indefinite

[ɪnˈdefənət]

adj.

1) неакрэ́сьлены; няя́сны; нявы́значаны; няпэ́ўны

it is yet indefinite — усё гэ́та яшчэ́ няпэ́ўнае

2) неабмежава́ны

3) неазнача́льны

an indefinite pronoun — неазнача́льны займе́ньнік

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hazy [ˈheɪzi] adj.

1. тума́нны, затума́нены; няя́сны, засла́ны мгло́й;

hazy weather пахму́рнае надво́р’е;

hazy wood лес, аху́таны мгло́й;

a hazy view тума́нныя да́лі

2. няя́сны, неакрэ́слены, няпэ́ўны;

I have a hazy idea… Мне здаецца…

3. (пра чалавека) няўпэ́ўнены, збянтэ́жаны, паста́ўлены ў тупі́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

arbitrary

[ˈɑ:rbətreri]

adj.

1) самаво́льны, адво́льны

arbitrary decisions — адво́льныя пастано́вы

2) капры́зны, няпэ́ўны; зьме́нлівы

an arbitrary character — капры́зны хара́ктар

3) дэспаты́чны

an arbitrary king — дэспаты́чны каро́ль

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сці́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сцішыць.

2. у знач. прым. Які прыйшоў у стан спакою; прыціхлы; супакоены, ціхі. Гукі плылі ў сцішаным жнівеньскім вечары, як няпэўны ўспамін аб страчанай радасці. Радкевіч. Жанчына шастала паперкамі, і ў сцішаным аўтобусе гэтае шастанне грымела, як выбух. Скрыган. [Кіра] дыхала роўна, амаль нячутна, і на яе было прыемна глядзець — спакойную, сцішаную, без трывог. Карпаў.

3. у знач. прым. Прыглушаны, ціхі. Раптам да .. вуха [Лабановіча] даляцела сцішаная гамонка з глыбіні кустоў. Колас. Жалезны лямант і скрыгат узлятаюць аж пад высокія зводы даху і адтуль ападаюць ужо сцішаным рэхам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

precarious

[prɪˈkeriəs]

adj.

1) няпэ́ўны, хі́сткі; незабясьпе́чаны, небясьпе́чны, рызыко́ўны (і пра жыцьцё)

2) неабгрунтава́ны, сумне́ўны (пра высно́ву)

3) ненадзе́йны, зале́жны ад чужо́е во́лі

precarious situation — няпэ́ўнае стано́вішча

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unsettled

[ʌnˈsetəld]

adj.

1) бязла́дны; не ў пара́дку

2) няўсто́йлівы; зьме́нны, няпэ́ўны

The weather is unsettled — Надво́р’е пераме́нлівае

3) незалаго́джаны

an unsettled bill — няспла́чаны раху́нак

4) незасе́лены, ненасе́лены

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

shaky [ˈʃeɪki] adj.

1. дрыго́ткі, дрыжа́чы;

His hands are shaky. У яго трасуцца рукі;

He looks a bit shaky on his feet. Ён няцвёрда трымаецца на нагах.

2. хі́сткі, няпэ́ўны;

a shaky argument хі́сткі аргуме́нт;

My French is a bit shaky. Я не вельмі добра ведаю французскую мову.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

in the air

а) пашы́раны

Wild rumors were in the air — Шы́рыліся дзі́кія чу́ткі

б) няпэ́ўны

Our plans are still up in the air — На́шыя пля́ны яшчэ́ ў паве́тры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПРАЦО́ЎНЫ ДАГАВО́Р,

пагадненне паміж работнікам і наймальнікам. Паводле П.д. работнік абавязваецца выконваць работу па адной або некалькіх прафесіях, спецыяльнасцях або пасадах адпаведнай кваліфікацыі і выконваць унутраны прац. распарадак; наймальнік абавязваецца прадастаўляць работніку абумоўленую П.д. работу, забяспечваць умовы працы, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы, лакальнымі нарматыўнымі актамі і пагадненнямі бакоў, своечасова выплачваць работніку заработную плату. Дагаворнымі бакамі з’яўляюцца наймальнік і работнік, якія знаходзяцца паміж сабой у прац. адносінах на аснове П.д. Па агульным для наймальнікаў правіле не дапускаецца заключэнне П.д. з асобамі да 16 гадоў. П.д. можа быць заключаны з асобай, што дасягнула 14 гадоў, з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў (усынавіцеля, папячыцеля) для выканання лёгкай працы, якая не прычыніць шкоды здароўю і не парушыць працэс навучання.

Умовы П.Д., што вызначаюць сукупнасць правоў і абавязкаў дагаворных бакоў, складаюць яго змест. У П.д. павінны быць: звесткі пра работніка і наймальніка; месца работы з указаннем структурнага падраздзялення, куды работнік уладкоўваецца; працоўныя функцыі работніка; асн. правы і абавязкі работніка і наймальніка; тэрмін П.д. (для тэрміновага дагавора); рэжым працы і адпачынку (у выпадку адрознення ад агульнаўстаноўленага); умовы аплаты працы. Паводле пагаднення бакоў у П.д. могуць быць уключаны і інш. (дадатковыя) умовы, абавязковыя для абодвух бакоў. Пасля заключэння П.д. яго бакі набываюць правы і нясуць абавязкі, замацаваныя ў заканадаўстве аб працы, калект. дагаворы і ў лакальных актах наймальніка.

П.д. можа быць заключаны на няпэўны ці пэўны тэрмін, але не больш як на 5 гадоў; на час выканання пэўнай работы; на час выканання абавязкаў часова адсутнага работніка, за якім захоўваецца месца работы; на час выканання сезонных работ. П.д. заключаецца ў пісьмовай форме і падпісваецца бакамі. Пасля заключэння П.д. прыём на работу афармляецца загадам (распараджэннем). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае таксама такі від П.д., як кантракт, які заключаецца на пэўны тэрмін, і мае асаблівасці ў параўнанні з агульнымі нормамі заканадаўства аб працы і прадугледжвае кампенсацыю за пагаршэнне прававога становішча работніка.

М.​І.​Тарасевіч.

т. 13, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bearish

[ˈberɪʃ]

adj.

1) мядзьве́джы, як мядзьве́дзь; грубія́нскі, няве́тлівы, пану́ры, зло́сны

2) які́ выкліка́е зьніжэ́ньне ку́рсу а́кцыяў

3) Figur. пэсымісты́чны, няпэ́ўны

to be bearish on something — быць няпэ́ўным, глядзе́ць пэсымісты́чна на што

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)