такса́тар

(с.-лац. taxator)

1) той, хто вызначае таксу, расцэнкі;

2) спецыяліст, які займаецца ўлікам і матэрыяльнай ацэнкай лясных багаццяў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

запо́лле Месца па той бок поля (Слаўг.). Тое ж запольнішча (Слаўг.).

6. х. Заполле (19.10) Слаўг., в. Заполле Кар. і Маз., ур. Заполле каля в. Аздамічы Стол.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Лаве́ц1 ’лавец, паляўнічы’, ’той, хто ловіць’ (Янк. II, Бяльк., ТС), укр. лове́ць ’тс’, рус. лове́ц ’тс’, ’рыбак’, польск. łowca ’паляўнічы’, ст.-польск. ’паляўнічы сабака’, устар. łowiec (з XIV ст.) ’паляўнічы’, каш. łȯvca ’тс’, łȯvcтой, хто ловіць’, н.-луж. łowc ’паляўнічы; той, хто займаецца лоўляй’, чэш., славац. lovec, славен. lóvec, łȍu̯c, серб.-харв. ло̀вац ’паляўнічы’, ’егер’, ’ястраб-перапёлачнік’, макед. ловец, балг. ловец ’паляўнічы’. Прасл. lovьcьтой, хто ловіць звяроў, птушак, рыб’. Першаснае nomen agentis ад loviti > лавіць (гл.), утворанае пры дапамозе суф. ‑ьcь (Слаўскі, 5, 232; SP, 1, 100). Ст.-бел. ловца ’птушкалоў’ (XVII ст.) < ст.-польск. łowca ’тс’ (Булыка, Запазыч., 90).

Лаве́ц2 ’ражон, завостраная палачка, дубчык, на які чапляюць сала і смажаць яго на агні’ (Янк. II, Бяльк., Мат. Гом.; жлоб., Нар. словатв.) з *ламец (уплыў народнай этымалогіі) пры перастаноўцы м > в, параўн. ломжалаўжолобжа (Мат. Гом.). Суфікс ‑ец той жа, што і ў дубе́ц. Корань лом‑ у роднасных ламы́, лам’ё, ламяйко, ламата́ ’абцярэбленыя сукі, дробнае галлё’ (Сцяшк., Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паганя́ты, ‑ага, м.

1. Той, хто паганяе запрэжаных жывёл; возчык. Ззаду сеў начальнік канвою і загадаў паганятаму ехаць. Галавач. Як ні гразіўся, ні сцябаў.. [коней] скураной пугай паганяты, як ні пяліся яны,.. воз не кранаўся. Мележ.

2. Той, хто падганяе на працы, наглядчык. [Дзед Банэдык:] — Паганятыя з бізунамі стаялі над каркам у кожнага... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раке́тчык, ‑а, м.

1. Той, хто падае сігналы ракетамі (у 1 знач.). Лавілі і білі ракетчыкаў. Злавілі двух дыверсантаў, якія прабіраліся да моста са скрынкамі толу. Лынькоў.

2. Той, хто служыць у ракетных войсках. Збілі нашы ракетчыкі Паўэрса — Гістарычны архіўны факт... Панчанка.

3. Спецыяліст, які займаецца драблемамі запуску ракет у космас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Вывяргаць ротам прынятую ежу; ванітаваць. Незнаёмы ляжаў, скурчыўшыся абаранкам, часта, надрыўна рыгаў. Асіпенка. // перан.; чым. Выкідваць, вывяргаць (полымя, агонь і пад.). У .. [гаспадара] ёсць такая палка, якая рыгае агнём... І калі той агонь пападае ў каго, той памірае на месцы... Сачанка.

2. Моцна ікаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́йбіт, ‑а, М ‑біце, м.

Той, хто сее зерне, засявае зямлю насеннем. Прыйшла вясна, глушцы такуюць, Гукае сейбітаў зямля. Бялевіч. У глебу цёплую і мяккую, як пух, Насенне сейбіт радасна раскідаў. Пушча. // перан.; чаго. Той, хто распаўсюджвае сярод людзей веды і пад. Месца [Нявіднага] зоймуць тысячы новых сейбітаў буры і змагання. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тугаду́м, ‑а, м.

Разм. Той, хто не можа хутка думаць, разумець. Выхваляўся тугадум: Маю сорак тэм-задум!.. Але вось бяда і гора. Што няма дагэтуль твораў. Шушкевіч. Вырашыў [Шыковіч] пагутарыць з Тужыкавым. Праўда, ён — тугадум, як той анекдатычны фін, — на пытанне, якое задалі раніцой, адкажа ўвечары, але затое аб’ектыўны і разумны. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксперымента́тар, ‑а, м.

Той, хто праводзіць эксперымент; той, хто эксперыментуе. Па шырыні непасрэдна-творчага асваення нацыянальнай рэчаіснасць. [М. Багдановіч] можа і ўступае, напрыклад, Купалу, але чым замяніць нам тое, што зрабіў Багдановіч як крытык і тэарэтык літаратуры, як эксперыментатар і перакладчык, наогул як асветнік у самым высакародным значэнні гэтага слова? М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нагу́ла ’гуляка, гультай’ (Нас.), ’свавольніца’ (чач., Мат. Гом.), ’той, хто нахабны’ (беласт., Сл. ПЗБ), нагу́ловаты ’упарты’ (мазыр., Жыв. сл.). Зыходная семантыка, прадстаўленая ў Насовіча, сведчыць пра сувязь з гуля́ць, словаўтварэнне, відаць, як у назола (ад назаляць); сувязь з літ. nuogùlisтой, хто ходзіць у падраным адзенні’ (Сл. ПЗБ) застаецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)