мяце́ліца, ‑ы, ж.

1. Снежная бура, завея. Мяцеліца ў полі сапе, завывае, Свіст віхраў спакойна заснуць не дае. Купала. Над станцыяй гулялі студзеньскія мяцеліцы, вылі і стагналі лютыя в[я]тры. Шчарбатаў.

2. Народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе з частымі зменамі фігур і паваротамі. Услед жа за бацюшкам Габрусь і Гіляры таксама хапілі па кабеце і пачалі шпарка круціць мяцеліцу. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праку́длівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць пракудзіць; свавольны, гарэзлівы. Ад нараджэння ў нутры маім вечным госцем асталявалася гультайства. Істота нябачная, але надзвычай пракудлівая. Мала таго, што сама не любіць працаваць, дык і мяне падбухторвае на гэта. Пальчэўскі. // Які з’яўляецца свавольствам, штукарствам. Шэйдак ведаў: за Людку няма каму заступіцца,.. яшчэ больш выдумляў розных пракудлівых рэчаў і не даваў ёй спакойна сядзець. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчыні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Адчыніць што‑н. зачыненае, зрабіць даступным унутранасць чаго‑н. Расчыніць хату. □ Сцёпка паважна расчыніў чамадан і выняў адтуль вялікую суконную хустку — гасцінец для маткі. Колас. // Адчыніць, расхінуць (створкі, дзверцы і пад.). Расчыніць вароты. □ Гарачыня прымусіла расчыніць вокны і дзверы. Чарот. Як толькі шафёр расчыніў пярэднія дзверы, людзі .. адзін за адным спакойна заходзілі ў аўтобус. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турката́ць, ‑коча; незак.

Разм. Утвараць характэрныя для галубоў гукі; буркаваць. Ужо маланка слепіць вочы, а дзед спакойна кажа мне: — Хаціны, дзе трубач туркоча, пярун ніколі не кране... Вялюгін. Туркоча голуб на задвор[ку]. Калачынскі. Тарахцець (пра гукі машыны ў час работы). Машына аддавала, здаецца, апошнія сілы — нешта ў ёй туркатала, ірвалася, шыпела. Пестрак. Раптам апоўначы, чуем, над борам У небе туркоча наш самалёт. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муда́к ’павольны, нерашучы’ (Касп.), ’дурань’ (брасл., швянч., дзятл., Сл. ПЗБ). Да прасл. mǫditi, якое ў выніку дэназалізацыі, (што Фасмер (2, 669) лічыць малаімаверным) змянілася ў muditi: рус. му́дить ’марудзіць, спазняцца’, польск. mudzić ’мітрэнжыць, мардаваць, марудзіць, адцягваць, спазняцца’, mudzić się ’нудзіцца, доўжыцца’, чэш. апаўск. zmuditi ’сарваць, перашкодзіць’, zmuditi se ’вагацца’, н.-, в.-луж. komuda ’затрымка’, н.-луж. komuźiś, в.-луж. komudzić ’затрымацца’, komudny ’гультаяваты, павольны’, komudzić ’марудзіць’, славен. mudíti ’тс’, балг. муден ’павольны, вялы, непаваротлівы’, макед. мадро, мадруспакойна, смірна’, ст.-слав. моудити ’адкладваць’, прѣмоудити ’спазніцца’. Махэк₂ (382) звязвае прасл. muditi са ст.-інд. manda‑ ’гультаяваты, нерашучы, марудны’. Скок (2, 475) лічыць, што ‑u‑ аснова ўзыходзіць да і.-е. ‑ou‑, і параўноўвае з літ. maudà ’клопат’, maudúoti ’ныць, сумаваць, смуткаваць’, ст.-інд. mauda‑ ’павольны, гультай’. Блесэ (SB, 5, 15–16) генетычна суадносіць рус. мудить ’марудзіць, спазняцца’ з лат. mūdities ’цягнуцца, сунуцца’, што Лаўчутэ (Балтизмы, 146) лічыць недастаткова аргументаваным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Абмеркаваць, асэнсаваць, сабрацца з думкамі. Віктар не хадзіў самотна па вуліцы пасля таго, як балюча пакрыўдзіў бацьку і жонку, не шукаў такога прытулку, дзе можна было б спакойна абдумацца, заглянуць самому сабе ў душу. Кулакоўскі.

2. Перадумаць, прыйсці да іншага рашэння. Дзядок перш здзіўлена вылупіў вочы, потым хацеў усміхнуцца, але абдумаўся і замест гэтага напусціў на сябе дзелавы выгляд. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збая́цца, збаюся, збаішся, збаіцца; зак., каго-чаго, без дап. і са злучн. «што».

Разм. Пабаяцца, спалохацца. — Я хацеў даплыць да таго берага. — Галынскі кіўнуў галавой у бок алешын. — Пасля зірнуў пад сябе ў ваду, і збаяўся, што не даплыву, і страціў сілы. Галавач. «Ваўкі нападаюць на чалавека, толькі калі гуляюць сваё вяселле. А цяпер жа не піліпаўка, павінны збаяцца чалавека», — стараўся разважаць спакойна Сяргей. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патурбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Прычыніць клопат, неспакой, турботы каму‑н.; патрывожыць каго‑н. [Пісар:] — Прабачце, Андрэй Пятровіч, што патурбаваў вас: я павінен уручыць вам пакет, бо мне прадпісана аддаць яго пад распіску. Колас. [Тварыцкі:] — Пакуль спакойна — можна прыдбаць што, а ты баішся вялікую шышку, Назарэўскага, патурбаваць. Чорны. Касоўскі адпачываў пасля абеду. — Што табе трэба, Цвіркун? — спытаў ён, нездаволены тым, што яго патурбавалі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Aequo animo qui malis miscetur, est malus

Хто спакойна сыходзіцца з благімі людзьмі, той сам благі.

Кто спокойно сходится с плохими людьми, тот сам плохой.

бел. Каля вады намочышся, каля агню апячэшся/каля мукі запылішся.

рус. С кем хлеб-соль водишь, на того и походишь.

фр. Est mauvais le berger qui aime le loup (Плох тот пастух, который любит волка).

англ. He that lives with the wolves learns to howl (Кто живёт с волками, учится выть). A man is known by the company he keeps (Человека знают по компании, с которой он водится).

нем. Wer mit Hinkenden umgeht, lernt hinken (Кто общается с хромым, учится хромать).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

памяша́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Перамяшаць, размяшаць. Яўхім устаў, падклаў дравец у агонь, памятаў лыжкаю ў чыгунку. Пестрак. Сын падумаў хвілінку, зноў узяўся за лыжку, памятаў капусту і пачаў есці. Машара.

памяша́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Перашкодзіць каму‑н. — Дык мы з вамі не дагаварылі, — сказаў .. [Бягун] неяк залішне спакойна і разважна. — Памятаў нейкі чужак. Кулакоўскі. — Ці мы дзядзьку не памяшаем спаць, калі запяём? Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)