Ру́га ’паша для жывёлы’ (Нік. Очерки), ст.-бел. руга ’царкоўнае ўгоддзе’ (Станг, Urkundensprache, 145). Стараж.-рус. руга ’плата; царкоўная маёмасць’, укр. ру́га ’царкоўная зямля, прызначаная на ўтрыманне святарства’. Запазычана з с.-грэч. ρόγα ’salarium’, вытворнага ад лац. rogāre (Міклашыч, 282; Фасмер, 3, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́ннік1 ’чалавек, які ўзяў на сябе якія-небудзь абавязацельствы’ (Гарэц.). Вытворнае з суф. нік (< ьnъ + ikъ) ад назоўніка віна́1 ’доўг, абавязак’; параўн. рус. пск. вина ’тс’. Такім жа чынам утварылася блізкае да вышэйадзначанага ўкр. ви́нник ’даўжнік’, ст.-рус. винникъ ’віноўнік, вінаваты’ (XII ст.), польск. winnik ’вінаваты’, чэш. vinník, славац. vinník ’тс’.

Віннік2 ’вінакур, майстар па вырабу гарэлкі’ (Нас., КТС, КЭС, лаг.). Укр. винник, рус. винник ’тс’, паўн.-дзвін. ’рамізнік, які возіць віно (гарэлку)’, урал. ’чалавек, які патаемна гандлюе віном (гарэлкай)’, ст.-рус. винникъ ’віначэрп’ (з XI ст.); ’вінакур’ (з XVI ст.), польск. winnik ’вінакур’. Утворана пры дапамозе суф. нік ад віно́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абузме́жак Частка поля з вельмі касым схілам на верхняй тэрасе, які немагчыма араць (Віц. Нік. 1895).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

падло́га Роўны лог, які прылягае да рэчкі або балоцістага спуску (Віц. Нік. 1895); падэшва ўзвышша (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

плавы́ Азёры, багатыя рыбай, пакрытыя зыбкім і непраходным дзірвановым зараснікам (Віц. Нік. 1895); зыбкае балота (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Ка́вярза выраз кавярзні каверзаць ’плесці лапці’ · «кавярзні», узняць на каго «кавярзу» ’гаварыць няпраўду, апіраючыся па праўдзівыя, але перакручаныя факты’ (Нік. Напаў.). Гл. кавярзень.

*Кавярза́, къвірза ’зусім няўмелы і неахайны’ (міёр., З нар. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад коверзати ’няўмела рабіць і да т. п.’ Гл. кавярзаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́шні ’прыстасаванне насіць корм у хлеў’ (Нік. ЭШ, Хрэст. дыял., ДАБМ, Маш.), ’прыстасаванне насіць за спіной грыбы, ягады і інш.’ (ТС, Круч.). Рус. крошни ’заплечны кош’, балг. крошня ’кош’, серб.-харв. крошгьа ’вялікі кош’, славен. krošnja ’насілкі’. Да *krosnja. Гл. кросна (Бернекер, 1, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахоў, паловы ’пахаванне нябожчыка’, ’пограб, склеп’ (Др.-Падб., Гарэц.; гродз., Яшк.; Нік. Очерки). З польск. pochów, pochowa ’тс’. Ашм. паховічы ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) і паловы (вышэй) утвораны паводле мадэлі бел. неафіцыйных, прыватных святаў (адведзіны, муровіны і інш.). Да ла- < прасл. po‑ і хавиць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераця́жка (пэрэтя́жка) ’перад у боце’ (лун., Шатал.), переця́жкі ’бярвенні, пры дапамозе якіх умацоўваецца плыт’ (бяроз., З нар. сл.), ’гульня ў перацягванні’ (Нік. Очерки; Гарэц.). Да пера‑цягнуць (гл.). У першай лексемы, відаць, недакладнае тлумачэнне, параўн. рус. перетяжка сапог ’мена падэшваў альбо падшыванне новых падэшваў’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпу́ннік ’прыбудова да пуні’ (Касп., Інстр. 2), Тв. скл. припуньком ’камора ў пуні’ (Анім. дад.). Рус. дыял. зах. припу́нник ’прыбудова да хаты, пуні для дроў, мякіны і да т. п.’. Конфікснае пры‑ + нік утварэнне ад пуня (гл.) або ад прыметніка *прыпунны з суфіксам ‑ік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)