ШАПЯЛЕ́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (н. 28.8.1957, г. Пінск Брэсцкай вобл.),

бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1983). Працуе ў станковых графіцы і жывапісе. Творы, выкананыя шырокай пастознай манерай пісьма, вылучаюцца гарманічным адзінствам каларыстычнага і кампазіцыйнага вырашэння, спалучэннем ураўнаважаных элементаў рэаліст. трактоўкі з дынамічна-пластычнымі абстрактнымі матывамі: «Першы снег» (1991), «Вераснёўскія дажджы» (1992), «Чырвоныя клёны» (1993), «Рачны вакзал» (1994), «Крылы восені» (1997), «Каханне», «Гарадскі раманс», «Правінцыя» (усе 1998). Іл. гл. таксама да арт. Гуаш.

У.Шапялевіч. Рачны вакзал. 1994.

т. 17, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)