1. Жывёліна атрада паўзуноў, пакрытая касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што могуць разам з галавой і хвастом уцягвацца ў панцыр.
Марская ч.
2.зб. Рагавыя пласцінкі панцыра гэтай жывёлы, а таксама вырабы з такіх пласцінак.
|| памянш.чарапа́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ада́жыо
(іт. adagio = павольна)
1) муз. павольны тэмп, больш хуткі, чым ларга, але павольнейшы за андантэ;
2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе;
3) павольная частка сольнага або дуэтнага балетнага танца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
незако́нчаны, ‑ая, ‑ае.
Які не даведзены да канца; незавершаны. Незакончанае пісьмо. Незакончаная адукацыя. □ Высокі вежавы кран павольна рухаўся па рэйках, падаючы цэглу і раствор на рыштаванні незакончанага будынка.Хадкевіч.
•••
Незакончанае трываннегл. трыванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыйсці, рухаючыся павольна, з цяжкасцю (звычайна па вадзе, снезе і пад.). — А вы думаеце, што і Сашка прыбрыдзе на сход? — не без здзіўлення запытаў Юлік.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Малёдны ’ветлівы, мяккі характарам’, іўеў. (Сцяшк. Сл.), малёдненька ’памалу, павольна’ (там жа). Няясна. Відавочна, балтызм. Параўн. літ.malóninis ’пяшчотны’, у якім у групе ‑nin‑ пасля адбылося распадабненне: ‑нн‑ > ‑дн‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕЛА́ГРА (ад італьян. pelle agra шурпатая скура),
захворванне, абумоўленае недастатковасцю ў арганізме або няпоўным засваеннем ім нікацінавай кіслаты, трыптафану, рыбафлавіну. Пашкоджвае скуру (дэрматоз), страўнікавы тракт, парушае псіхіку. Часцей хварэюць дарослыя. Паталогія страўнікава-кішачнага тракту (энтэрыты, лямбліёз) зніжае забяспечанасць арганізма нікацінавай к-той. Фактары, якія павялічваюць патрэбу ў нікацінавай к-це — цяжарнасць, цяжкая фіз. праца, ператамленне. П. часцей бывае ў вясенне-летні перыяд. Прыкметы: на скуры сім. высыпка эрытэматозных плям (нагадваюць сонечны дэрматыт), скура набывае шэры колер, робіцца сухой, шурпатай, з тлустымі лускаватымі адкладамі, развіваецца атрафія, гіперпігментацыя. На плямах утвараюцца пухіркі, язвы, якія павольна рубцуюцца. Змены нерв. сістэмы: апатыя, вяласць, полінеўрыты, сутаргі і інш. Неабходна адрозніваць ад парфірыі скуры, таксідэрміі, фотадэрматозу. Хварэюць таксама жывёлы. Лячэнне: вітаміна- і дыетатэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кандыба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ісці кульгаючы або павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі. Панурыя, засмучаныя, устрывожаныя і абураныя такою несправядлівасцю, кандыбаюць сяляне пад казацкім канвоем.Колас.Часта кандыбае стары Міхайла ў вобласць.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вурзець ’павольна ісці, плесціся’ (Янка Купала, Ванк. дыс.). Няясна; магчыма, звязана з ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ або з ву́рда ’буркаўка, вяртушка’, тады зыходная форма была б *вурдзець ’куляцца, бурчаць’, відаць, гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́базіць ’есці павольна, не адчуваючы смаку, перабіраючы, нехаця’ (Бір. Дзярж.). Укр.уманск.ли́бати ’паволі плесціся’, бойк. ’неахвотна лаешся’, ’глытаць’, балг.хаскаўск.либам ’капрызна, неахвотна есці’ і г. д. — гл. лы́баць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плы́ўка ’павольна, мякка’ (Сцяшк. МГ). Беларускае. Да аддзеяслоўнага прыметніка ⁺плыўкі з суф. ‑к‑ са значэннем ’схільны да дзеяння, названага ўтваральным дзеясловам’ (гл. плыць) — як грузкі, даўкі, мылкі, плаўкі і інш.