саюз гарадоў Ламбардыі ў 12—13 ст. для абароны ад экспансіі «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Сфарміравана ў снежні 1167 (тэрмінам на 20 гадоў) з 16 гарадоў: Падуя, Мілан, Венецыя, Мантуя, П’ячэнца, Верона, Вічэнца, Бергама, Крэмона, Трэвіза, Ферара, Брэшыя, Лодзі, Парма, Мадэна, Балоння (пазней склад гарадоў мяняўся). Мела падтрымку рым. папы і сіцылійскага караля. У 1176 апалчэнне лігі разбіла каля г. Леньяна войска імператара Фрыдрыха I Барбаросы. Паводле Канстанцкага міру 1183 ламбардскія гарады захавалі самастойнасць. У 1198 ліга намінальна адноўлена (на 30 гадоў). Спроба Фрыдрыха II усталяваць у Паўн. Італіі сваю неабмежаваную ўладу падштурхнула шэраг гарадоў на чале з Міланам аднавіць (на 25 гадоў) лігу, супраціўленне якой вымусіла Фрыдрыха адмовіцца ад заваёўніцкіх планаў. З 2-й пал. 13 ст. ліга не аднаўлялася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІКРА́Т (Polykratēs; ? — каля 522 да н.э.),
старажытнагрэчаскі тыран в-ва Самас [каля 540 — каля 522 да н.э.]. З дапамогай братоў авалодаў в-вам Самас, дамогся яго паліт. аб’яднання, увёў замест родавых тэрытарыяльныя філы. Праводзіў палітыку ў інтарэсах гандл.-рамесніцкіх слаёў дэмасу. Пры ім пабудаваны мол і хвалярэзы ў гавані, водаправод, храм багіні Геры. У барацьбе з гарадамі М. Азіі і астравамі Эгейскага м. за гандл. шляхі стварыў моцны флот і ўсталяваў сваю гегемонію над усім Эгейскім морам. Збіраў творы мастацтва, рукапісы; пры яго двары жылі паэты Анакрэонт і Івік, урач Дэмакед, філосаф Піфагор. Палітыка П. выклікала супраціўленне родавай арыстакратыі, якая ў саюзе са Спартай і Карынфам падняла супраць яго паўстанне. Забіты паводле загаду Ахеменідаў. П. прысвечана балада Ф.Шылера «Пярсцёнак Палікрата».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫНГА ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ,
узброеная інтэрвенцыя войск ЗША пад камандаваннем ген. Дж.Дж.Першынга ў Мексіцы ў 1916—17. Выклікана імкненнем ЗША паралізаваць Мексіканскую рэвалюцыю 1910—17 і абараніць інтарэсы амер. манаполій. У якасці падставы для інтэрвенцыі быў выкарыстаны напад мекс. атрада Ф.Вільі на амер. прыгранічны г. Калумбус. З вымушанай згоды прэзідэнта Мексікі В.Карансы ЗША увялі ў мекс. штат Чыўаўа армію Першынга (12 тыс.чал.). Амер. войскі прасунуліся ў глыб Мексікі, але сустрэлі там моцнае супраціўленне партызан Вільі і мекс. рэгулярных войск. Узбр. адпор інтэрвенцыі ў выніку патрыят. ўздыму мексіканцаў, антыамер. выступленні ў многіх лац.-амер. краінах, а таксама падрыхтоўка ЗША да ўступлення ў 1-ю сусв. вайну прымусілі ўрад ЗША ў студз.—пач.лют. 1917 вывесці свае войскі з Мексікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКУ́МСЕ (Tecumseh, Tecumthe; каля 1768—5.10.1813),
адзін з лідэраў нац.-вызв. руху індзейцаў Паўн. Амерыкі. Правадыр племя шоні. Брыгадны ген.брыт. арміі (1812). Прыбл. з 1805 узначальваў супраціўленне індзейскіх плямён на Пн ад р. Агайо каланізацыі іх зямель амер. пасяленцамі. Распрацаваў план стварэння саюза зах. і паўд. індзейскіх плямён. Але ў 1811 у адсутнасць Т. амер.ваен. экспедыцыя разбіла яго атрады ў бітве каля Тыпекану (цяпер штат Індыяна). У час англа-амер. вайны 1812—14 Т. ваяваў на брыт. баку супраць амерыканцаў, удзельнічаў ва ўзяцці г. Дэтройт, пры асадзе форта Мэйгс разбіў амер. брыгаду. Загінуў у баі на тэр. Канады.
Літ.:
Eckert A.W. A sorrow in our heart: The life of Tecumseh. New York, 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НКА-В’ЕТНА́МСКІЯ ВО́ЙНЫ,
заваёўніцкія войны Францыі супраць В’етнама. Першая Ф.-в.в. 1858—62 пачалася ў вер. 1858 з захопу аб’яднанай франка-ісп. эскадрай г. Дананг на Пд В’етнама. У лют. 1859 французы авалодалі г. Сайгон, пасля чаго ваен. дзеянні ішлі з пераменным поспехам. У чэрв. 1862 падпісаны франка-в’етн. мірны дагавор, паводле якога да Францыі адышоў Паўд. В’етнам (Кахінхіна). Другая Ф.-в.в. 1883—84 пачалася 19.8.1883 з высадкі франц. дэсанта ў вусці р. Ханіха (Чырвоная), а праз 6 дзён в’етн. імператарскі ўрад капітуляваў. Але асобныя часці в’етн. арміі і партыз. атрады амаль год працягвалі супраціўленнефранц. экспедыцыйным войскам. 6.6.1884 прадстаўнікі в’етн. ўрада падпісалі канчатковы дагавор, паводле якога В’етнам ператвараўся ў пратэктарат Францыі. Гл. таксама Франка-кітайская вайна 1884—85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧАРО́ЎНАЯ ФЛЕ́ЙТА»
(«Zauberflüte»),
кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць падпольшчыкаў, партызан і насельніцтва г. Мінска 17—22.4.1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі паліцыі бяспекі і СД генеральнай акругі Беларусь, 2-га ням. паліцэйскага палка, батальёна 23-га палка СС, асобага батальёна СС Дырлевангера, узмоцненай штабной роты, 12-й танк. роты, часцей вермахта (2800 гітлераўцаў), ахоўных чыг. падраздзяленняў, групы запасу і палявой жандармерыі. Горад быў падзелены на 6 частак, кожную з якіх блакіравалі карнікі. Фашысты прачэсвалі жылыя дамы і руіны, правяралі цягнікі, з горада нікога не выпускалі. На зборныя пункты было сагнана каля 52 тыс. жыхароў; мужчын 14—60 гадоў і жанчын 16—45 гадоў забіралі для вывазу на працу ў Германію. У час аперацыі патрыёты наладжвалі ўзбр.супраціўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
са́мба1
(рус. самбо, ад самозащита без оружия)
спартыўная барацьба, якая дапускае ўжыванне болевых прыёмаў і дазваляе аказаць паспяховае супраціўленне больш моцнаму або ўзброенаму праціўніку; самаабарона без зброі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Перапе́рці ’перацягнуць, перанесці ў іншае месца’, ’узяць верх у спрэчках, перамагчы, пераканаць’ (ТСБМ, Нас.), перапе́рць ’перайсці, перавезці’, ’пераканаць у іншым’ (мсцісл., З нар. сл.), пырыпэ́ртэ ’перамагчы’, ’пераканаць’ (Сл. Брэс.), перапіраць ’з цяжкасцю пераносіць што-небудзь’, ’пярэчыць, спрачацца’ (Нас.), ст.-бел.перепереть ’пераадолець супраціўленне ў спрэчцы, даказаць’. Да прасл.*per‑pьrěti ’пераканаць’ і *per‑perti, *per‑pirati ’перацягваць, перасунуць’, укр.перепе́рши ’перацягнуць, перавезці’, ’перамагчы ў спрэчцы’, рус.арх.перепира́ть ’угаворваць, пераспрачаць’, польск.przeprzeć ’тс’, славен.prepírati se ’сварыцца, спрачацца’, балг.препѝрам се ’спрачацца’, ст.-слав.прѣпьрѣти ’ўгаварыць, пераканаць’. Да пера- і пе́рці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСТРАДЫНА́МІКА (ад астра... + дынаміка),
раздзел нябеснай механікі, які вывучае рух штучных нябесных целаў. Фундаментальныя законы астрадынамікі адкрыў І.Ньютан (гл.Ньютана законы механікі, Касмічныя скорасці). Значны ўклад у развіццё астрадынамікі зрабілі К.Э.Цыялкоўскі, Ф.А.Цандэр, Ю.В.Кандрацюк, В.Гоман, А.А.Штэрнфельд і інш. Ураўненні астрадынамікі, у адрозненне ад ураўненняў нябеснай механікі, улічваюць супраціўленне зямной атмасферы, магнітнае поле Зямлі, ціск сонечнага выпрамянення і інш. Асноўныя задачы астрадынамікі: вызначэнне арбіт касм. апаратаў; адпрацоўка спосабаў вызначэння, удакладнення і карэкцыі іх арбіт па выніках траекторных вымярэнняў; распрацоўка аптымальных траекторый міжарбітальных пералётаў; спосабаў знішчэння касм. апаратаў, якія адслужылі, і інш.
Літ.:
Бахшиян Б.Ц., Назиров Р.Р., Эльясберг П.Е. Определение и коррекция движения. М., 1980;
Охоцимский Д.Е., Сихарулидзе Ю.Г. Основы механики космического полета. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ ПАРА́ДКУ КІРАВА́ННЯ,
злачынствы, якія пасягаюць на дзейнасць органаў дзярж. кіравання, супраць прадстаўнікоў улады, невыкананні спец. правіл або ў інш. дзеяннях, якія парушаюць работу дзярж. устаноў. Паводле КК Рэспублікі Беларусь да такіх злачынстваў належаць: здзекаванне над дзярж. сімваламі, арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак, прымус да ўдзелу ў забастоўках, супраціўленне работнікам міліцыі, нар. дружыннікам пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, інш. супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да гэтых асоб, а таксама ваеннаслужачых і інш. службоўцаў пры выкананні імі сваіх абавязкаў; замах на іх жыццё ці жыццё іх блізкіх сваякоў; самавольнае прысваенне звання або ўлады службовай асобы, парушэнне парадку арганізацый і правядзення вулічных шэсцяў, дэманстрацый і інш. За парушэнні, якія не ўяўляюць вял. грамадскай небяспекі, у шэрагу выпадкаў ужываецца адм. адказнасць.