Пахутрава́ць (войны) ’забіць’ (браг., Мат. Гом.). З ⁺пафутрава́ць — зрабіць футрыну; апошняе з польск. futryna < futro < ням. Futter ’кажух’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачарэжня ’чарга пасвіць*’кароў’ (хойн., Мат. Гом.). Утворана ад прыслоўя папарэжаш, ’па чарзе’ (Ян.), як рус. по‑очерёдно.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляту́н ’майстар па пляценню кашоў’ (карм., Мат. Гом.). Да плесці (гл.). Суф. -v//, як у лятун, хадун, паўзун.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыстро́й ’драбіны (лесвіца)’ (жыт., Мат. Гом.). Рус. дыял. при́стро́й ’прыбудова да будынка’. Нулявы дэрыват ад прыстро́іць < стро́іць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярну́ць ’моцна ўдарыць’ (бялын., Янк. Мат.; Яўс.), пя́рнуць ’тс’ (круп., Жыв. сл.). Аднакратны дзеяслоў да пе́рыць ’біць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піту́ля, піту́лька ’лямпа-каганец’ (мазыр., Мат. Гом.; ТС). Магчыма, з польск. pilula, ’pudendum muliebre’ ці з пятля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раўга́ч ’плакса’ (Мат. Маг. 2; Сцяц.). Да раўці (гл.) з няяснай суфіксацыяй, магчыма, пад уплывам наступнага слова (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́пах ’куча’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, ёсць сувязь з рапяхі ’адыходы пры прадзенні’ (Шатал.) або рэптух ’торба’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спадня́к ‘ніжні камень у жорнах’ (Мат. Гом., Шатал., ТС). Праз прыметнік сподні да спод (гл.) з суф. ‑ак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́лаўка ’посцілка’ (Мат. Гом.). Мабыць, з сувалка (гл.) у выніку метатэзы лаў < вал; першапачаткова ’посцілка з адходаў, сувалкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)