Рыжме́ль ’рыжы чалавек’ (Янк. Мат.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай экспрэсіўнага суфікса ‑мель, як глушме́ль ’глухі’, брухме́ль ’пузаты’ (Сцяцко, Афікс. наз., 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смагу́ла ‘працавіты, але скупаваты чалавек’ (мядз., Нар. словатв.). Да смага, смагнуць з суф. ‑ул‑(а), аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іла́га ’яловы лес, ельнік’ (в.-дзвін., Нар. сл., 146). Ад ель (гл.) з нерэгулярным суф. ‑аг‑а. Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 207.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́сьбіт ’той, хто звяртаецца з просьбай, прашэннем да каго-небудзь’ (ТСБМ). Да просьба < прасіць з агентыўным суф. ‑іт; параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́лле, му́льля ’шышкі на целе, скулы, якія перашкаджаюць спаць’, ’ангіна’ (Нас., Грыг.). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксе ‑ьje гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мурэй, мурі́й ’дробнае і мяккае сена’ (малар., Нар. лекс.). Да мур 2, му́рава (гл.). Аб суфіксе ‑ей (‑эй) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 151.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэлькоцень (экспр.) ’вельмі неўгамонны чалавек’ (івац., Жыв. сл.). З польск. bełkotliwy ’балбатлівы, лепятун’ і суфікса ‑ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лячоба ’лячэнне’ (бяроз., Сл. ПЗБ; Ян.). Да лячы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑оба гл. Слаўскі (SP, 1, 61–62), Сцяцко (Афікс. наз., 84–85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маложавік ’баравік’ (Касп.), бешан. мало́жъвік ’абабак’ (Нар. сл.). Утвораны ад назвы лесу маложа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 243). Аналагічна бараві́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малянчу́к ’чорны арэх’ (ганц., люб.), ’спарыння’, малянчуковае зе́рне ’тс’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мала́нка 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 178.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)