СТАЛАКТЫ́ТЫ (ад грэч. stalaktos які нацёк па кроплі),

нацечна-капежныя ўтварэнні ў выглядзе ледзяшоў, трубак, конусаў, якія спускаюцца са столі і верхняй часткі сцен падземных пустот (карставых пячор, галерэй, старых горных вырабатак). Утвараюцца ад выпадзення ў асадак вапнавага рэчыва з кропляў вады, што прасочваюцца праз дробныя поры і шчыліны ў горных пародах. Трапляюцца таксама гіпсавыя і саляныя С., якія ўтвараюцца за кошт выпарэння. Гл. таксама Пячоры.

Сталактыты.

т. 15, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)