расійскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1959). Скончыў Маскоўскае вучылішча імя Глазунова (1943). У 1943—70 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый; Барыс Гадуноў, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Качубей («Мазепа» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно); першы выканаўца партый Марозкі («Марозка» М.Красева), Бястужава («Дзекабрысты» Ю.Шапорына). Зняўся ў кінафільмах «Яўген Анегін», «Коннік без галавы». Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гістрыён
(лац. histrio, -onis = акцёр)
1) вандроўны камедыянт у Стараж. Рыме;
2) вандроўны спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Еўропе (параўн.жанглёр 1, шпільман).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трубаду́р
(фр. troubadour)
1) сярэдневяковы паэт-спявак у паўднёвай Францыі, які апяваў радасці жыцця і каханне;
2) перан. той, хто што-н. услаўляе, прапагандуе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пяву́н1 ’спявак, аматар спеваў’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц.; светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), пяву́ння ’спявачка, аматарка спеваў’ (Бяльк.; жытк., Мат. Гом.), сюды ж пяву́ха ’тс’ (ветк., добр., Мат. Гом.). Аддзеяслоўныя назоўнікі з рэдкай суфіксацыяй ад асновы *pěv‑, параўн. спевы, спяваць (гл.), серб.-харв.пе̏вати, pjȅvati і пад.
Пяву́н2 ’певень’: хадзілі куры з певунамі (Колас, Сержп., ДАБМ; петрык., Мат. Гом.), сюды ж пявуне́ц ’дрозд’ (рэч., Мат. Гом.). Лакальнае ўтварэнне (гл. ДАБМ, к. 294) на мяжы пяту́х і пе́вень (гл.). Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНДРЭ́ЕЎ (Павел Захаравіч) (9.3.1874, с. Осьміна, Лужскі р-н Ленініградскай вобл. — 14.9.1950),
рускі спявак (бас-барытон). Нар.арт.СССР (1939). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1903, з 1919 выкладаў у ёй, праф. з 1926). Удзельнічаў у «Рускіх сезонах» С.П.Дзягілева (у 1913—14). Сярод лепшых партый: Руслан («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Князь Ігар і Барыс Гадуноў у аднайм. операх А.Барадзіна і М.Мусаргскага.
Літ.:
Лебедев Д. П.З.Андреев: Очерк жизни и творческой деятельности. Л., 1971.
расійскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1960). У 1959—89 саліст Марыінскага т-ра. Сярод партый: Дасіфей, Варлаам («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Грозны («Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Пётр I («Пётр I» А.Пятрова), Бястужаў і Мікалай I («Дзекабрысты» Ю.Шапорына), Андрэй Сакалоў («Лёс чалавека» І.Дзяржынскага), Важак («Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава). Дзярж. прэмія Расіі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЧАПЁНАК (Валерый Георгіевіч) (15.11.1921, г. Омск, Расія — 7.11.2000),
бел.спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). З 1955 саліст ансамбля песні і танца БВА, у 1956—58 і ў 1968—81 саліст хору Бел. тэлебачання і радыё, у 1958—68 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Рэпертуар складаўся з песень і рамансаў бел. кампазітараў, бел.нар. песень. Выканаў партыі Паўла, Андрэя, Шата ў радыёмантажах опер «Павел Карчагін» П.Падкавырава, «Андрэй Касценя» М.Аладава, аперэты «Алазанская даліна» Ю.Бяльзацкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЯЎКО́ (Уладзіслаў Іванавіч) (н. 4.2.1941, г. Краснаярск, Расія),
расійскі спявак (тэнар). Засл. арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1965). У 1965—89 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Андрэй Хаванскі, Самазванец («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Міхайла Туча («Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Пінкертон, Каварадосі («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Наздроў («Мёртвыя душы» Р.Шчадрына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ТАШАЎ (Георгій Данілавіч) (н. 16.4.1920, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
бел.спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1953). З 1952 у ансамблях пагранвойск, з 1958 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1981—87 артыст Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі імя Р.Шырмы. Валодае голасам цёплага тэмбру, выкананне вылучаецца шчырасцю і лірызмам. У рэпертуары песні бел. і рас. кампазітараў ваен.-патрыят. тэматыкі, бел. і інш.нар. песні, рамансы, арыі з опер.