Вінава́йца ’вінаваты, які абвінавачваецца, віноўнік’ (Шат., КТС), ст.-бел. виновайца ’тс’ (1580 г.); ’даўжнік’ (Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Нас.). Запазычана з польск. winowajca, ст.-польск. winowaćca ’віноўнік’ (Булыка, Запазыч., 64; Брукнер, 622); параўн. яшчэ польск. ’мужчына, які ашукаў дзяўчыну і з’яўляецца бацькам дзіцяці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)