Укр. лепішник ’асака’, лепешни́к, лепешня́к ’чарот лясны’, рус. лепёшник ’аер, ірны корань’, Acorus calamus L.’, смал. ’зараснікі альхі’, калін. шелеп ’алешнік’ (з перастаноўкай зычных), кур. ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ разан. ’мальва’, ніжагар. ’падбел’, алан. лепешня́к ’нізкі вярбіннік або алешнік’, варон. лепёшечник ’трыпутнік’, сарат. ’алтэй’; польск. lepiaśnik, lepiężnik ’белакапытнік, Pelasites Mill.’, ’падбел’, якія Слаўскі (4, 166) лічыць запазычаннем з усх.-слав. моў. У зах.- і паўд.-слав. мовах (славен. lepeník, lepíš ’падбел’) з кораня lop‑/lap‑. Можна меркаваць, што тут зліліся ў адну некалькі лексем: ад ле́пест (гл.) і лексемы са значэннем ’алешнік’, запазычаныя з фін., карэльск. leppä, эст. lepp ’алешына’ (Каліма, 152; Фасмер, 2, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)