ён ~ліў усё гэ́та адны́м ду́хам — он вы́палил всё э́то одни́м ду́хом
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наста́віцьIсов.
1.в разн. знач. наста́вить;
н. мэ́блі — наста́вить ме́бели;
н. рэвальве́р — наста́вить револьве́р;
н. сіняко́ў — разг. наста́вить синяко́в;
2. (выдвинуть вперёд) вы́ставить;
н. ру́кі — вы́ставить ру́ки;
3. (взгляд и т.п.) уста́вить; устреми́ть;
н. во́чы — уста́вить (устреми́ть) глаза́;
4.охот. (капкан, западню) насторожи́ть;
5. (уши) насторожи́ть, навостри́ть;
6. (воротник) подня́ть;
7.разг. (самовар) поста́вить;
◊ н. ро́гі — наста́вить рога́;
н. (наве́сці) на ро́зум — наста́вить на ум;
н. акуля́ры — втере́ть очки́
наста́віцьIIсов. (дать наставление) наста́вить
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Прамавугольны лісток цвёрдай паперы або кардону для запісу на ім якіх‑н. звестак (звычайна як адзінка картатэкі). У картатэцы Івана Іванавіча акуратна, як кніжкі ў добрай бібліятэцы, стаяла шмат картак.Карпюк.
2.Разм. Фатаграфічны здымак. Цёмныя, крыху прыжмураныя, з доўгімі вейкамі вочы хітравата пазіралі на .. [Паходню] з карткі.Хадкевіч.
3. Пасведчанне, уліковы дакумент і пад. у выглядзе невялікага ліста цвёрдай паперы. Уліковая картка. Карэспандэнцкая картка. □ [Камендант] запісаў прозвішчы тых, чые літары супадалі, і завёў на іх крымінальныя карткі.Якімовіч.
4. Бланк з адразнымі талонамі, які дае права на атрыманне прадуктаў пры нарміраванай сістэме іх размеркавання. Прадуктовыя карткі. □ Калі хлеба па картках сям’і не ставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць.А. Вольскі.
•••
Візітная картка — картка з імем, імем па бацьку і прозвішчам, часам з адрасам і званнем асобы, якая ўручае яе пры візіце, знаёмстве і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Закрыць, загарадзіць сабою або чым‑н. Нізкія і вузкія дзверы зямлянкі засланіла вялікая постаць чалавека.Шамякін.Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу.Мележ.// Закрыць засланкай (печ). [Люба] загарнула жар, засланіла печ, дастала штосьці з-пад прыпека і пачала вячэраць.Чорны.//перан. Пазбавіць магчымасці чуць, бачыць, разумець і пад. (пра органы пачуццяў). Усё памутнела ў галаве, вочы засланіў нейкі густы змрок.Шчарбатаў./убезас.ужыв.Слухае маці і нічога не цяміць, як бы ёй розум засланіла.Колас.
2.перан. Адсунуць на задні план. Уражанні першага школьнага дня, здавалася, засланілі ўсе іншыя інтарэсы і падымалі ў хлопцаў настрой.Колас.Іншае, моцнае і радаснае пачуццё засланіла на момант усё астатняе.Якімовіч.
•••
(Увесь) свет засланіць — а) зрабіць жыццё пакутным, бязрадасным. Вайна, як гром, абарвала добрыя надзеі, засланіла цемрай свет.Кавалёў; б) прымусіць забыць пра ўсё на свеце. Дзіця засланіла Клаўдзіі Аляксееўны ўвесь свет.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Сціскаючы, рабіць мяккім, ператвараць расціраннем у мяккую масу; размінаць. Мяць гліну. Мяць лыжкай бульбу. □ Стары.. доўга разглядаў праз акуляры прынесеную.. зямлю, мяў у пальцах, нюхаў, дробнымі крупінкамі насыпаў на шкло.Кулакоўскі.
2. Тое, што і церці (у 4 знач.). [Марыля:] Добры быў лянок, палола яго, ірвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла, удваіх з Зоськай нітачку па нітачцы вывелі.Купала.
3. Рабіць няроўным, нягладкім; камячыць. [Бацька] сеў у перадку, каб, мусіць, не мяць таго месца, на якім павінен быў сядзець доктар.Сабаленка.Сцяпан мяў у руках шапку, глядзеў уніз, быццам саромеўся паказаць вочы.Асіпенка.
4. Прыгінаць, прытоптваць да зямлі (аб раслінах). «Шась-шась», — мялі струхлелы ржэўнік неданошаныя зімою валёнкі.Быкаў.— Дзе ты, Лідачка? .. Чаго ты залезла туды? — хочучы быць суровай, пытае маці. — Ці ж то можна гэтакі лянок мяць?Кулакоўскі.
5.Разм. Есці з апетытам што‑н., умінаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсе́сці, ‑сядзе; зак., каго-што.
1. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго‑, чаго‑н., абкружыць. Наш дзядзька, мілы наш Антоні, У дзіцячым часта быў палоне; Вось так гуртом яго абсядуць І час работы яго крадуць.Колас.
2. Сеўшы ў мностве, заняць паверхню чаго‑н. Душна ў хаце. Гудуць мухі, чорным роем абселі стол, у вочы надаедна лезуць.Колас.Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна бы яблыкі, дрэва абселі.Купала.// Абсыпаць, высыпаць у вялікай колькасці (пра болькі і пад.). — А што калі прышчы абсядуць? — паглядзела я на Васіля.Каліна.
3. Апасці, апусціцца, пакрыўшы сабой якую‑н. паверхню. На шашы абсеў за ноч пласт шэрага мяккага пылу.Галавач.
4. Апусціцца, асунуцца ўніз; паваліцца (пра чалавека, жывёліну). Дзед схапіўся рукамі за жывот, разявіў рот, адхінуўся назад і абсеў пад засекам ля кубла.Галавач.
5. Пад дзеяннем уласнага цяжару ці іншых сіл пашчыльнець, апусціцца ўніз; асесці (пра снег, глебу і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Бязмэтна хадзіць, гуляць. Блукаць па лесе. Блукаць па пакоях. □ За сялом, за гарой, Ад змяркання блукаю да раніцы.Гілевіч.З гадзіну блукалі мы па вуліцы, прыглядаючыся к сотням машын, што стаялі ля тратуара.Лынькоў.// Перамяшчацца, знаходзіцца ў руху, узнікаць і прападаць. Блукаюць цені. На вуснах блукала ўсмешка. □ За белымі хмарамі блукаў сонны імглісты месяц.Пестрак.Наперадзе, недзе далёка, блукалі невядомыя агні.Лупсякоў.
2. Пераходзіць, пераязджаць з месца на месца ў пошуках каго‑, чаго‑н. Блукаць па свеце. □ Назаўтра Мікола блукаў па спустошаным і спаленым горадзе, шукаў знаёмых.Якімовіч.Міцю маркотна. Ні разу сёлета не блукаў па грыбовішчах.Навуменка.[Мужчыны] доўга блукалі па балоце, абрасіліся наскрозь і, мокрыя, стаялі цяпер у нерашучасці.Пальчэўскі.
3.перан. Пераходзіць з аднаго прадмета на другі, не спыняючыся на чым‑н. (пра погляд, вочы, думкі). Невідушчы позірк.. [маці] блукае па столі, а слых пакутліва хоча ўлавіць ціхую размову ў хаце.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)