паганя́ты, ‑ага, м.

1. Той, хто паганяе запрэжаных жывёл; возчык. Ззаду сеў начальнік канвою і загадаў паганятаму ехаць. Галавач. Як ні гразіўся, ні сцябаў.. [коней] скураной пугай паганяты, як ні пяліся яны,.. воз не кранаўся. Мележ.

2. Той, хто падганяе на працы, наглядчык. [Дзед Банэдык:] — Паганятыя з бізунамі стаялі над каркам у кожнага... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)