Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
attachment[əˈtætʃmənt]n.
1. прывя́занасць, прыхі́льнасць; любо́ў;
a child’s strong attachment to his parents любо́ў дзіця́ці да сваі́х бацько́ў
2. адда́насць, ве́рнасць (ідэалам, ідэям, справе)
3. прыстасава́нне, прыла́да; прыста́ўка
4. прымацо́ўванне, прымацава́нне
5. прыкамандзірава́нне; стажыро́ўка
6.comput. залу́чнік (у электроннай пошце)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ле́пет, ‑у, М ‑пеце, м.
Няскладная, невыразная мова дзіцяці. Лепет дзяцей напоўніў пакой.// Лёгкая, несур’ёзная размова; балбатня. Сваім лепетам Марта ажывіла хату.Гартны.// Невыразная, непераканаўчая гаворка, разважанне, тлумачэнне і пад. — Ты.. наглядай добра за вокнамі і дзвярыма, — загадаў .. [начальнік] чырвонаармейцу і накіраваўся ў хату, не зважаючы на лепет старшыні сельсавета.Крапіва.
•••
Дзіцячы лепет — пра што‑н. вельмі бездапаможнае, па-дзіцячаму наіўнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагляда́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Той, хто ўмее наглядаць (у 1 знач.). Абставіны прымусілі Саламона быць пастаянна насцярожаным і наглядальным.Бядуля.Ва ўсіх апавяданнях Я. Маўра ёсць захапленне старога наглядальнага і разумнага чалавека светам думак і пачуццяў дзіцяці.Кучар.
2. Які служыць для наглядання за кім‑, чым‑н. Лазячы на хвою, на наглядальны пункт, Міколка часта бачыў, як праходзяць зрэдку па Дняпры параходы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарэ́зацца, ‑рэжуся, ‑рэжашся, ‑рэжацца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). З’явіцца на дзяснах (пра зубы). У дзіцяці нарэзаліся зубы.
2.Разм. Напіцца дап’яна. [Мужчына:] — Толькі ў бутэльку [старшыня] і глядзіць: сёння п’яны, учора нарэзаўся, дык аж вуліца яму вузкая была.Сергіевіч.У абедзенны перапынак Гушча сустрэў .. [Генадзя Курсевіча] ля магазіна. — Нарэзаўся.. Эх ты, — сказаў ён, крануўшы Генадзя за плячо. — І напіўся... А што...Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ска, ‑і, ДМ со́сцы; Рмн. ‑сак; ж.
Тое, з чаго або тое, што даюць ссаць дзіцяці (трубка з гумы ў выглядзе саска). Плача ў калысцы з соскай пустой дзіця.Танк.— Біць вас трэба, такіх матак. Дзіця галоднае, а яна сядзіць і чырванее, як дзяўчынка. Пара ўжо кінуць саромецца, мілая мая. Соску трэба .. Дзе соска? Няма? Эх, ты! — завіхалася спрытная мачыха.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗІЦЯ́ЧЫ ДОМ,
дзяржаўная выхаваўчая ўстанова для дзяцей-сірот і дзяцей. якія засталіся без апекі бацькоў. Дзеці знаходзяцца на поўным дзярж. забеспячэнні. Асн. тыпы Дз.д.: агульныя (для дзяцей ад 3 да 18 гадоў), спец. (для дзяцей з недахопамі развіцця), сямейныя (выхаванцы знаходзяцца ў сем’ях, якія ўзялі 5 і болей дзяцей).
У 19 — пач. 20 ст. ў Расіі для дзяцей-сірот ствараліся дзіцячыя прытулкі і сіроцкія дамы, якія існавалі пераважна на сродкі дабрачынных і філантрапічных т-ваў. Пасля 1917 пераўтвораны ў Дз.д. У 1920—23 існавалі дзіцячыя калоніі і школы-камуны. Спец. Дз.д. былі створаны для дзяцей, бацькі якіх загінулі ў Вял.Айч. вайну. У Беларусі ў 1945 было 245 Дз.д., у 1996/97 навуч.г. —49 (2545 дзяцей), у т. л. 17 агульнага тыпу (1654 дзіцяці), 10 спец. дамоў (741 дзіця), 22 сямейнага тыпу (150 дзяцей).