ТЭКУ́МСЕ (Tecumseh, Tecumthe; каля 1768—5.10.1813),

адзін з лідэраў нац.-вызв. руху індзейцаў Паўн. Амерыкі. Правадыр племя шоні. Брыгадны ген. брыт. арміі (1812). Прыбл. з 1805 узначальваў супраціўленне індзейскіх плямён на Пн ад р. Агайо каланізацыі іх зямель амер. пасяленцамі. Распрацаваў план стварэння саюза зах. і паўд. індзейскіх плямён. Але ў 1811 у адсутнасць Т. амер. ваен. экспедыцыя разбіла яго атрады ў бітве каля Тыпекану (цяпер штат Індыяна). У час англа-амер. вайны 1812—14 Т. ваяваў на брыт. баку супраць амерыканцаў, удзельнічаў ва ўзяцці г. Дэтройт, пры асадзе форта Мэйгс разбіў амер. брыгаду. Загінуў у баі на тэр. Канады.

Літ.:

Eckert A.W. A sorrow in our heart: The life of Tecumseh. New York, 1992.

Тэкумсе.

т. 16, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)