біялагічна актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца арганізмамі і выклікаюць у прадстаўнікоў іншых відаў накіраваныя фізіялагічныя рэакцыі, карысныя для арганізма, што выдзяляе гэтыя рэчывы (напр., пах кветак і нектару, што прыцягвае апыляльнікаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аглюціна́цыя
(лац. agglutinatio = склейванне)
1) лінгв. спосаб утварэння вытворных слоў і граматычных форм шляхам далучэння да кораня афіксаў з пэўным значэннем;
2) мед. склейванне ў камякі і выпадзенне ў асадак мікробаў, эрытрацытаў і іншых клетачных элементаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мітраі́зм
(ад перс. Mitra = імя бога дзённага святла, чысціні і праўды ў старажытнаіранскай і ведычнай міфалогіі)
рэлігійны культ бога Мітры ў старажытных Іране, Індыі і некаторых іншых краінах, а з 1 ст.н.э. — у Рымскай імперыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пе́ня
(лац. poena = пакаранне)
штраф за невыкананне ў тэрмін якіх-н. абавязацельстваў, устаноўленых законам або прынятых па дагавору; грашовая сума, якая спаганяецца пры нявыплаце своечасова падатку або іншых плацяжоў (напр. платы за кватэру, за камунальныя паслугі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сітуа́цыя
(п.-лац. situatio = становішча)
1) сукупнасць абставін, якія ствараюць тое або іншае становішча;
2) сукупнасць водных прастораў, лясоў, гор, населеных пунктаў і іншых элементаў рэльефу, якія паказаны на карце ці плане пры дапамозе ўмоўных знакаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэ́ндэр2
(англ. tender)
форма выдачы заказаў на пастаўку тавараў або падрадаў на выкананне пэўных работ на падставе прапаноў некалькіх пастаўшчыкоў або падрадчыкаў з мэтай забеспячэння найбольш выгадных камерцыйных або іншых умоў здзелкі для арганізатараў гандлю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
thought
[Өɔt]1.
n.
1) ду́мка f.
A thought occurred to me — Мне прыйшло́ на ду́мку
2) ду́маньне n.
3) ро́здум -у m.
on second thought — разду́маўшыся
4) ува́га, ува́жлівасьць, пава́га f.
Show some thought for others — Ма́йце не́йкую крыху́ ўва́гі да і́ншых
5) ду́мка f., наме́р -у m.
His thought was to avoid controversy — Яго́ным наме́рам было́ ўні́кнуць супярэ́чнасьці
2.
v., p.t. and p.p. of think
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бунава́ць сварыцца, лаяцца, шумець’ (Шат.), ’сварыцца’ (Жд.), ’гаварыць з самім сабой’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус.буне́ть, буни́ть ’гусці’, укр.буні́ти ’тс’, серб.-харв.бу̏нити ’шумець, балбатаць; падбухторваць’, балг.бу́ня ’падбухторваю’ і да т. п. Бернекер (101) лічыць, што ўсё гэта гукапераймальныя словы, якія не маюць непасрэдных паралеляў у іншых мовах; так і Фасмер, 1, 241; Рудніцкі, 1, 255–256. Балг. словы БЕР (1, 90) адносіць да *bujati, што вельмі няпэўна (Рудніцкі, там жа). Параўн. бонова́ты. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́длік ’сноп’ (Сцяшк. МГ). Слова не зусім яснае па паходжанню. У іншых крыніцах яго няма, няма і ў суседніх мовах (рус., укр., польск.). Можна толькі прывесці некаторыя меркаванні наконт магчымасці этымалагізавання. У бел. мове ёсць слова мэ́длік (з шматлікімі фанетычнымі і марфалагічнымі варыянтамі; гл. ДАБМ, 874–877, № 286), якое азначае ’малая ўкладка снапоў у полі’. Можна думаць, што вэ́длік узнікла дысіміляцыяй з мэ́длік (м — л > в — л), а значэнне ’сноп’ (калі сапраўды такое ёсць) развілося з ’малой укладкі снапоў’ (’малая ўкладка снапоў > сноп’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галата́ ’беднасць; бедната, галота’ (Шат.). Як і гало́та, утварэнне ад *golъ ’голы; бедны’ (суф. ‑ota). Параўн. рус.го́ло́та́ ’бедната’, укр.голо́та ’тс’. Хістанне ў націску адлюстроўвае дыферэнцыяцыю значэнняў гэтага ўтварэння (у некаторых мовах), ‑otá (для абстрактных назваў), ‑óta (для канкрэтных назваў). Матэрыял з іншыхслав. моў (але без рус. мовы) і агляд этымалогій гл. у Слаўскага, 1, 426–427 Фантастычна Фасмер, 1, 431 (да ц.-слав.глота, балг.гло́та ’натоўп, стада’, серб.-харв.гло̏та ’сямейства’ і г. д. < прасл.*gъlota).