разапхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што (разм.).

Піхнуўшы, прымусіць даць дарогу, прыбраць з дарогі.

Р. людзей.

|| незак. распі́хваць, -аю, -аеш, -ае і распіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)