раздзел клінічнай медыцыны, які вывучае функцыі і структуру скуры ў норме і пры паталогіі, распрацоўвае метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі хвароб скуры. Адрозніваюць агульную (вывучае анатомію, гісталогію, фізіялогію, біяхімію здаровай і хворай скуры, агульныя заканамернасці развіцця скурных хвароб) і прыватную Д. (даследуе асобныя дэрматозы). Цесна звязана з інш. галінамі клінічнай медыцыны, асабліва з венералогіяй.
Захворванні скуры са старажытнасці вядомы народам Егіпта, Кітая, Індыі, Грэцыі, Рыма. Аднак Д. як навука сфарміравалася ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст., пасля стварэння аўстр. ўрачом І.Пленкам і пазней англ. урачом Р.Уіленам першапачатковай класіфікацыі хвароб скуры, заснаванай на марфал. прынцыпе (паводле знешніх праяўленняў хвароб). Пачалі фарміравацца дэрматалагічныя школы. У 2-й пал. 19 ст. Д. аб’ядналася з венералогіяй у адну мед. дысцыпліну — дэрматавенералогію. Заснавальнікі Д. ў Расіі — А.Г.Палацебнаў, Ц.П.Паўлаў, А.І.Паспелаў, П.В.Нікольскі — развівалі фізіял. кірунак у Д., зыходзячы з уяўленняў аб цеснай сувязі скуры з цэласным арганізмам.
На Беларусі даследаванні па Д. пачаліся ў 19 ст. Станаўленне і развіццё Д. як навукі звязана з заснаваннем кафедры дэрматавенералогіі на мед. ф-це БДУ (1923) і дзейнасцю кафедраў у Віцебскім і Гродзенскім мед. ін-тах, бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, стварэннем скурна-венералагічнага НДІ (1932—88). Даследаванні па Д. вядуцца ва ўсіх мед.ВНУ краіны, у рэсп. кансультацыйна-дыягнастычным цэнтры па Д. і венералогіі пры Мінскім скурна-венералагічным дыспансеры. Поспехі айчыннай Д. ў дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы піядэрмітаў, каросты, псарыязу і інш. дэрматозаў звязаны з імёнамі А.Я.Пракапчука, А.Ц.Сасноўскага, Л.І.Гакінаевай, А.П.Комава, Я.С.Пеўзнера, Л.І.Багдановіча, М.З.Ягоўдзіка, Л.Г.Барабанава і інш.бел. вучоных.
Літ.:
Скрипкин Ю.К. Кожные и венерические болезни. М., 1980;
Дифференциальная диагностика кожных болезней. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРКО́Ў Аляксей Аляксандравіч (13.10.1899, в. Сераднёва Рыбінскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 14.6.1983),
рускі паэт, грамадскі дзеяч. Герой Сац. Працы (1969). Засл. дз. культ. Арменіі (1970). Скончыў Ін-т чырвонай прафесуры ў Маскве (1934). У 1944—46 гал. рэдактар «Литературной газеты», у 1945—53 час. «Огонек». Друкаваўся з 1918. Першая кніга вершаў — «Запеў» (1930). Зб-кі вершаў «Апошняя вайна» (1933), «Так мы раслі» (1940) прасякнутыя героікай грамадз. вайны. У песнях «Зямлянка» («Б’ецца ў цеснай пячурцы агонь...»), «Песня смелых» і інш. (Дзярж. прэмія СССР 1946), зб-ках «Снежань пад Масквой» (1942), «Расія караючая» (1944), «Свету — мір!» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Песні пра чалавецтва» (1961), «Што такое шчасце?» (1969) услаўленне парыву да перамогі, барацьбы за мір. Неаднаразова бываў на Беларусі: удзельнік вызвалення Зах. Беларусі (1939), прысутнічаў на Нар. сходзе Зах. Беларусі (28—30.10.1939, Беласток) і інш. Па матывах бел.нар. песень напісаў вершы «Над зялёнай магілай», «Заспявала дзяўчына», «Удовіна». Партызанам Беларусі, гераізму, мужнасці і стойкасці яе народа ў Вял.Айч. вайну прысвяціў вершы «Дзед Талаш», «Беларусь», «Вораг увайшоў у мой дом і разбіў...», «Клятва над кроўю», «Лясны бой пад Полацкам». Да 35-годдзя літ. дзейнасці Я.Купалы напісаў арт. «Народны паэт» (1940) і інш. Перакладаў вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, А.Куляшова, А.Александровіча, М.Машары. На бел. мову асобныя вершы С. перакладалі А.Астрэйка, С.Дзяргай, М.Аўрамчык, А.Вялюгін, Х.Жычка, А.Звонак, К.Кірэенка, У.Шахавец.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1978—80;
Бел.пер. — у кн.: Анталогія рускай савецкай паэзіі. Мн., 1936;
Руская савецкая паэзія. Мн., 1953.
Літ.:
Резник О.С. Алексей Сурков: Путь поэта. 3 изд. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Мікалай Сямёнавіч (3.12.1896, С.-Пецярбург — 8.2.1979),
рускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Герой Сац. Працы (1966). Нар. паэт Азербайджана (1974). Нар. паэт Узбекістана (1974). Скончыў Пецярбургскую гандл. школу (1911). З 1944 сакратар Саюза пісьменнікаў СССР. Друкаваўся з 1918. Першыя зб-кі вершаў — «Арда» і «Брага» (абодва 1922). Кнігі апавяд. «Ваенныя коні» (1927), «Вечны транзіт» (1934), аповесці «Ад мора да мора» (1925), «Вайна» (1931) адметныя назіральнасцю, маляўнічасцю і гумарам. Вершы, паэмы, нарысы, створаныя ва ўмовах ленінградскай блакады (паэма «Кіраў з намі», 1941, Дзярж. прэмія СССР 1942; зб. вершаў «Вогненны год», 1942), прасякнуты героіка-патрыят. настроямі. Пасляваен. творы ўслаўляюць баявыя і прац. подзвігі, дружбу народаў, барацьбу за мір (цыклы вершаў «Грузінская вясна», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1949; «Два патокі», 1951, Дзярж. прэмія СССР 1952; «На другім Сусветным кангрэсе міру», 1951). Аўтар кніг прозы «Двайная вясёлка» (1964), «Шэсць калон» (1968, Ленінская прэмія 1970), «Шматколерныя гадзіны» (1972). Ц. часта наведваў Беларусь, напісаў верш «У Мінску ў дні трыццацігоддзя Перамогі». На бел. мову асобныя яго творы пераклалі А.Куляшоў, П.Броўка, М.Танк, М.Аўрамчык, Р.Барадулін, С.Грахоўскі, М.Калачынскі, П.Макаль. Броўка прысвяціў яму арт. «...Скрозь ён вельмі неабходны...» (1976) і «Самы сардэчны сябар» (1979). Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1957.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—7. М., 1973—76;
С марсианской жаждою творить. М., 1979;
Стихотворения и поэмы. М., 1984;
Бел.пер. — Ад мора да мора. Мн., 1931;
Вайна. 2 выд.Мн., 1936;
Адважны партызан. Мн., 1947;
Апавяданні пра Пакістан. Мн., 1954;
Спасціжэнне. Мн., 1978.
Літ.:
Шошин В. Н.Тихонов: Очерк жизни и творчества. Л., 1981;
Кенька М. Спасціжэнне паэзіі // Полымя. 1979. № 4.
Разм. Сунуцца, паказацца куды‑н. Жанкі з дзецьмі былі на агародах, баючыся паткнуцца ў вуліцу.Чорны.— Мы ім дамо пытлю, няхай толькі паткнуцца! — гулі мужчыны.Грахоўскі.— Ой, Волька, як жа на вуліцу выйсці, — бядуе Уля. — Людзі пальцамі паказваць будуць... — І раптам крык: — Ну, няхай яшчэ раз паткнецца ў нашу хату — кіпнем аблію!Паўлаў.//перан. Паспрабаваць што‑н. зрабіць, памкнуцца. Паткнуцца сказаць сваё слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расква́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад расквасіць.
2.узнач.прым. Гразкі, размочаны. Глянуўшы наперад, у расквашаную дарожную далячынь, Данік адчуў, як ад няспыннага напружання ў яго пачалі млець рукі, заныла спіна.Краўчанка.Рыгор, а за ім і Віця з расквашанай, але ўсё ж цвёрдай пад нагамі каляіны падаліся на абочыну.Паўлаў.
3.узнач.прым. Разбіты да крыві. [Маці], убачыўшы сына з расквашаным носам, накінулася на Андрэйку.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
румя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
1. Пакрывацца румянцам (у 1 знач.); чырванець. Твар румяніцца дзявочы, І бярозкай гнецца стан...Гурло.
3. Набываць чырвоны колер, адценне, чырванець. Над полем, Над сасоннікам, Над гаем Румяніцца вячэрняя зара.Свірка.Да раніцы над мястэчкам румянілася патрывожанае неба.Паўлаў.// Падсмажваючыся, пакрывацца залаціста-карычневай скарыначкай; запякацца. Пірог пачаў румяніцца. □ Смажаная на зборы бульба румянілася хрумсткімі скрылікамі на вялікай патэльні.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1. Станавіцца старым або больш старым. Аміля ж пасля гэтых другіх родаў пачала хварэць і шпарка старэць.Чорны.Матруна да дзяцей у горад паехала. Хату прадае, а купцоў не знаходзіцца. Так і старэе хата.Паўлаў.
2. Станавіцца ўстарэлым. Лепшае з тае творчае спадчыны, якую пакінуў Андрэй Александровіч, не старэе.Звонак.
3.Спец. Мяняць свае ўласцівасці пад уздзеяннем розных фізіка-хімічных умоў. Гума старэе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пхаючы, падняць наверх. Узапхнуць воз па ўзгорак. Узапхнуць чамадан на верхнюю палку.
2. З цяжкасцю надзець, нацягнуць што‑н. вузкае, цеснае. Ледзь узапхнуў боты на ногі.// Надзець наспех які‑н. абутак. Узапхнуў сандалі і бягом на вуліцу.
3. Узваліць працу на каго‑н. — Ты паслухай, паслухай, што на нас гэты, гэты... узапхнуць хоча! — .. бацька гнеўна павярнуўся ўжо да Улі.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Коцячы, падняць, закаціць куды‑н. А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць! Паўлаў. — Але ж дзе я паспею? — пачала апраўдвацца разгубленая Галкоўская. — Вунь хлопец ляпае сякерай. — Усміхнулася. — Ужо на тосты вянок ускацілі па бервяну.Чыгрынаў.// З цяжкасцю ўсцягнуць, палажыць на што‑н. Надзя ўскаціла Слесарэнку на сані, паклала зручней, накрыла посцілкай, закідала сенам аўтамат.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха1, нескл., н.
Назва літары «х».
ха2, выкл.
Разм. Выказвае нязгоду з чым‑н., абурэнне з прычыны чаго‑н. (часам з адценнем іроніі, знявагі). — Не спраўлюся я, Максім Рыгоравіч. — Ха! — Мароз выцяў Гаварушку па плячы. — А хто ж справіцца?Лобан.— А злоты нам, дзед, усё-такі заплаціш, — пагразіў Том. — Ха, спадзявайцеся. Многа я іх назапасіў вам.Пальчэўскі.Волька пакрыўджана надзімае губы. Яна выдумала?! Ха, вы толькі паглядзіце!Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)