СУФАНУВО́НГ (13.7.1909, г. Луангпрабанг, Лаос — студз. 1995),

лаоскі паліт. і дзярж. дзеяч. Чл. каралеўскай сям’і Лаоса, стрыечны брат Сувана Фумы. Атрымаў адукацыю ў Францыі, інжынер-будаўнік. Удзельнік антыяп. і антыфранц. нац.-вызв. руху 1940—пач. 1950-х г. З 1950 старшыня Адзінага патрыят. фронту Лаоса (з 1956 Патрыят. фронт Лаоса, ПФЛ), які да 1973 вёў узбр. барацьбу супраць цэнтр. ўрада Лаоса (за выключэннем 1956—57 і 1962—63, калі С. быў чл. кааліцыйнага ўрада Лаоса). У 1974—75 старшыня Нац. паліт. кааліцыйнага савета Лаоса. У 1975—86 прэзідэнт Лаоскай Нар.-Дэмакр. Рэспублікі.

т. 15, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)