7. (абмежаваць, скараціць) reduzíeren vt, beschränken vt; zurückführen vt (да чаго-н. auf A);
8. (збіць з правільнага жыццёвага шляху) verléiten vt, verführen vt, vom ríchtigen Weg ábbringen*;
зве́сці бро́вы die Bráuen zusámmenziehen*;
◊
зве́сці канцы́ з канца́міразм. (finanziéll) (mit Müh und Not) über die Rúnden kómmen*;
зве́сці раху́нкі зкім-н. mit j-mábrechnen;
зве́сці ў магі́лу [труну́, на той свет, у зямлю́] ins Grab [unter die Érde] bríngen*;
зве́сці на нішто́ [да нуля́] zuníchte máchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́вудзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Злавіць на вуду, спінінг. За гадзіны дзве я ўсё ж вывудзіў з пяток акуньчыкаў.Якімовіч.
2.перан.Разм. Выведаць, здабыць што‑н. хітрыкамі, падманам. І бачачы, што ад старога больш нічога карыснага не вывуджу, я развітаўся і пайшоў дахаты.Карпюк.
3. Раздабыць, знайсці сярод многіх, многага. А справа тут стаіць зусім проста, і ў гэтым сэнсе ёсць толькі адна мерка, якая падыдзе да кожнага: жыве чалавек для таго, каб у жыцці як можна болей вывудзіць карыснага і прыемнага для сябе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарэ́чы, прысл.
1. К месцу, якраз у патрэбны час. — Вось якраз дарэчы, — сустрэў Барысаў Батаніна. — Прыйдзецца вам, Павел Андрэевіч, сказаць прамову.Дудо.Барабан бесперапыннага дзеяння быў вельмі дарэчы. У ім можна было апрацоўваць вялікія дэталі.Карпаў.
2.узнач.пабочн.(частаўспалучэннісасловамі «кажучы», «сказаць»). Ужываецца для абазначэння таго, што даная фраза гаворыцца ў дадатак да чаго‑н., толькі што сказанага. Дарэчы, у хаце ў Ганны, калі ні прыйдзі — чыста, нібы яна вечна, з гадзіны на гадзіну, чакае важнага госця.Дуброўскі.Дарэчы кажучы, той Янка быў ўдалы, Не меў прывычкі доўга разважаць.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўне́йшы, ‑ая, ‑ае.
1.Выш. ст.дапрым. даўні.
2. Які меў месца, адбыўся некалі, даўней, задоўга да цяперашняга моманту; мінулы. Усё пажоўкла, усё пачарнела, і нібы ад таго вогнішча, нясе нейкім пахам даўнейшага дыму і чаду.Чарот.Усе даўнейшыя сваркі забыліся.Скрыган.// Які існуе здаўна, з даўняй пары. [Якім] трохі згорбіўся, аброс густой серабрыстай шчацінай, .. але ў вачах захавалася тая ж глыбокая, даўнейшая туга.Нікановіч.
3.узнач.наз.даўне́йшае, ‑ага, н. Час, падзеі, якія папярэднічалі сучаснаму; мінулае. Я часта ўспамінаў цябе, даўнейшае, і як гулялі разам.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да..., прыстаўка.
1. Надае дзеясловам значэнне а) давядзення дзеяння да поўнага завяршэння, канца; дасягнення мэты, мяжы якога‑н. дзеяння, напрыклад: даараць, дапісаць, давучыць, даварыць, дабегчы, дажыць, дабрацца, дазваніцца; б) папаўнення чаго‑н. да пэўнай меры, а таксама прыбаўкі звыш нормы, напрыклад: даліць, дасыпаць, дабавіць; в) (зчасціцамі ‑ся, ‑ца, ‑цца) адмоўнай ацэнкі вынікаў дзеяння, напрыклад: дагуляцца, даскакацца, дастукацца.
2. Утварае прыметнік са значэннем: які адбываўся раней таго, што абазначана асновай, напрыклад: дакастрычніцкі, дарэформенны, дагістарычны.
3. У спалучэнні з кароткімі якаснымі прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напрыклад: дагала, дабяла, дачыста, дасуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агрызну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Злосна забурчаць ці забрахаць, пагражаючы ўкусіць таго, хто закрануў (у адносінах да некаторых жывёл). Нават самы добры кот, калі хто нечакана смаргане яго за хвост, агрызнецца.Гарэцкі.
2.перан.Разм. Груба, са злосцю адказаць на чыё‑н. пытанне, заўвагу. — Ды маўчы ты, — агрызнуўся на жонку Лявон.Сабаленка.Не хацелася яму [Саньку] аддаваць сваю вушанку чужому хлапцу. Але ж гэты чорны прыстаў... Смала, а не чалавек... Ды Сідараў, пэўна, не ўмеў і агрызнуцца добра.Чыгрынаў.// Аказаць супраціўленне. Спачатку нехта ўдарыў з вінтоўкі, потым на голас вінтоўкі злосна агрызнуўся і кулямёт.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак. і аднакр.
1. Махнуўшы чым‑н., адагнаць ад сябе, не дапусціць да сябе каго‑н. Адмахнуцца ад камара.// Махнуць рукой (рукамі) у знак пратэсту, нязгоды, незадаволенасці чым‑н. — Калі варта, дык і палаяць не пашкодзіць, — нецярпліва адмахнулася ад мужа рукою Вера Васільеўна.Паслядовіч.
2.перан.Разм. Адмовіцца рабіць што‑н., не паспрабаваўшы разабрацца, не ўдзяліць увагі чаму‑н.; несур’ёзна аднесціся да якой‑н. справы. Васіль адмахнуўся ад пустых размоў.Шамякін.А швагер мой — нібы зусім цвярозы, нібы назаўсёды хочучы адмахнуцца ад таго, што было — апусціў вочы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)