Пералётнік1 ’пухоўка, рагоз, Typha latifolia L.’ (гродз., ЛА, 1). Да пера‑лятаць: насенне (у выглядзе пуху) з верхняй часткі кіяха ў канцы лета адлятае з яго, параўн. і пералётнік ’дзьмухавец’ (Сцяшк. Сл.).
Пералётнік2 ’гарычка, Gentiana L.’ (жытк., Мат. Гом.), сюды ж, відаць, і саколлі пералёт ’гарычка крыжападобная, Gentana cruciata L.’ (мін., Кіс.). Няясна. Да пера‑лята́ць (?). Магчыма, ад накрыж проціпастаўленых лістоў, якія (у пары) выглядаюць, як распушчаныя крылы птушкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паясні́ца, ‑ы, ж.
1. Частка спіны крыху ніжэй пояса, таліі. Да абеду накапалі пяць скрынь [бульбы]. Ныла паясніца, спіна.Навуменка.
2. Паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў. Збянтэжаны Міхалка тузануў угару за паясніцу штаны і павярнуўся .. выйсці.Чорны.Рыгор таксама намачаўся [мачанкі]. Добра такі намачаўся, аж паясніца ўелася ў жывот.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уве́рсе, прысл.
У верхняй частцы чаго‑н.; угары; проціл. унізе. Над дзвярыма ўверсе была вялікая шчыліна.Чорны.// У вышыні (у паветры, у небе). Уверсе пікіраваў самалёт.М. Ткачоў.У сонечныя дні стары Гарась, выбраўшыся з хаціны, вобмацкам апускаўся на палена пад стромкім, амаль высахлым дубам, які толькі высока ўверсе зелянеў дзвюма галінамі.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эма́левы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эмалі (у 1 знач.). Эмалевыя фарбы.// Зроблены з эмалі; пакрыты, упрыгожаны эмаллю. Саша выняў з маленькай верхняй кішэні пінжака невялікую рубінавую зорачку з белым эмалевым галубком і ўрачыста падаў яе дзяўчынцы.Краўчанка.
2. Які звязаны са спосабам атрымання эмалі (у 2 знач.). Эмалевая тэхніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВАРО́ТЫ СО́НЦА»,
помнік архітэктуры стараж.-індзейскай цывілізацыі. Знаходзяцца ў Балівіі, на паўд.-ўсх. беразе воз. Тытыкака на гарадзішчы Тыяуанака. Уваходзілі ў храмавы комплекс Каласасая (пл. каля 135 × 130 м). Высечаны ў 8 ст. з вялізнай каменнай пліты (выш. 2,7 м, шыр. 3,8 м). У верхняй частцы — шырокі барэльефны пояс з выявамі кондараў, міфал. істот і сімвалаў; у цэнтры пояса — чалавекападобная выява, якая ўвасобіла, на думку навукоўцаў, Віракочу — вярхоўнае бажаство.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЭІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у Хабараўскім краі Расійскай Федэрацыі. Працягласць 150 км, шыр. 50—60 км. Пл. 6000 км². Вугляносныя адклады верхняй юры—ніжняга мелу. Балансавыя запасы да глыб. 300 — 1,9 млрд.т.
Адкрыты ў 1844, прамысл. распрацоўка з 1939. Вуглі каменныя, маркі Г. Цеплыня згарання на рабочае паліва каля 20 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Вуглі выкарыстоўваюцца як энергет. паліва на ТЭЦ (80%) і прамысл. прадпрыемствамі рэгіёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРО́К, Азяркі,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка. Пл. 0,28 км², найб.глыб. 8 м. Пл. вадазбору каля 4 км². Схілы выш. 8—10 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глыбей за 2,5 м глеістае. Сцёк у р. Аўсянка. Расліннасць уздоўж берагоў, у яе складзе вадзяны арэх плывучы — рэлікт даледавіковай флоры (ахоўны від на Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ЛЬБІШЧА,
вонкавая адкрытая тэраса ці закрытая галерэя, якая абкружае будынак на ўзроўні перакрыццяў падклецця. Выкарыстоўвалася ў культавых будынках 16—17 ст., часам у пабудовах свецкага характару. У драўляным дойлідстве існавала ў выглядзе стоек з укосінамі ў верхняй частцы (Троіцкая царква Маркава манастыра ў Віцебску), у мураваным — у выглядзе аркадных і ордэрных галерэй, глухіх прыбудоў да асн. будынка (храм-пахавальня ў Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́ШЧЫНА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,21 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 18,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, у верхняйч. разараныя. Берагі выш. 0,3—0,5 м, месцамі сплавінныя. Выцякае ручай у воз. Опліса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНАСФЕ́РА (ад грэч. ion які ідзе + сфера),
іанізаваны слой верхняй атмасферы на вышыні ад 50—80 км да некалькіх тыс.км. Верхняя мяжа І. — знешняя ч. магнітасферы. Крыніцы іанізацыі высокіх слаёў атмасферы — ультрафіялетавае і рэнтгенаўскае выпрамяненні Сонца і патокі часцінак, што ўрываюцца ў атмасферу з калязямной касмічнай прасторы. Часцінкі І. ўтвараюць вельмі разрэджанае і высокаэлектраправоднае асяроддзе. І. адыгрывае важную ролю ў радыёсувязі, у ёй адбываюцца палярныя ззянні і магнітныя буры.