сто́йка², -і,
1. Падпорка, брус, якія служаць апорай для чаго
2. Прылавак, дзе прадаецца віно, закуска.
3. Прыстасаванне ў выглядзе табурэткі з прарэзанай у верхняй дошцы круглай дзіркай, у якую ставяць дзіця, каб прывучыць яго стаяць на нагах.
4. Стаячы каўнерык у выглядзе палоскі, якая цесна аблягае шыю.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)