АТЭНЮА́ТАР (ад франц. atténuer змякчаць, памяншаць),

прыстасаванне ў электра-, радыётэхніцы і вымяральнай апаратуры, якое памяншае напружанне, сілу току і магутнасць эл.-магн. ваганняў. Адрозніваюць атэнюатары паглынальны (прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні эл.-магн. энергіі ў правадніках і дыэлектрыках) і гранічны (выкарыстанне з’явы згасання эл.-магн. хваляў у радыёхваляводзе). Найпрасцейшы атэнюатар — дзялільнік напружання з пераменным рэзістарам (гл. Рэастат).

т. 2, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКСЕЛЕРА́ТАР у эканоміцы,

эканамічны паказчык, які характарызуе сувязь паміж аб’ёмам капіталаўкладанняў і велічынёй спажывецкіх выдаткаў у эканоміцы. Істотны рост спажывецкіх выдаткаў стымулюе інвестыцыйную актыўнасць і наадварот. Акселератар разам з мультыплікатарам выкарыстоўваецца для выяўлення сутнасці і фактараў макраэканам. нестабільнасці пры дзярж. рэгуляванні рыначнай эканомікі. Прынцып акселератара прапанаваны ў 1913 А.Афтальёнам і ўключаны ў неакейнсіянскія мадэлі эканам. росту.

т. 1, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭНДРАКЛІМАТАЛО́ГІЯ (ад дэндра... + кліматалогія),

навука пра метады вы вучэння клімату мінулых эпох па зменах велічынь гадавых кольцаў драўніны. Асн. прынцып Д. — перакрыжаванае датаванне — грунтуецца на непаўторным у часе і амаль аднолькавым характары змен памераў і структуры гадавых кольцаў у большасці дрэў, якія раслі ў падобным клімаце (вузкія кольцы паказваюць на гады засухі, шырокія — на спрыяльныя ўмовы росту).

т. 6, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэлятыві́зм

(ад лац. relativus = адносны)

1) прынцып адноснасці чалавечых ведаў;

2) філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасць аб’ектыўнага пазнання свету на падставе адноснасці ўсіх нашых ведаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эгацэнтры́зм

(ад лац. ego = я + цэнтр)

1) суб’ектыўна-ідэалістычны філасофскі і маральны прынцып, паводле якога індывідуум лічыцца цэнтрам Сусвету;

2) крайняя форма праяўлення эгаізму, індывідуалізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

generality

[,dʒenəˈræləti]

n., pl. -ties

1) агу́льная фра́за, павярхо́ўнае, неканкрэ́тнае цьве́рджаньне

2) агу́льны пры́нцып або́ пра́віла

3) бальшыня́ f., бо́льшая ча́стка

4) агу́льная я́касьць, агу́льныя ўмо́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

principle

[ˈprɪnsəpəl]

n.

1) пры́нцып -у m.; асно́ва f.

religious principles — рэлігі́йныя кано́ны

2) пра́віла n., зако́н -у m.

to make it a principle — зрабі́ць пра́вілам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КАМЕ́ННЫЯ МО́ГІЛЬНІКІ,

археалагічныя помнікі 11—17 ст., адметныя наяўнасцю каменных муровак над магіламі і каменных вымастак (да пач. 13 ст., знак пакланення Перуну). Належаць яцвягам. Асн. колькасць К.м. знаходзіцца на тэр. Гродзенскай вобл. Звычайна налічваюць 60—80 пахаванняў, характэрны сямейны прынцып. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў яме, трапляюцца трупаспаленні. З 16 ст. на камянях у галавах выбівалі крыжы, часам у спалучэнні з салярнымі знакамі.

т. 7, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМПЛЕМЕНТА́РНАСЦЬ,

узаемная адпаведнасць у хім. будове дзвюх макрамалекул або іх частак, што забяспечвае іх узаемадзеянне і ўтварэнне другасных сувязей паміж імі. Прынцып К. ляжыць у аснове самазборкі біял. структур (напр., біямембран), спец. ўзаемадзеяння ферменту з субстратам або антыгену з антыцелам, спец. спалучэння азоцістых асноў у малекулах нуклеінавых кіслот і інш. К. забяспечвае універсальнасць механізму перадачы спадчыннай інфармацыі ў працэсах рэплікацыі і транскрыпцыі.

т. 7, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІЛАГІ́ЗМА АКСІЁМА,

асноўны прынцып катэгарычнага сілагізма, што адносіцца і да аб’ёму і да зместу паняццяў. Для аб’ёму паняццяў С.а. фармулюецца так: усё, што сцвярджаецца (адмаўляецца) адносна ўсіх прадметаў класа, тое сцвярджаецца (адмаўляецца) і адносна любога прадмета гэтага класа; для зместу паняцця — ацэнка прыкметы прадмета ёсць таксама ацэнка самога прадмета; тое, што супярэчыць прыкмеце прадмета, супярэчыць і самому прадмету. Гл. таксама Сілагізм.

т. 14, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)