зы́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Калыхаць у зыбцы; гайдаць.

З. дзіця.

Хвалі зыбаюць човен.

|| аднакр. зыбану́ць і зыбну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. зы́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́ргнуць, -ну, -неш, -не; абве́рг, -гла; -ні́; -нуты; зак., што.

Выказаць нязгоду з якімі-н. сцверджаннямі; даказаць непраўдзівасць, памылковасць чаго-н.

А. абвінавачанне.

|| незак. абвярга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абвяржэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Націснуўшы, раздушыць, расплюшчыць.

Р. ягады.

2. што. Разняць, развесці, расшчаміць (сціснутае).

Р. зубы.

|| незак. расціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расціска́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. Рассунуць, развесці ў бакі што-н. зашмаргнутае.

Р. занавескі.

2. Развязаць завязанае пятлёй.

Р. шнурок.

|| незак. расшмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. чым. Стукнуць злёгку, у такт чаму-н.

П. абцасам.

2. каго (што). Забіць моцным ударам, выстралам (разм.).

П. здрадніка.

|| незак. прысту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разапхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што (разм.).

Піхнуўшы, прымусіць даць дарогу, прыбраць з дарогі.

Р. людзей.

|| незак. распі́хваць, -аю, -аеш, -ае і распіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты і удзьму́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што ў што.

Дзьмучы, увесці ўнутр.

У. паветра куды-н.

|| незак. удзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удыхну́ць¹, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што.

Набраць у лёгкія паветра пры дыханні.

У. свежае паветра.

|| незак. удыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. удыха́нне, -я, н.; прым. удыха́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Замгнуць ’задрамаць на адно імгненне, сплюшчыць вочы, засынаючы’ (ТСБМ). Рус. варонеж. замгну́ть ’тс’, укр. замгну́ти ’задрамаць ненадоўга’ (Грынч.), славен. zamígniti ’злёгку задрамаць’. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць *за‑мьг‑ну‑ти, дзе корань мьг‑ з чаргаваннем галоснага; гл. міг. Славен. форма з іншай ступенню чаргавання, як і чэш. zamihnouti se ’рынуцца, з’явіцца на імгненне’, утварылася аўтаномна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садану́ць ’з размаху ўсадзіць (што-небудзь востраву, ’моцна ўдарыць’ (ТСБМ), ’стукнуць’ (Мат. Гом., Янк.), ’раптоўна выпасці ў вялікай колькасці (пра ападкі)’ (Сл. ПЗБ). Рус. прастамоўе садану́ць, укр. садну́ць ’тс’. Дзеяслоў аднакратнага дзеяння з суф. ну ад садзіць. Прастамоўная форма з устаўным ‑а‑ па тыпу рус. копану́ть, мазану́ть пры літар. копнуть, мазнуть і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)