звярну́ць, звярну́, зве́рнеш, зве́рне; звярні́; зве́рнуты; зак.

1. Памяняць напрамак руху.

З. у завулак.

З. гутарку ўбок (перан.).

2. каго-што. Накіраваць у які-н. бок ад дарогі (каня, машыну і пад.).

З. машыну з дарогі.

3. каго-што. Варочаючы, зрушыць з месца (разм.).

З. вялікі камень.

Горы з. (перан.: зрабіць вельмі многа).

4. што. Пералажыць, зваліць (віну, правіннасць і пад.) на другога (разм.).

З. усё на невінаватага.

5. што. Схіліць, павярнуць набок, убок (разм.).

З. галаву набок.

6. што. Неакуратна скідаць, зваліць у адно месца многія прадметы (разм.).

З. усё ў кучу.

Звярнуць на сябе ўвагу — вызначыцца чым-н., зацікавіць сабой.

Звярнуць увагу каго на каго-што — паказаць каму-н. на каго-, што-н., прымусіць заўважыць.

Звярнуць увагу на каго-што — заўважыць каго-, што-н., зацікавіцца кім-, чым-н., улічыць што-н.

|| незак. звярта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 5 знач.), зваро́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 і 6 знач.) і зварача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. што і чаго. Паступова беручы, узяць нейкую колькасць чаго-н.; назбіраць.

Н. кніг у бібліятэцы.

Н. кош грыбоў.

2. Зачарпнуць, напоўніць чым-н.

Н. вады ў вёдры.

3. каго-што. Наняць, прыняць.

Н. рабочых.

Н. вучняў.

4. што. Скласці з друкарскіх літар тэкст або надрукаваць яго пры дапамозе камп’ютара.

5. што. Саставіць з некалькіх лічбаў, знакаў.

Н. нумар тэлефона.

6. што і чаго. Дасягнуць якой-н. ступені ў сваім развіцці, руху і г.д.

Самалёт набраў вышыню.

Н. хуткасць.

7. што і чаго. Атрымаць у выніку спаборніцтва, экзаменаў і пад.

Н. дзесяць балаў.

8. чаго. Купіць, набыць.

Н. тканіны на сукенку.

Набраць сабе ў галаву (разм.) — умацавацца ў якой-н. думцы, многа думаць пра што-н.

|| незак. набіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. набіра́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).

|| наз. набо́р, -у, м. (да 1—6 знач.).

Здаць кнігу ў н.

Н. у ліцэй.

Н. вышыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пусціць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што.

1. Адпусціць на волю, вызваліць. Выпусціць птушку з клеткі. □ [Параска] не адважвалася сказаць страшную праўду: Панаса выпусцяць тады, калі да.. [палякаў] прыйдзе бацька. Колас.

2. Дазволіць, даць магчымасць выйсці адкуль‑н., пусціць куды‑н. Выпусціць карабель з гавані. Выпусціць танцораў на сцэну. Жывёлу выпусцілі на вадапой. // Даць магчымасць выцечы, выйсці, распаўсюдзіцца. Выпусціць ваду з бочкі. Выпусціць цяпло з хаты. □ Тым часам падышоў цягнік. Выпусціў белыя клубы пары і зноў зачыхкаў, набіраючы хуткасць. Гроднеў.

3. Расходаваць у працэсе стральбы; выстраліць. Выпусціць дзве міны. □ Немец трымаў парабелум апушчаныя, а таму стары не спяшаўся, упэўнены, што раней, чым той падыме і накіруе на іх парабелум, ён зможа выпусціць увесь барабан. Шамякін.

4. Перастаць трымаць; упусціць. Выпусціць талерку з рук. □ Сёмка выпусціў Зосіну руку і адступіў крок назад. Гартны.

5. Даць поўную, закончаную адукацыю, давесці да канца навучанне. Выпусціць з інстытута датэрмінова. □ [Вера:] — Мне толькі дваццаць тры гады, а колькі я ўжо дзяцей выпусціла са сваёй школы! Чорны.

6. Вырабіць, выпрацаваць. Выпусціць прадукцыю звыш плана. □ Спачатку вырваўся гудок, Завода слаўнага басок: — Я выпусціў аўтамабіль На многа тон, на многа міль. Лужанін. // Выдаць, надрукаваць. Выпусціць кнігу, лістоўку, насценгазету. // Пусціць у абарачэнне. Выпусціць марку. Выпусціць пазыку.

7. Высунуць вонкі, на паверхню. Выпусціць кіпцюры.

8. Павялічыць у даўжыню, шырыню. Выпусціць рукавы.

9. Абл. Здаць у наймы. Тады Бухча выпусціў вясковую бацькоўскую хату і зямельную дзялянку ў арэнду. Чорны.

•••

Выпусціць з-пад увагі — забыць пра што‑н.

Выпусціць з рук — упусціць, не выкарыстаць у сваіх мэтах.

Выпусціць кішкі (груб.) — зарэзаць.

Выпусціць лейцы з рук — аслабіць сілу ўлады над кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каляві́на ’каляя’ (Бяльк., Жд. 3. Нас.; лаг., Яшк.), ’мокрая сенажаць’ (Жд. 3), калягіна ’каляя’ (Шат.), калягінка ’тс’ (Кліх). У асноўным ц.-бсл. і ўсх.; рус. пск., асташк., цвяр. калявина ’выбоіна на дарозе’, рбсл., смал. калявіша, кур., арл. ’каляя’, калевина ’тс’, раст. ’калужа, стаячая вада. яма з вадой’, смал. (зах., у Даля), тул., зах.-бран., варонеж., кур., пск., валаг., сіб. колевина ’каляя’, пск., асташк., цвяр. колевина. смал., росл. колевина ’выбоіна на дарозе’. Інавацыя ў сумежных гаворках, хутчэй за ўсё на базе каляіна (< каляя, да кола, гл.) з устаўным ‑β‑, аб гэтым сведчыць форма калявіна з менай г/β. Паколькі мена пратэзы г/β больш натуральная для паўднёва-заходняй тэрыторыі, тут, магчыма, мена j/b — параўн. ДАБМ. к. 49. Сцяцко (Афікс. наз., 143–144) мяркуе аб суфіксе ‑авін‑а (‑явін‑а), параўн. калюгакалюгавіна, полазпалазавіна. Суфікс генетычна складаны, слоў тыпу каляя, калюга і пад. многа, як і суфіксальных кантамінаваных варыянтаў, таму нельга выключыць нрапапаванай вышэй этымалогіі. Звяртаюць на сябе увагу рус. пск., асташ., цвяр. каёвка ’каляя’, колёвина ’кожнае выцягнутае паглыбленне, рубец’ у сувязі з арханг. калёвки ’выстругаць фігурныя профілі дошак або брускоў’, магчыма, аманімія спрыяла пашырэнню (сістэмнасці) запазычанай асновы (гл. калёўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́хнуць1 ’распухаць, разбухаць’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), ’апухаць’: пухнуць людзі ад голаду (Сержп.), по́хнуць ’тс’: шчыка похніць (дрыс., Хрэст. дыял.); параўн. укр. пу́хнути, рус. пу́хнуть, польск. puchnąć, чэш. puchnouti, в.-луж. puchnyć ’пыхнуць, дунуць’, н.-луж. puchnuś se ’ўздуцца’, славен. púhniti ’дунуць; ударыць, піхнуць’, серб.-харв. пу́хнути ’дунуць; сапсаваць паветра’, балг. пу́хна ’пыхнуць; узбіць, выбіць’, макед. пувне ’глуха стукнуць’. Прасл. *puxnǫti суадноснае з *puxati (гл. пу́хаць, параўн. цягаць/цягнуць і пад.); значэнне уздымацца, разбухаць’ характэрна для паўночнаславянскіх моў, грунтуецца на семантыцы ’брадзіць’ (“o skutkach fermentacji, gnicia, rozkładu” гл. Банькоўскі, 2, 963), а форма незак. тр. на ‑nǫ‑ другасная да *puxъti, гл. пухці, і ў паўднёваславянскіх мовах у дзеясловах зак. тр. са значэннем аднакратнага дзеяння пераважала зыходная семантыка імітацыі раптоўнасці руху, выбуху (гл. пух1), параўн. Фурлан–Бязлай (3, 135), дзе зроблена спроба звязаць паўднёваславянскія формы з *pьchati (гл. піхаць, пхнуць). Гл. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 204.

Пу́хнуць2многа спаць, дрыхнуць’ (ТС; ушац., Нар. лекс.; уздз., Жд. 3; светлаг., Мат. Гом.), ’спаць без просыпу’ (Ян.), параўн. польск. арг. puchnąć ’заспаць’. Метафарычнае ўтварэнне на базе пухнуць1; зыходнае значэнне ’брадзіць, гнісці, раскладацца’, параўн. тыпалагічную паралель: серб. дыял. ква̏сити ’ляжаць доўга ў ложку, гультайнічаць’ і ’кіснуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туркі́-баркі́ — пра вялікі шлях, вялікую адлегласць (Нар. лекс., Вушац. сл., Рэг. сл. Віц.): туркі́‑баркі́ выхадзілі і нічога не знайшлі (Гіл.), туркі́ ‘тс’ (дзісн., Бел. дыял. 3), туркі́‑буркі́ ‘тс’: туркі́‑буркі́ прайшла, а дом найшла (брасл., Ліцв.), сюды ж ту́ркі‑ба‑ту́ркі ‘тс’: ту́ркі‑бату́ркі прайшоў і нічога не знайшоў (пра грыбы) (глыб., Бабін, вусн. паведамл.), з турко́ў барко́ў ‘невядома адкуль’ (полац., Волк.). Сюды ж арэальна блізкае рус. пск. вы́ходить турки́ и борки́многа хадзіць па лясах, па палях’. Параўн. польск. Turki Mazurki obejść — абысці частку свету (Варш. сл.). Рыфмаванае спалучэнне, у скарочаным варыянце толькі туркі́. Няясна. Польскае спалучэнне падаецца пад Turek ‘турак’, у мн. л. Turcy, аналагічна рус. ту́рка ‘Турэччына’: я поеду в дальню турку (СРНГ), тады ту́ркі ‘тс’, што магло ўспрымацца як ‘далёкая краіна’, а другія часткі — або як бары́ (гл. бор, баро́к) ці ўласныя назвы. Канцавы націск у часткі першых слоў не выключае сувязь з туро́к2 ‘закавулак’ (гл.). Беразовіч (Язык и традиционная культура, 172) звязвае з *turiti «с семантикой толчка, касания» і варыянтнай агаласоўкай тур‑/тыр‑, параўн. рус. дыял. на закатурках ‘у баку ад чаго-небудзь’, бутырки ‘сялянскі двор па-за сялом’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lden* I

1. vt

1) грузі́ць

2) зараджа́ць, набіва́ць ладу́нкам;

scharf [blind] ~ зараджа́ць баявы́мі [халасты́мі] патро́намі

3) эл. зараджа́ць;

mit Energe gelden sein быць по́ўным эне́ргіі

4):

das Vertruen auf sich ~ узя́ць на сябе́ адка́знасць;

ine Schuld auf j-n ~ узвалі́ць віну́ на каго́-н.;

er hat schwer gelden разм. ён мно́га [грунто́ўна] вы́піў

2. vi спарт. засяро́дзіцца пе́рад спабо́рніцтвам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rgen vt

1. ру́хаць, варушы́ць;

kein Glied ~ können быць не ў ста́не (з)варушы́цца;;

kinen Fnger ~ і па́льцам не крану́ць (каб што-н. зрабіць)

2. ~, sich варушы́цца;

sein Gewssen rgte sich у ім загавары́ла сумле́нне;;

er regt sich tüchtig ён мно́га працу́е;;

er hat sich nicht gergt ён не дава́ў аб сабе́ знаць; разм. ён не заплаці́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wsen n -s, -

1) су́тнасць

2) но́раў, паво́дзіны, хара́ктар;

sein ~ triben* распараджа́цца па-сво́йму

3) су́тнасць;

sinem nnersten ~ nach па само́й сваёй су́тнасці;

das gemine ~ грама́дскія інтарэ́сы

4) быццё (зямное)

5) спра́ва

6):

viel ~(s) mchen aus [mit, von] j-m, aus [mit, von] etw. (D), um j-n, um etw. (A) падыма́ць мно́га шу́му [шумі́ху] вако́л каго́-н., вако́л чаго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wlle f -, -n во́ўна, поўсць, шэрсць;

~ lssen разм. пацярпе́ць стра́ту;

in der ~ stzen* уст. мець цёплае ме́сцейка; жыць з камфо́ртам;

j-n (kräftig) in die ~ brngen* разм. вы́весці каго́-н. з сябе́, раззлава́ць каго́-н.;

j-m in die ~ grifen* дасадзі́ць каму́-н.; заста́віць раскашэ́ліцца каго́-н.;

viel Geschri und wnig ~ мно́га шу́му, а то́лку ма́ла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)