СВІРЫ́ДАЎ Алег Васілевіч (н. 18.3.1951, с. Воран-Лазоўка Хлевенскага р-на Ліпецкай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне біяарган. хіміі. Д-рхім.н. (1994). Скончыў Варонежскі ун-т (1972). З 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі і нам. дырэктара). Навук. працы па даследаванні фізіка-хім. уласцівасцей і біял. функцый гармонзвязваючых глікапратэінаў плазмы крыві і тканак чалавека, распрацоўцы імунадыягнастычных сродкаў і гарманальных лек. прэпаратаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
О природе стероидовязывающего центра транскортина человека (разам з А.А.Ахрэмам, А.А.Стральчонкам) // Докл.АНСССР. 1978. Т. 242, № 5;
Новое свойство известных белков: специфич. связывание тиреоидных гормонов аполипопротеинами плазмы человека // Биохимия. 1994. Т. 59, вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙ, Сэй (Say) Жан Батыст (5.1.1767, г. Ліён, Францыя — 15.11.1832), французскі вучоны-эканаміст. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1816). Праф.паліт. эканомікі (з 1819). Упершыню сістэматызаваў курс эканам. навукі. Яго навук. працы наз. «палітычнай эканоміяй цвярозага розуму». Прыхільнік свабоднага гандлю і неўмяшання дзяржавы ў эканам. жыццё, сфармуляваў т.зв. закон рынку. Лічыў, што абмен тавараў аўтаматычна прыводзіць да раўнавагі паміж купляй і продажам. Яго тэорыя збыту ўвайшла ў навуку пад назвай «закон С.». Адзін з аўтараў тэорыі фактараў вытв-сці, паводле якой працы, капіталу, зямлі адпавядаюць зарплата, прыбытак і рэнта. Як і Т.Р.Мальтус, тлумачыў прычыну беднасці празмернасцю насельніцтва ў параўнанні са сродкамі існавання.
Тв.:
Рус.пер. — Трактат по политической экономии. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛІГМЕН (Seligman) Бен Барух (20.11.1912, г. Ньюарк, ЗША — 1970),
амерыканскі вучоны-эканаміст. Скончыў Бруклінскі каледж (1934), ступень магістра атрымаў у Калумбійскім ун-це (1936). У 1941—45 працаваў ва ўрадавых установах ЗША, выкладаў у Бруклінскім каледжы (1947—49). У 1950—60-я г.эканам. эксперт шэрагу прафс. арг-цый ЗША. З 1965 праф. эканомікі і дырэктар даследчага цэнтра па праблемах прац. адносін Масачусецкага ун-та. Аўтар манаграфій па пытаннях працы, цэн, гісторыі эканам. вучэнняў, навук. працы па розных аспектах сац. адносін у сучасным грамадстве — праблемах беднасці, уплывах аўтаматызацыі і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Основные течения современной экономической мысли. М., 1968;
Сильные мира сего: бизнес и бизнесмены в американской истории. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЯПЯ́Н Рыгор Якаўлевіч (н. 6.5.1952, Мінск),
бел.вучоны ў галіне радыёфізікі і электронікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1988). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1974). З 1974 у Мінскім н.-д. прыладабуд. ін-це. З 1991 у НДІядз. праблем БДУ. Навук. працы па фізіцы мезаскапічных сістэм, тэорыі нелінейных ваганняў і хваль. Даследаваў электрадынаміку вугляродных нанатрубак, эфект анамальнага малога паглынання эл.-магн. хваль у перыяд. структурах і дастасаванне яго да стварэння звышвысокадыхтоўных ЗВЧ-рэзанатараў.
Тв.:
Propagation, scattering and dissipation of electromagnetic waves. London. 1993 (разам з А.С.Ільінскім. А.Я.Сляпянам);
Negative differential conductivity in carbon nanotubes (разам з А.С.Максіменкам) // Physical review letters. 2000. Vol. 84, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Генадзь Дзмітрыевіч (н. 3.2.1933, с. Катышка Галышманаўскага р-на Цюменскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1970). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1976). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1957). З 1960 на Мінскім з-дзе ЭВМ, з 1972 у НДІЭВМ (у 1972—98 нам. дырэктара). Навук. працы па структуры, архітэктуры, надзейнасці выліч. машын, сістэм і комплексаў, аўтаматызацыі праектавання ЭВМ. Распрацаваў архітэктуру, прынцыпы пабудовы і выкарыстання ЭВМ «Мінск» і ЕСЭВМ. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1983.
Тв.:
Электронная вычислительная машина «Минск-32». М., 1972 (разам з В.У.Пржыялкоўскім, В.Я.Пыхціным);
Электронная вычислительная машина ЕС-1022. М., 1979 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЖА́РАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 12.12.1946, Ташкент),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі, радыяцыйнай і экалагічнай медыцыны. Д-рбіял.н. (1987), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1971). З 1990 і з 1996 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). У 1993—96 у НДІ радыяцыйнай медыцыны (дырэктар). Навук. працы па пытаннях рэгуляторных механізмаў энергет. абмену ў клетках, малекулярных асновах і мед. наступствах уздзеяння малых доз радыяцыі. Даказаў існаванне бялку, падобнага да актыну мышцаў у мітахондрыях нямышачных клетак.
Тв.:
Выделение и характеристика актиноподобного белка митохондрий печени // Биохимия. 1984. Т. 49, вып. 11;
Некоторые тенденции в общесоматической заболеваемости населения Беларуси после катастрофы на ЧАЭС // Здравоохранение. 1996. № 5;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЖЫ́НСКАЯ Наталля Сцяпанаўна (н. 20.1.1948, г. Агдам, Азербайджан),
бел.вучоны ў галіне педагогікі і лінгвістыкі. Д-рпед.н. (1998), праф. (2000). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1971). З 1971 у НДІ педагогікі Мін-ва асветы Беларусі (з 1979 заг. аддзела). З 1989 у Бел.пед. ун-це (у 1998—2001 заг. кафедры). Навук. працы па методыцы навучання дашкольнікаў пісьменнасці, роднай і замежнай мовам, праблемах падрыхтоўкі дзяцей да школы, станаўлення і развіцця іх мовы.
Тв.:
Становление речи у дошкольников // Детская психология. Мн., 1988: Уводзіны ў методыку развіцця маўлення. Мн., 1994;
Методыка развіцця роднага маўлення, Мн., 1998;
Обучение грамоте в детском саду. Мн., 2000;
Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУСЕ́ВІЧ Віталь Аляксандравіч (н. 4.6.1957, Мінск),
бел.вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі. Канд.фіз.-матэм.н. (1982), дац. (1987). Скончыў БДУ (1978), дзе і працаваў. З 1991 у Эразмскім ун-це (г. Ротэрдам, Нідэрланды; д-р філасофіі), з 1999 праф. Грынвіцкага ун-та ў Лондане. Навук. працы па тэорыі раскладаў, камбінаторнай аптымізацыі. Распрацаваў мадэлі, метады і алгарытмы пабудовы аптымальных раскладаў для шматстадыйных сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Теория расписаний. Многостадийные системы. М., 1989 (разам з В.С.Танаевым, Ю.Н.Сацковым);
Scheduling theory: Multistage Systems. Dordrecht, 1994 (з імі ж);
Математические модели и методы календарного планирования. Мн., 1994 (з імі ж.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́НЛІ (Stanley) Уэндэл Мерэдыт (16.8.1904, г. Рыджвіл, штат Індыяна, ЗША — 15.6.1971),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі і біяхіміі; адзін з заснавальнікаў вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1941), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1949). Скончыў Эрлемскі каледж у Рычмандзе (1926) і Ілінойскі ун-т ва Урбане (1929). З 1929 у Ілінойскім, з 1930 у Мюнхенскім ун-тах, з 1931 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў (Нью-Йорк), з 1932 у Ракфелераўскім ін-це ў Прынстане, з 1948 праф. Каліфарнійскага ун-та ў Берклі. Навук. працы па хіміі, рэпрадукцыі і зменлівасці вірусаў. Вылучыў у крышт. выглядзе вірус мазаікі тытуню (1935), вірус поліяміэліту (1955). Нобелеўская прэмія 1946 (з Дж.Х.Нортрапам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯКО́ЛЬНІКАЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 9.10.1952, с. Заворскла Палтаўскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1974). З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1988—2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы плазмы, вакуумнай і плазменнай электроніцы, плазмахіміі, плазменных тэхналогіях. Распрацаваў абагульненую мадэль экстракцыі іоннага пучка з плазмы, развіў тэорыю іоннага кластэраўтварэння ў працэсе стымуляванага плазмай асаджэння плёнак крэмнію.
Тв.:
Граничное условие для электрического поля на движущейся поверхности раздела плазма — ионный пучок // Журн. технич. физики. 1983. Т. 53. №11;
Исследование динамики бесстолкновительного приэлектродного слоя пространственного заряда в плазме высокочастотного разряда // Физика плазмы. 1991. Т. 17. вып. 12.