наўмыснае прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва, на вынаходства або рацыяналізатарскую прапанову. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь П. разглядаецца як істотнае парушэнне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна і цягне адказнасць у крымінальным або цывільна-прававым парадку. П. прызнаецца выпуск у свет чужога твора без спасылкі на аўтара, апублікаванне створанага сумесна з сааўтарамі твора толькі пад сваім імем, а таксама незаконны перадрук ці распаўсюджванне чужога твора, прымус да сааўтарства або незаконнае выкарыстанне інш. аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў. Крымін. адказнасць за П. прадугледжана арт. 201 КК. Аўтар і яго правапераемнікі маюць права ў цывільна-прававым парадку патрабаваць унясення адпаведных паправак, публікацыі ў друку або інш. спосабам апавяшчэння пра дапушчаныя парушэнні, патрабаваць забароны выпуску твора ў свет ці спыніць яго распаўсюджванне і пакрыцця панесеных у выніку П. страт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́НЦІЙ ПІЛА́Т (Pontius Pilatus),
рымскі пракуратар (намеснік) Іудзеі ў 26—36 г. Яго праўленне было адзначана насіллем і смяротнымі пакараннямі без суда. Зняважлівыя адносіны да рэліг. вераванняў і звычаяў іудзеяў, паборы і падатковы ўціск выклікалі шматлікія паўстанні, якія ён жорстка душыў. Паводле Іосіфа Флавія і новазапаветнай традыцыі П.П. зацвердзіў рашэнне сінедрыёна (вышэйшы іудзейскі орган самакіравання і суда) аб прыгаворы да распяцця Ісуса Хрыста. У евангельскім апавяданні аб судзе над Хрыстом П.П. «узяў вады і вымыў рукі перад народам», каб зняць з сябе віну за праліццё крыві (адсюль выраз «умыць рукі»). У 36 пасля скаргі самарыцян на крывавую расправу над імі П.П. адхілены ад пасады і адпраўлены ў Рым. Паводле Яўсевія Кесарыйскага (4 ст.) П.П. скончыў самагубствам у 39, паводле інш. крыніц забіты Неронам. П.П. — герой шэрагу твораў апакрыфічнай л-ры, выяўл.мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧО́ВА (Ала Барысаўна) (н. 15.4.1949, Масква),
расійская эстрадная спявачка. Нар.арт. Расіі (1985). Нар.арт.СССР (1991). Скончыла Муз. вучылішча імя М.Іпалітава-Іванава ў Маскве (1969), Дзярж.ін-ттэатр.мастацтва імя А.Луначарскага (1981). З 1970 артыстка Ліпецкай філармоніі, салістка эстр.арк. пад кіраўніцтвам А.Лундстрэма, вакальна-інстр. ансамбля «Вясёлыя рабяты», Расканцэрта. З 1988 маст. кіраўнік т-ра-студыі «Тэатр песні». У рэпертуары песні рас. і замежных кампазітараў, шмат з якіх выканала ўпершыню, уласныя песні. Яе выкананне вылучаецца драматург. пабудаванасцю, рэжысёрскай прадуманасцю кампазіцый. «Гран-пры» на Міжнар. фестывалях эстраднай песні «Залаты Арфей» (1975, Балгарыя) і «Бурштынавы салавей» у Сопаце (1978, Польшча). Здымалася ў кіно («Жанчына, якая спявае», «Прыйшла і гавару» і інш.). Яе творчасці прысвечаны тэлефільмы «Тэатр Алы Пугачовай» (1978), «У Алы» (1979), «Маналогі спявачкі» (1981) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
расквітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Расцвісці, распусціцца (пра кветкі, расліны). [Міхась:] Ёсць папараць-кветка. Толькі яна пакуль што ў нас для адных паноў цвіце... Але хутка яна і для нас расквітнее.Козел.Занядбаныя, без догляду,.. [цюльпаны] нейкім цудам расквітнелі.Ус.
2.перан. Стаць прыгожым, здаровым; дасягнуць росквіту. Расквітнела ты, дзяўчына, Як чырвоная каліна, Жаніхоў хапае ў нас, Пра вяселле думаць час.Дзеружынскі.Адэля на будоўлі была падобна на ўсіх тынкоўшчыц брыгады, дзе яна працуе разам з Васілінай. Затое ў гэтым вось блакітным плацці яна расквітнела незвычайна.Савіцкі.[Жанчына:] — Маша ажно расквітнела. Люба паглядзець на маладзіцу!Шамякін.
3.перан. Дасягнуць высокай ступені развіцця; праявіцца з большай сілай. Расквітнела жыццё. Расквітнеў талент мастака. □ На ніве разгорнутага камуністычнага будаўніцтва пышна расквітнела і культура Малдавіі, яе літаратура і мастацтва.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спекуля́цыя1, ‑і, ж., чым і пачым.
1. Фінансавая аперацыя, якая заключаецца ў скупцы і перапродажы каштоўнасцей з мэтай узбагачэння; біржавая ігра на павышэнне або паніжэнне курсу каштоўных папер. Спекуляцыя акцыямі. Спекуляцыя валютнымі каштоўнасцямі.// Незаконная скупка і перапродаж тавараў і іншых прадметаў па павышаных цэнах з мэтай нажывы. Спекуляцыя прадметамі мастацтва. Спекуляцыя рэдкімі кнігамі.// Выкарыстанне чаго‑н. з мэтай нажывы. Спекуляцыя на павышэнні попыту.// Асобная здзелка падобнага характару. Называлі велізарнейшыя сумы, якія .. [Пачулія] нажываў на сваіх загадкавых спекуляцыях.Самуйлёнак.
2.перан. Разлік, намер, дзеянне, заснаваныя па выкарыстанні чаго‑н. з карыслівымі мэтамі. Спекуляцыя па сяброўскіх пачуццях. □ [Віктар:] — Я глядзеў гэту карціну. Самая бессаромная спекуляцыя на таленце артысткі.Паўлаў.
[Ад лац. speculatio — сузіранне, пазіранне.]
спекуля́цыя2, ‑і, ж.
У філасофіі — абстрактныя разважанні, адарваныя ад вопыту і практыкі. Ідэалістычныя спекуляцыі.
[Ад лац. speculatio — сузіранне, назіранне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́лент, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.
1.‑у. Надзвычайныя прыродныя здольнасці. Музыкальны талент. □ Канечне, звычайнаму чалавеку столькі ведаць немагчыма, тут патрэбен талент, а талент даецца чамусьці не кожнаму.Васілёнак.Сутнасць яго [Багдановіча] заключаецца ў тым, што талент дасягае вяршыні мастацтва іптэнсіўнай працай і сардэчнай самаадданасцю раз абранаму ідэалу паэзіі.Майхровіч.// Здольнасць, уменне. — Так, так, — сказаў Сухавараў, — на гэта трэба мець асаблівы талент. — У пана Лабановіча і ёсць гэты асаблівы талент, — прамовіла Ядвіся.Колас.//Разм. Занятак. У канцы імперыялістычнай вайны Вэня Шпулькевіч знайшоў сабе талент: ён ад’ехаў з Мінска кіламетраў за сто і там астаўся на службу.Чорны.
2.‑а. Чалавек з надзвычайнымі здольнасцямі. Маладыя таленты. □ [Валодзя:] — Стась — талент, ён выдатны мастак. Усе партрэты, усе лозунгі, усе плакаты, карціны і дыяграмы — усё гэта зроблена ім..Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́нец, ‑нца, м.
1. Від мастацтва, у якім мастацкі вобраз ствараецца сродкамі пластычных рухаў і рытмічнай змены выразных пастаў цела чалавека. Пластычны танец. Класічны танец.
2. Сукупнасць рытмічных і пластычных рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музыка да гэтых рухаў. Беларускі танец. Украінскі танец. Вальны танец. □ Танцавальны калектыў калгаса «Камінтэрн» .. паказаў танец «Кросны», у якім расказваецца аб майстэрстве ткачых.«Беларусь».
3. Музычны твор у рытме, стылі і тэмпе музыкі да такіх рукаў. Венгерскія танцы Брамса.
4.толькімн. (та́нцы, ‑аў). Забавы, у час якіх удзельнікі робяць такія рухі, танцуюць; танцавальны вечар. Цяпер жа ў вёсцы танцаў не было, і Валодзя быў нават здаволены.Федасеенка.
•••
Ні да танца, ні да ружанца — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.
[Польск. taniec ад ням. Tanz.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фатагра́фія, ‑і, ж.
1. Атрыманне вобразаў прадметаў на святлоадчувальных матэрыялах пры дапамозе аптычнага апарата пад уздзеяннем светлавых прамянёў. Каляровая фатаграфія. Маментальная фатаграфія.//Мастацтва, майстэрства ўзнаўлення каго‑, чаго‑н. такім чынам. Захапляцца фатаграфіяй.
2. Фатаграфічны адбітак каго‑, чаго‑н.; здымак. Напаследак спынілася.. [Марына Паўлаўна] перад пісьмовым сталом Сымона Карызны, узяла з яго даччыну фатаграфію і доўга глядзела на яе.Зарэцкі.Калі плёнку праявілі і разгледзелі фатаграфію, то аказалася, што на ёй.. бачны таксама і белы гіпсавы дыск.Матрунёнак.//перан. Дакладная перадача чаго‑н. — Кожнае, самае праўдзівае апавяданне, разумеецца, не ёсць фатаграфія, але ў яго аснове ляжыць праўда.Колас.
3. Майстэрня, дзе займаюцца фатаграфаваннем. Не памятаю, з якой прычыны мы пайшлі ў фатаграфію зрабіць сямейны здымак.А. Александровіч.
4.чаго. Спец. Назіранне і фіксацыя якіх‑н. дзеянняў, падзей. Фатаграфія рабочага дня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храм, ‑а, м.
1. Збудаванне, прызначанае для адпраўлення набажэнства і рэлігійных абрадаў. Мусіць, з такім самым пачуццём тысячагоддзі назад у якім-небудзь першабытным храме людзі прыступалі да здабывання свяшчэннага агню.Маўр.Захаваліся руіны рымскіх храмаў, палацаў, тэатраў, трыумфальных арак, лазняў.В. Вольскі.
2.перан. Месца, якое выклікае павагу, святое для каго‑н. У хуткім часе БДТ‑1 стаў храмам мастацтва, святыняй роднага слова.Ліс.Бачу цябе [Пуліхава] ў Піцеры, ва універсітэце. Вось яны сцены храма навукі, пра які ты марыў!Мехаў.А душа мая і думкі — там, Дзе шахцёры-салякопы Мудра Пад зямлёй узводзяць працы храм, Увесь з мазаікі і перламутру.Аўрамчык.//перан. Пра сферу высокіх духоўных каштоўнасцей. А невядомы Ікс. Спрабуе — хі-хі! — у храм паэзіі зайсці ў лапцях, Складае вершы на мужыцкі лад.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́касць, ‑і, ж.
1. Характэрная адзнака, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ад другога. Страявы афіцэр, капітан, гэты чалавек дзіўным чынам спалучаў у сабе многія якасці, самыя супрацьлеглыя.Шамякін.
2. Ступень прыгоднасці, вартасці чаго‑н. Якасць прадукцыі. □ [Гарлахвацкі:] Што да даклада, то ад яго якасці залежыць ваш [Тулягі] лёс у першую чаргу.Крапіва.Міхась лічыцца сёння.. адказным за якасць друку.Брыль.Аптымістычнасць — выдатная якасць мастацтва.Бугаёў.
3. У філасофіі — катэгорыя, якая выражае істотную пэўнасць прадмета, дзякуючы якой ён з’яўляецца іменна гэтым прадметам, а не іншым. Пераход колькасці ў якасць.
4. У шахматнай гульні — розніца ў цэннасці цяжкай фігуры (ладдзі) у параўнанні з лёгкай фігурай (канём, сланом).
•••
Дзяржаўны знак якасцігл. знак.
Інспекцыя па якасцігл. інспекцыя.
У якасцікаго-чаго — як хто‑н. або што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)