МЕР (Meer) Сімон ван дэр (н. 24.11.1925, г. Гаага, Нідэрланды),
галандскі фізік і інжынер. Чл.-кар. Каралеўскай Нідэрл.АН (1984). Замежны чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1984). Скончыў Тэхнал.ун-т у Дэлфце (1952). З 1952 у н.-д. лабараторыі фірмы «Філіпс», у 1956—90 у Еўрапейскім цэнтры ядз. даследаванняў у Жэневе. Навук. працы па фізіцы паскаральнікаў і электронных мікраскопах. Прапанаваў метад стахастычнага ахаладжэння антыпратонаў, з дапамогай якога былі адкрытыя прамежкавыя вектарныя базоны, якія з’яўляюцца пераносчыкамі слабых узаемадзеянняў (1983). Нобелеўская прэмія 1984 (разам з К.Рубія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАХ Аляксандр Давідавіч (9.7.1883, в. Ботава Маскоўскай вобл. — 1942),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі і гідралогіі. Акад.АНБССР (1928), д-рс.-г.н. (1926), праф. (1921).Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1908). У 1908—16 інжынер-гідратэхнік у Мінскай і Магілёўскай губ. З 1920 заг. кафедры БСГА. У 1927—30 заг. аддзела Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. У 1925—30 старшыня Навук.-тэхн. савета пры Наркамземе БССР. У 1927—42 заг. кафедры Ленінградскай лесатэхн. акадэміі. Распрацоўваў пытанні гідралогіі лясоў, балот, уплыву лесу на рачны сцёк. Зрабіў навук. аналіз заканамернасцей фарміравання воднага рэжыму балот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЕ́Н, Папін (Papin) Дэні (22.8.1647, Шытнэ, каля г. Блуа, Францыя — 1714, паводле інш. звестак 1712), французскі фізік і інжынер, адзін з вынаходнікаў цеплавога рухавіка. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1680) і Парыжскай АН. Скончыў Анжэрскі ун-т (1669). З 1675 у Лондане, у 1688—1707 у Германіі. Вынайшаў паравы кацёл з засцерагальным клапанам (1680), выкарыстаў вадзяную пару для падняцця поршня і апісаў замкнёны тэрмадынамічны цыкл паравога рухавіка (1690). Вынайшаў некалькі машын для падняцця вады, прапанаваў канструкцыю цэнтрабежнай помпы, сканструяваў печ для плаўкі шкла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЖЭ́ ДЭ ЛІЛЬ (Rouget de Lisle) Клод Жазеф (10.5.1760, г. Лон ле-Санье, Францыя — 26 ці 27.6.1836),
французскі паэт і кампазітар. Па прафесіі ваен.інжынер. Напісаў словы і музыку «Марсельезы». Аўтар «Нарысаў у вершах і прозе» (1796), лібрэта камічнай оперы «Жако, або Шкала маці» (1798, разам з К.Э.Дэпрэ), драмы «Макбет» (паст. 1827), рамансаў, гімнаў, ваен., рэв. і інш. песень, у т. л. песні «Раланд у Рансевалі», словы з якой сталі лозунгам рэвалюцыянераў 1848. Перакладаў на франц. мову байкі І.Крылова.
Літ.:
Великовский С.И. Поэты французских революций, 1789—1848. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́МЕК (Remek) Уладзімір (н. 26.9.1948, г. Чэске-Будзеёвіцы, Чэхія),
першы касманаўт Чэхаславакіі. Герой Чэхаславакіі (1978). Герой Сав. Саюза (1978). Лётчык-касманаўт Чэхаславакіі (1978). Палкоўнік-інжынер (з 1995 у адстаўцы).
Скончыў Вышэйшае авіяц. вучылішча ў г. Кошыцы (1970), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1976). З 1976 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 2—10.3.1978 з А.А.Губаравым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз-28» (першы ў свеце міжнар. экіпаж) па праграме «Інтэркосмас» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Ю.В.Раманенка, Г.М.Грэчка) з прыстыкаваным да яе касм. караблём «Саюз-27». Правёў у космасе 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУФАНУВО́НГ (13.7.1909, г. Луангпрабанг, Лаос — студз. 1995),
лаоскі паліт. і дзярж. дзеяч. Чл. каралеўскай сям’і Лаоса, стрыечны брат Сувана Фумы. Атрымаў адукацыю ў Францыі, інжынер-будаўнік. Удзельнік антыяп. і антыфранц. нац.-вызв. руху 1940—пач. 1950-х г. З 1950 старшыня Адзінага патрыят. фронту Лаоса (з 1956 Патрыят. фронт Лаоса, ПФЛ), які да 1973 вёў узбр. барацьбу супраць цэнтр. ўрада Лаоса (за выключэннем 1956—57 і 1962—63, калі С. быў чл. кааліцыйнага ўрада Лаоса). У 1974—75 старшыня Нац.паліт. кааліцыйнага савета Лаоса. У 1975—86 прэзідэнт Лаоскай Нар.-Дэмакр. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУНЯКО́Ў Леанід Іванавіч (н. 24.11.1936, в. Круглаўка Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. канструктар і арганізатар вытв-сці сродкаў выліч. тэхнікі. Засл. работнік прам-сці Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1958). З 1959 на Мінскім ВАвыліч. тэхнікі (з 1971 нам.гал. інжынера). З 1978 гал.інжынернавуч. цэнтра «Алгарытм». У 1981—96 нач. аддзялення, вядучы канструктар Мінскага НДІЭВМ. Навук. працы ў галіне вытв-сці і выкарыстання выліч. тэхнікі. Удзельнічаў ва ўкараненні ў серыйную вытв-сцьЭВМ шырокага выкарыстання тыпу «Мінск» і Адзінай сістэмы, выліч. сродкаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перафарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад перафарбаваць.
2.перан.; узнач.прым.Разм. Які выдае сябе за каго‑н. другога, не мяняючы сутнасці сваіх папярэдніх поглядаў, перакананняў. Дыверсію на шахце зрабіў інжынер Фюльграбе... Перафарбаваны фашыст, стары воўк, а мы паверылі яго авечай скуры.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуце́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін. Інжынер пуцейскай службы. □ Станцыі ў Махаўцы Ёсць пуцейская казарма, пафарбаваная ў жоўты колер — у ёй жывуць пуцявыя абходчыкі.Навуменка.Наколькі я разумею і разбіраюся ў пуцейскіх справах, дык мы доўга стаяць тут не будзем.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛАНК Карл Іванавіч (1728—6.11.1793),
рускі архітэктар і інжынер; прадстаўнік барока і ранняга класіцызму. З 1745 вучыўся і працаваў у «камандзе» арх. В.С.Абухава, з 1749 памочнік Дз.В.Ухтомскага. Удзельнічаў у перабудове Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра (цяпер у г. Істра Маскоўскай вобл.; 1747—60). Пад яго кіраўніцтвам пабудаваны палац у сядзібе Кускова, з яго ўдзелам павільён «Эрмітаж» (там жа). Пабудаваў Выхаваўчы дом на Маскварэцкай набярэжнай (1764—70, з удзелам М.Ф.Казакова), шэраг цэркваў у Маскве (Велікамучаніцы Кацярыны, 1764—67; Ніколы ў Званарах, 1765—68, і інш.) і ў Падмаскоўі (у Спас-Косіцах, 1761, Вышгарадзе, 1764), «Галандскі домік» (1755) і, магчыма, царкву ў сядзібе Воранава каля Масквы.