ЛІ́НДЭ ((Linde) Самуэль Багуміл) (24.4. 1771, г. Торунь, Польшча — 18.8.1847),
польскі лексікограф. Чл. многіх замежных акадэмій. З 1791 выкладчык польскай мовы ў Лейпцыгскім ун-це, з 1804 дырэктар Варшаўскага ліцэя. У перыяд Варшаўскага княства чл. Палаты грамадскай адукацыі, кіраўнік Дырэкцыі нар. адукацыі. Адзін з арганізатараў і дырэктар публічнай б-кі пры Варшаўскім ун-це. Чл. Варшаўскага т-ва сяброў навук, многіх навук. т-ваў. Гал. праца Л. — «Слоўнік польскай мовы» (т. 1—6, 1807—14). Аўтар працы «Пра статут літоўскі...» (1816). Даследаваў стараж. прускую мову.
Літ.:
Michalski J. Spór o koncepcję «Słownika» Lindego // Studia i materiały z dziejów nauki polskiej. Warszawa, 1954. T. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́НСКІ (Lisinski) Ватрослаў [сапр.Фукс
(Fuchs) Ігнац; 8.7.1819, г. Заграб — 31.5.1854], харвацкі кампазітар; буйнейшы прадстаўнік харвацкай музыкі, звязаны з рухам «ілірызму» (уздым грамадска-паліт. і культ. жыцця Харватыі ў 1830—40-я г.). Музыцы вучыўся ў Заграбе і Празе (1847—50). У творчасці апіраўся на нац. нар.-песенную аснову. Аўтар першай нац. рамантычнай оперы «Любоў і злосць» (паст. 1846). Сярод інш. твораў: опера «Порын» (1851, паст. 1897),
7 уверцюр, у т. л. «Югаславенская» (1848) і «Белона» (1849), п’есы для аркестра, для фп., вак. творы, у т. л. хары a capplla, песні, апрацоўкі нар. мелодый.
Літ.:
Марковац П. В.Лисинский // Из прошлого югославской музыки. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ФШЫЦ (Яўген Міхайлавіч) (21.2.1915, г. Харкаў, Украіна — 29.10.1985),
украінскі і расійскі фізік-тэарэтык. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1966). Брат І.М.Ліфшыца. Скончыў Харкаўскі політэхн.ін-т (1933). З 1933 у Харкаўскім фіз.-тэхн. ін-це АН Украіны, з 1939 у Ін-це фіз. праблем АНСССР. Навук. працы па тэорыі магнетызму, ядз. фізіцы, тэорыі фазавых пераходаў, гравітацыі і касмалогіі. Пабудаваў тэорыю даменаў у ферамагнетыках (1935; разам з Л.Д.Ландау). Зрабіў значны ўклад у тэорыю фазавых пераходаў II роду, прапанаваў тэорыю няўстойлівасцей у Сусвеце, які расшыраецца. Аўтар шматтомнага выдання «Тэарэтычная фізіка» (разам з Ландау). Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія СССР 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОРДКІПАНІ́ДЗЕ (Ніко) (Мікалай Мерабавіч; 29.9.1880, с. Чунешы, Грузія — 25.5.1944),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Горную акадэмію ў Леобене (Аўстрыя; 1907). У творчасці імкнуўся асэнсаваць праблемы гісторыі і сучаснасці. Яго апавяданні і аповесці вылучаюцца майстэрствам стварэння вобразаў, перадачай духу эпохі: «Рыцары», «Грозны валадар» (абедзве 1912), «Ліхалецце» (1914—19) і інш. Гісторыка-рэв. аповесць «З сцежак на рэйкі» (1928) пра барацьбу груз. народа ў 1905—07. Аповесці «Непакорныя» (1943) і «Вяртанне былога палоннага» (1944) пра Вял.Айч. вайну. Аўтар цыкла навел «Разбураныя гнёзды» (1916), аповесці «Скульптар» (1936) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — С тропинок на рельсы: Повести и рассказы. М., 1981.
руская паэтэса. Сястра Н.А.Тэфі. Скончыла Аляксандраўскі ін-т (1888) у Маскве. Друкавалася з 1888. Першы зб. «Вершы» (1896; Пушкінская прэмія АН). Асн. тэма творчасці — каханне. Лірыцы Л. уласцівы культ прыгажосці, апяванне свабоднага пачуцця, экзатызм, цікавасць да фальклору, легенды, міфа. Аўтардрам. паэм «Два словы», «На шляху да Усходу», «Вандэлін», «In nomine Domini» («У імя Бога», усе 1900—04) і інш. на сярэдневяковыя і біблейскія тэмы. Многія яе вершы пакладзены на музыку Р.Гліэрам, С.Танеевым і інш.
Тв.:
Стихотворения. Т. 1—5. М.; СПб., 1896—1904;
у кн.: Царицы муз: Рус. поэтессы XIX — нач. XX вв. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ЗУП ((Gläzups) Рыхард) (н. 20.5.1920, Рыга),
латышскі дырыжор. Нар.арт. Латвіі (1976). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Латв. кансерваторыю па класах аргана (1945), сімф. дырыжыравання (1949), кампазіцыі (1952). У 1944—76 у Латв. т-ры оперы і балета (з 1967 гал. дырыжор). Пад яго кіраўніцтвам паст. оперы «Банюта» А.Калніньша, «Залаты конь» А.Жылінскіса, «Паданне пра нябачны горад Кіцеж і дзеву Фяўронію» М.Рымскага-Корсакава, «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева, «Лаэнгрын» Р.Вагнера, «Фідэліо» Л.Бетховена, «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны, балеты «Навальніца вясной» А.Скултэ, «Рамэо і Джульета» Пракоф’ева і інш.Аўтармуз. твораў (кантат «Свету—мір!», 1962; тэма і варыяцыі для аргана і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЯКО́ЎСКІ (Станіслаў) (1896, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — 1943),
бел. грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст. Д-р тэалогіі. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, Грыгарыянскі ун-т у Рыме. Быў ксяндзом у прыходах Гродзеншчыны і Беласточчыны, выкладаў у Віленскіх бел. гімназіі і настаўніцкай семінарыі. Пасля высылкі польск. ўладамі з Вільні А.Станкевіча ўзначальваў бел. каталіцкую парафію. Арганізатар і выдавец бел. дзіцячага час. «Пралескі». Аўтар шэрагу артыкулаў па бел. гісторыі, філасофіі, этыцы ў перыяд. друку, якія падпісваў уласным прозвішчам і псеўданімамі (Стасіла, Стасюк з-пад Нёмна і інш). Расстраляны ням.-фаш. захопнікамі разам з групай бел. каталіцкіх святароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕ́ДЗІЧ (Мікалай Іванавіч) (13.2.1784, г. Палтава, Украіна — 15.2.1833),
расійскі паэт, перакладчык. Скончыў Харкаўскі калегіум (1800), вучыўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне (1800 — 02). Чл.-кар. Пецябр. АН з 1826. Уваходзіў у т-ва«Бяседа аматараў рускага слова», зблізіўся з Вольным таварыствам аматараў расійскай славеснасці; падтрымліваў сувязі з дзекабрыстамі. Вольналюбівыя матывы ў вершах «Інтэрнат» (1804), «Перуанец да іспанца» (1805). Аўтар аповесці «Морыц, альбо Ахвяра помсты» (1802), паэмы «Нараджэнне Гамера» (1817), ідыліі «Рыбакі» (1822) і інш. У 1829 апублікаваў поўны пераклад «Іліяды» Гамера, над якім працаваў больш за 20 гадоў. Перакладаў таксама творы Ф.Шылера, Вальтэра, У.Шэкспіра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛБРЭЙТ, Гэлбрэйт (Galbraith) Джон Кенет (н. 15.10.1908, г. Аяна-Стэйшэн, Канада), амерыканскі эканаміст, філосаф. Скончыў ун-т у Таронта (1931). Праф. эканомікі Гарвардскага ун-та. Прыхільнік дзярж. рэгулявання эканомікі (распрацаваў тэорыю «ўраўнаважвальнай сілы», у якасці якой выступае дзяржава, што спрыяе стварэнню раўнавагі паміж попытам і прапановай). Аўтар канцэпцыі новага індустрыяльнага грамадства, дзе вырашальная роля належыць «тэхнаструктуры» (увасабленне калектыўнай улады спецыялістаў розных узроўняў). Выступаў за мірнае суіснаванне капіталіст. і сацыяліст. сістэм, прытрымліваўся канвергенцыі тэорыі.
Тв.:
Рус.пер. — Новое индустриальное общество. М., 1969;
Экономические теории и цели общества. М., 1979;
Жизнь в наше время: Воспоминания. М., 1986;
Капитализм, социализм, сосуществование. М., 1988 (разам з С.Меншыкавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАВІД (Горэвід),
нераскрыты псеўданім бел. паэта канца 19 ст.Аўтар вершаў «Палякам у дзень 3-га мая» (нап. 1891, у сотую гадавіну польскай канстытуцыі») і «Я клічу вас...» (апубл. 1909), у якіх заклікаў бел. народ абудзіцца, «ланцугі цемрачы парваці». Творы Горавіда — адзін з прамых зваротаў да бел.нац. свядомасці. Паэт перажываў з-за недастатковай масавасці бел.нац. руху, але верыў, што самасвядомасць і адчуванне сваёй гісторыі не загінулі ў народзе. Грамадз. ідэалы паэта агульнадэмакратычныя, хоць і не зусім акрэсленыя. Выдатная тэхніка верша, звароты да гісторыі сведчаць пра высокую культуру аўтара.
Тв.:
У кн.: Беларуская літаратура XIX ст. 2 выд. Хрэстаматыя. Мн., 1988.