разлютава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разлютаваць.

2. Які прыйшоў у лютасць, злосны, раз’юшаны. Карла ўжо справіўся злезці з каня, узысці на паром, агледзець кожную шчыліну і, нікога не ўбачыўшы, зноў узлез на каня і праскочыў каля .. [сялян] страшным разлютаваным д’яблам. Зарэцкі. Разлютаваны Лявон як крутнуўся, дык тры Алішэўцы разляцеліся, што тыя трэскі. Сабаленка. // Які вырашае лютасць, злосць. А цешча, седзячы каля .. [Глашы], падцяўшы губы, зняважліва свідравала зяця разлютаваным позіркам. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

god [gɒd] n.

1. бог, бажаство́

2. God Бог, Усявы́шні;

the Almighty God Усёмагу́тны Бо́жа;

God (alone) knows адна́му бо́гу вядо́ма;

God forbid не дай бог/бо́жа;

thank God дзя́куй бо́гу/сла́ва бо́гу;

Oh God!/My God!/Good God! (перадае здзіўленне, злосць і да т.п.) бо́жа!/бо́жа мой!/бо́жухна!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

даку́ка ж. разм.

1. (турбота) Srge f -, -n; Befürchtung f -, -en; Kmmer m -s, -;

2. (абцяжарванне) Belästigung f -, -en; zdringliches Btten;

3. (нуда, маркота) Lngweiligkeit f -, -en;

4. (зайздрасць, злосць) Ärger m -s; Verdrss m -es; Neid m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

uslassen*

1. vt выпуска́ць, прапуска́ць;

sinen Zorn an j-m ~ спагна́ць злосць на кім-н.

2. ~, sich (über A) гавары́ць (до́ўга, падрабя́зна) (пра што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

verflüchtigen

1. vt хім. выпа́рваць, ператвара́ць у газ

2. ~, sich

1) выпа́рвацца, рассе́йвацца

2) ху́тка прахо́дзіць (пра злосць і г.д.)

3) разм. уцячы́, даць ця́гу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

нарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., каго-што.

1. Даць жыццё каму‑н. шляхам родаў. У хутарской адзіноце Галена нарадзіла сына. Чорны.

2. перан. Даць пачатак чаму‑н., стварыць што‑н., быць прычынай з’яўлення чаго‑н. Рэвалюцыя нарадзіла Савецкую краіну. □ Гэта была незабыўная да смерці крыўда, яна нарадзіла глыбокую злосць. Быкаў. Цяпер.. [Славік] добра разумеў, што толькі вера ў сур’ёзнасць яго прызнання можа нарадзіць у Машы гэтакія ж пачуцці. Шамякін.

•••

У чым маці нарадзіла гл. маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцмо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Цмокнуць губамі, языком, звычайна выказваючы якое‑н. пачуццё (здзіўленне, задавальненне, злосць і інш.). Апранаючыся, .. [Чыжык] агледзеў свае гамашы, здзіўлена прыцмокнуў языком. Лупсякоў. — Ты праўду кажаш. З Рыгора можа быць талковы брыгадзір, але... — тут Васіль прыцмокнуў языком. Арочка.

2. Цмокнуць, прымушаючы каня ісці. Старшыня ўзяўся за лейцы, зычна прыцмокнуў. Якімовіч. І я тут не адгаварыўся, усе разам кінулі мяне ў вазок на гарохавінне, і Алесь прыцмокнуў на каня. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нахра́пам ’раптоўна, гвалтоўна, супраць жадання’ (Нік., Оч.; Мядзв.), ’нахабна’ (Ян., Растарг.), на́хрыпым ’дзёрзка, нахабна’ (Бяльк.), нахрапкі ’тс’ (Ласт.), рус. нахра́пом ’тс’, укр. нахрапом ’тс’. Ад хра́паць, хропаць ’ламаць з трэскам, біць з шумам’, параўн. рус. нахра́п ’напралом; моцна, вельмі’, нахрапки́ ’напралом (задзірацца, лезці)’ (СРНГ); менш верагодна ад храпе́ць ’хрыпець’, укр. храп, польск. chrapзлосць’ (параўн. Бернекер, 1, 401; Праабражэнскі, 1, 595; Фасмер, 3, 50). Варбат (Слав. языкозн., 1988, 74) прапануе рус. нахра́п ’дзёрзкасць, нахабства’, польск. chrapka ’жаданне’, славац. sxrapiť ’схапіць’, каш.-славін. sxrapnǫc ’украсці’ аддзяліць ад гукапераймальнага *xrap‑ і ўвесці ў гняздо прасл. *rap‑ з семантыкай ’хапаць, рваць’ з магчымым пачатковым x‑ экспрэсіўнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́падабень ’пра непрыгожую, неахайную асобу’ (жлоб., Жыв. сл.). Да падо́бны ’уласцівы, прыстойны’, параўн. ніпадобны ’брыдкі, неахайны’ (там жа), ’непрыстойны, неўласцівы; неверагодны’ (Нас., Яруш.), усё да падаба́ць ’любіць, мець прыхільнасць’ (гл.). З іншым значэннем непадо́бны ’які не мае падабенства да каго-небудзь ці чаго-небудзь’ (Гарэц., ТСБМ), развіццё семантыкі зыходнага падобны ад ’падыходзячы’ да ’маючы падабенства’. Іншае развіццё значэння дэманструе хойн. непадобнасць (нэпадобнасць) : «вазьми ад е́тага чалавека нэпадобнасць, каторая дадзяна доўгими рука́ми» (Полес. этнолингвист. сб., 100), параўн. польск. niepodobność, niepodobieństwo, адно са значэнняў якога ’злосць, непрыстойнасць, нягоднасць’ тлумачыцца праз стадыю ’рэч немагчымая, непадобная да праўды’ (Варш. сл.), адкуль і ст.-бел. неподобность, неподобенство ’немагчымасць, неймавернасць; немагчымая, непраўдападобная рэч’ (пач. XVI ст., КГС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакара́цца ’ўпікаць, дакараць; перакідвацца жартамі’ (Др.-Падб.), перакара́ць ’гаварыць наперакор; назаляць’ (Нас.), перакор ’перакорлівасць’ (Др.-Падб., Яруш.), перако́ра ’наперакор’ (Нас.), укр. переко́рюватися ’спрачацца, узаемна дакараць’, перекір(очка) ’пярэчанне’, перекі́рливий ’які пярэчыць’, рус. переко́р ’усё, што робіцца на злосць; дакор, ганьбаванне’, перекора ’спрэчкі, сваркі’, перекораться ’сварыцца’, польск. przekora, przekór ’упартасць, свавольнасць; жарты’, н.-луж. pśekora ’ўпартасць; спрэчкі, сварка’, в.-луж. překora ’спрэчка, сутыкненне’, překorić so ’пасварыцца’, чэш. příkoří, валаш. na překor ’рабіць наперакор’, славац. priekor, robiť priekory ’тс’, славен. prekȍr ’сварка’, серб.-харв. prijèkor ’дакор, папрок, упікі’, макед. прекор ’тс’ < прасл. *per‑koriti > per‑korь. Да пера- і карыць2 (гл.) (Фасмер, 2, 320; Шустар-Шэўц, 1172; Бязлай, 3, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)