трохма́чтавы, ‑ая, ‑ае.

З трыма мачтамі. Трохмачтавае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохпа́лубны, ‑ая, ‑ае.

З трыма палубамі. Трохпалубнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пакетбо́т ’марское паштова-пасажырскае судна’ (ТСБМ). З рус. пакетбо́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), дзе з англ. packetboot праз гал. pakket‑boot ’паштовае судна’ (гл. Фасмер, 3, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ледако́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Магутнае судна, прыстасаванае для плавання і пракладвання дарогі інш. суднам у льдах.

Атамны л.

|| прым. ледако́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́хтар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Грузавое несамаходнае судна, прызначанае для пагрузкі і разгрузкі вялікіх суднаў ці мясцовых перавозак.

|| прым. лі́хтарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турбаэлектрахо́д, -а, М -хо́дзе, мн. -ы, -аў, м.

Судна, на якім электрычны генератар прыводзіцца ў дзеянне паравой ці газавай турбінай.

|| прым. турбаэлектрахо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

І́НГРЫД КРЫ́СТЭНСЕН БЕ́РАГ (Ingrid Christensen Coast),

частка ўзбярэжжа Зямлі Прынцэсы Елізаветы (Усх. Антарктыда) паміж 72 і 81° усх. д. Паверхня ўкрыта лёдам; у сярэдняй частцы антарктычны аазіс Вестфаль з аўстрал. навук. станцыяй Дэйвіс (дзейнічала ў 1957—64). Адкрыты брыт.-аўстрала-новазеландскай экспедыцыяй у 1930—31. Названы капітанам судна «Торсхаўн» нарвежскай антарктычнай экспедыцыі К.​Мікельсанам у гонар жонкі ўладальніка судна (1935).

т. 7, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фордэві́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спадарожны вецер, што дзьме ў карму.

2. Ход судна па ветры, што дзьме ў карму.

3. Паварот паруснага судна носам па ветры.

[Гал. voordewind.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднапа́лубны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адну палубу. Аднапалубнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае астойлівасць. Астойлівае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)