ЮНЕ́ВІЧ Васіль Іосіфавіч (7.1.1917, г. Растоў-на-Доне, Расія — 17.2.1977),

бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1959). З 1940 саліст Дзярж. акад. хар. капэлы Беларусі. Выступаў у дуэце з М.Р.Шуманскім. У рэпертуары дуэта бел. нар. песні, творы бел. кампазітараў І.​Кузняцова, І.​Любана, Ю.​Семянякі, Я.​Ціхановіча і інш. Выконваў і сольныя партыі ў кантатна-аратарыяльных творах: «Казка пра Мядзведзіху» А.​Багатырова, «Калоднікі» А.​Фляркоўскага, «Рэквіем» В.​А.​Моцарта і інш.

А.​Я.​Ракава.

т. 18, кн. 1, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)