во́дсвет, -у, М -свеце, мн. -ы, -аў, м.

Адбітак святла, водбліск.

В. месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлюстрава́нне, -я, н.

1. гл. адлюстраваць.

2. Адбітак прадмета на гладкай люстраной паверхні.

А. дрэў у вадзе.

3. Адбітак у нашай свядомасці з’яў аб’ектыўнай рэальнасці.

Навуковая тэорыя адлюстравання.

4. Тое, што ўвасабляецца ў мастацкіх вобразах і малюнках.

А. жыцця ў мастацкім творы.

5. Тое, што з’яўляецца вонкавым выяўленнем чаго-н.; адбітак.

Убачыць а. радасці ў вачах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чака́н

‘штэмпель для выбівання відарысаў; адбітак відарыса; інструмент; зброя’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чака́н чака́ны
Р. чака́на чака́наў
Д. чака́ну чака́нам
В. чака́н чака́ны
Т. чака́нам чака́намі
М. чака́не чака́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

о́ттиск в разн. знач. адбі́так, -тка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

fingerprint [ˈfɪŋgəprɪnt] n. адбі́так/след па́льца(ў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

эста́мп, -а, мн. -ы, -аў, м.

Карціна — адбітак якога-н. відарыса, здымак з гравюры.

|| прым. эста́мпны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкло́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для друкавання — змочанае клейкай вадкасцю матавае шкло, на якім робіцца адбітак арыгінала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэкту́ра, -ы, ж.

Выпраўленне памылак на адбітку друкарскага набору, а таксама сам гэты адбітак.

Чытаць карэктуру.

|| прым. карэкту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́травіць

‘зрабіць адбітак; знішчыць’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́траўлю вы́травім
2-я ас. вы́травіш вы́травіце
3-я ас. вы́травіць вы́травяць
Прошлы час
м. вы́травіў вы́травілі
ж. вы́травіла
н. вы́травіла
Загадны лад
2-я ас. вы́траві вы́травіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́травіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ксілагра́фія, -і, ж.

Гравіраванне на дрэве, а таксама сама гравюра на дрэве або адбітак з такой гравюры.

|| прым. ксілаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)