ЦЫГАНО́Ў Дзмітрый Міхайлавіч (12.3.1903, г. Саратаў, Расія — 1992),
расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1922). Адзін з заснавальнікаў (1927) і ўдзельнік (да 1977) Квартэта імя Л.Бетховена. У 1930—86 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1935 праф., у 1956—81 заг. кафедры). Канцэртаваў як саліст і ў ансамблі з буйнымі музыкантамі свету. Першы выканаўца шматлікіх твораў рас. і замежных кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму. Аўтар апрацовак для скрыпкі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЯНЕ́І (Cyanea),
род медуз атр. дыскамедуз кл. сцыфоідных. Некалькі відаў. Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага і Ціхага ак., у морах Паўн. Ледавітага акіяна.
Дыям. парасона ад некалькіх сантыметраў да 2 м. Афарбоўка цела звычайна яркая, парасон бураваты або малінавы. З ніжняга боку парасона звісаюць доўгія (да 40 м), сабраныя ў 8 пучкоў шчупальцы з жыгучымі клеткамі і тонкія махрыстыя ротавыя лопасці кармінавага або малінавага колеру. Ёсць паліплоіднае пакаленне. Гл. таксама Медузы. Іл.гл. да арт.Сцыфоідныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭКІДЖА́Н Аганес Аруцюнавіч (н. 23.12.1928, г. Стамбул, Турцыя),
армянскі харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1978). Скончыў Стамбульскую кансерваторыю (1951), «Эколь нармаль» у Парыжы (1953). З 1961 у Арменіі, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.хар. капэлы Арменіі, адначасова з 1982 дырэктар і маст. кіраўнік Арм.т-ра оперы і балета. З 1975 выкладае ў Ерэванскай кансерваторыі (з 1982 праф.). Выступае і як сімф. дырыжор. Аўтар вак.-сімф. і інш. твораў. Дзярж. прэмія Арменіі 1970. Дзярж. прэмія СССР 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПЯЛЕ́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (н. 28.8.1957, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1983). Працуе ў станковых графіцы і жывапісе. Творы, выкананыя шырокай пастознай манерай пісьма, вылучаюцца гарманічным адзінствам каларыстычнага і кампазіцыйнага вырашэння, спалучэннем ураўнаважаных элементаў рэаліст. трактоўкі з дынамічна-пластычнымі абстрактнымі матывамі: «Першы снег» (1991), «Вераснёўскія дажджы» (1992), «Чырвоныя клёны» (1993), «Рачны вакзал» (1994), «Крылы восені» (1997), «Каханне», «Гарадскі раманс», «Правінцыя» (усе 1998). Іл.гл. таксама да арт.Гуаш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭ́ЙНБЕРГ Леў Пятровіч (15.9.1870, г. Днепрапятроўск, Украіна — 16.1.1945),
расійскі дырыжор, кампазітар. Нар.арт.СССР (1937). Праф. (1938). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1893). Вучань М.Рымскага-Корсакава. Працаваў у оперных т-рах Пецярбурга, Масквы і інш. Удзельнічаў у «Рус. сезонах» С.Дзягілева. З 1928 дырыжор Вял.т-ра ў Маскве. У 1934—37 пастаянны шэф-кансультант сімф. аркестра Бел. радыёцэнтра. Выступаў як сімф. і оперны дырыжор. Сярод твораў: балет «Міра» (паст. 1924), муз. хроніка «Джон Рыд» (1932), кантаты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУМІ́ЛІНА Ірына Міхайлаўна (н. 3.12.1956, Мінск),
бел. піяністка. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Бел. кансерваторыю (1980, кл. Р.Шаршэўскага). З 1982 салістка Бел. філармоніі. Яе выкананне вылучаецца віртуознасцю, удумлівасцю ў інтэрпрэтацыі муз. першакрыніцы. У рэпертуары пераважаюць творы класікі і сучасных кампазітараў. Першая выканаўца шматлікіх твораў бел. кампазітараў, у т. л. санаты і цыкла фп. п’ес Л.Абеліёвіча (прысвечаны ёй). Лаўрэат Рэсп. і Міжрэсп. (Талін, абодва 1976) конкурсаў музыкантаў-выканаўцаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНЕ́ВІЧ Васіль Іосіфавіч (7.1.1917, г. Растоў-на-Доне, Расія — 17.2.1977),
бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1959). З 1940 саліст Дзярж.акад.хар. капэлы Беларусі. Выступаў у дуэце з М.Р.Шуманскім. У рэпертуары дуэта бел.нар. песні, творы бел. кампазітараў І.Кузняцова, І.Любана, Ю.Семянякі, Я.Ціхановіча і інш. Выконваў і сольныя партыі ў кантатна-аратарыяльных творах: «Казка пра Мядзведзіху» А.Багатырова, «Калоднікі» А.Фляркоўскага, «Рэквіем» В.А.Моцарта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАВО́Й Якаў Паўлавіч (н. 1.5.1923, г.п. Старая Ушыца Камянец-Падольскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1970). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961). З 1962 дырыжор-хормайстар Ансамбля песні і танца БВА, з 1974 маст. кіраўнік хору нар. песні «Серабранка» Палаца культуры трактарнага з-да, з 1983 — нар.вак. ансамбля ветэранаў Вял.Айч. вайны і Сав. Арміі Дома афіцэраў у Мінску. Аўтар музыкі песень «Шляхам бацькоў», «Дружней, беларусы», «Беларуская наша сталіца» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЦІ́ШЫН Сяргей Ягоравіч (н. 7.6.1964, Мінск),
бел. гітарыст, аранжыроўшчык. Засл. арт. Беларусі (1998). Вучыўся ў Мінскім ін-це культуры (1985—88). З 1987 гітарыст у студыі «Песняры», з 1988 (з перапынкам) саліст і аранжыроўшчык Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга, адначасова супрацоўнічае з групамі «Яблычны чай» І.Сацэвіча, «Сястра» А.Шадзько і інш. Адбыўся бенефіс у 1997. У рэпертуары музыка ў розных стылях: джаз, блюз, кантры, фламенка і інш.