эфір хлорвугальнай к-ты, CCl3OC(O)Cl. Бясколерная вадкасць, дыміць у паветры, мае пах прэлага сена, tкіп 128 °C, шчыльн. 1664 кг/м³ (20 °C). Узаемадзейнічае з воднымі растворамі шчолачаў, аміяку, амінаў (гэтыя рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі Д.). Аказвае раздражняльнае і моцнае ўдушлівае дзеянне: смяротная канцэнтрацыя 1 мг/л пры экспазіцыі 5 мін, скрыты перыяд дзеяння 6—8 гадз. У 1-ю сусв. вайну выкарыстоўваўся як атрутнае рэчыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗАДАРА́НТЫ (ад дэз... +лац. odor пах),
сродкі для аслаблення ці знішчэння дрэннага паху; кампазіцыі арган. злучэнняў — спіртоў, альдэгідаў, вытворных вышэйшых тлустых кіслот, прыродных і сінт. пахучых рэчываў і інш. з рознымі дабаўкамі. Паводле прызначэння адрозніваюць Д. паветра (для памяшканняў, вопраткі і інш.) і гігіенічныя (касметычныя для знішчэння паху поту, асвяжэння цела і поласці рота), якія звычайна маюць рэчывы, што памяншаюць выдзяленне поту (фармалін, уратрапін) ці аказваюць дэзінфіцыруючае дзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМБІ́Р (Zingiber),
род кветкавых раслін сям. імбірных. Каля 90 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, Паўд. Афрыцы, Аўстраліі. Найб. вядомы І. звычайны (Z. officinalis).
Шматгадовая травяністая трапічная расліна выш. да 1 м. Лісце ланцэтнае. Кветкі фіялетава-жоўтыя, стэрыльныя, у кароткіх, падобных на колас, суквеццях. Сухое карэнішча мае прыемны духмяны пах і пякучы смак, спажываецца ў кулінарыі як прыправа і ў харч. прам-сці для араматызацыі (варэнне, лікёры і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аддава́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дае́; незак.
1.чым (разм.). Мець які-н. прысмак, пахі пад.
Бочка аддае рыбай.
2.перан. Нагадваць што-н., мець адценне, рысы чаго-н.
У канцы жніўня ночы аддавалі ўжо восенню.
Думка аддае даўніной.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фія́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або жоўтымі, белымі ці рознакаляровымі пахучымі кветкамі.
|| прым.фія́лкавы, -ая, -ае.
Ф. пах.
Сямейства фіялкавых (наз.).
○
Фіялкавы корань — карнявішча некаторых відаў касачоў, у склад якіх уваходзіць эфірнае масла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
fishy[ˈfɪʃi]adj.
1. ры́бны (пра смак, пах)
2.infml падазро́ны;
This sounds fishy. Гэта гучыць падазрона.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
whiff[wɪf]n. по́дых, паве́ў; дымо́к; сла́бы пах;
He took a few whiffs. Ён зрабіў некалькі зацяжак.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бы́льнікавы (из) чернобы́ли, чернобы́льника;
б. пах — за́пах чернобы́ли (чернобы́льника);
б. ве́нік — метёлка из чернобы́ли (чернобы́льника)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кве́цень, ‑і, ж., зб.
Кветкі (на дрэвах, раслінах, лузе і пад.). З горада на раку ветрык прыносіць пах мёду, пах духмянай ліпнёвай квецені — у Пінску цвіце ліпа.Сачанка.І правільна назвалі вёску Вішнякамі: не бывае той вясны, каб не хаваліся дамы ў белай квецені.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баркуно́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баркуну, уласцівы баркуну. Баркуновы пах.// Прыгатаваны з баркуну. Баркуновы пластыр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)