абарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ро́нены; зак.

1. каго-што. Адбіць напад ворага, не даць у крыўду каго-н. А. Радзіму. А. дзяцей.

2. каго-што. Засцерагчы ад шкоднага дзеяння каго-, чаго-н. А. сады ад вусеня.

3. што. Адстаяць чые-н. інтарэсы, правы, погляды; выступіць на судзе ў якасці абаронцы. А. падсуднага. А. прынцып дэмакратызму.

Абараніць дысертацыю (праект, дыплом) — публічна на пасяджэнні вучонага савета (дзяржаўнай камісіі) адстаяць навуковую вартасць дысертацыі (праекта, дыплома) з мэтай атрымання адпаведнай вучонай ступені або пацвярджэння кваліфікацыі.

|| незак. абараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. абарані́цца, -раню́ся, -ро́нішся, -ро́ніцца; незак. абараня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца (да 1 і 2 знач.).

|| наз. абаро́на, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)