штомесячны грамадска-паліт. і літ. часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаваўся ў крас.—вер. 1922 у Каўнасе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.Дуж-Душэўскі. Гал. мэта выдання — абарона бел. дзяржаўнасці, павышэнне грамадскай свядомасці, умацаванне волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў бел. жыцця. Разглядаў з нац.-дэмакр. пазіцый паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызв. руху і будучыні бел. народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі. Выйшлі 4 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКША́РАЎ Мікалай Іванавіч (5.12.1818, каля г. Усць-Каменагорск, Казахстан — 2.1.1893),
расійскі мінералог-крышталёграф. Акад. Пецярбургскай АН (1866). Скончыў Ін-т корпуса горных інжынераў у Пецярбургу (1840). Прымаў удзел у экспедыцыях англ. геолага Р.І.Мурчысана ў час яго наведвання Расіі. Дырэктар Горнага ін-та ў Пецярбургу (1872—81), праф. (1851—55). З 1865 дырэктар Мінералагічнага т-ва і рэдактар многіх тамоў «Запісак мінералагічнага т-ва». Асн. твор — «Матэрыялы для мінералогіі Расіі» (т. 1—6, 1852—77). Вылічыў крышталеграфічныя канстанты, якія пакладзены ў аснову марфал. характарыстык многіх мінералаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЭЙ, Мары (Murray) Джон (3.3.1841, г. Коберг, Канада — 16.3.1914), англійскі акіянограф і прыродазнавец. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1897). Скончыў Эдынбургскі ун-т. У 1872 удзельнічаў у англ. кругасветнай экспедыцыі на «Чэленджэры» пад кіраўніцтвам Ч.Томсана. Рэдактар 50-томнай справаздачы экспедыцыі і аўтар агульнага апісання рэйса і марскіх донных адкладаў. У 1880 і 1882 вывучаў Фарэрскі праліў, у 1906 правёў батыметрычную здымку прэснаводных азёр Шатландыі. У 1910 разам з нарв. вучоным Ю.Іортам арганізаваў акіянаграфічную экспедыцыю ў паўн.ч. Атлантычнага ак. і ў сааўт. з ім напісаў кнігу «Глыбіні акіяна» (1912).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́ТКЛИКИ»,
грамадска-паліт. і літ. газета радыкальнага кірунку. Выдавалася 1(14).1 і 2(15).4.1912, з 24.1(6.2).1914 да 19.4(2.5).1915 у Гомелі на рус. мове спачатку штотыднёва, а з № 25 за 1914 штодзённа. Рэдактар-выдавец М.І.Кулябка-Карэцкі, ён жа аўтар большасці матэрыялаў. Газета была ў апазіцыі да царызму, неаднаразова падвяргалася суд. спагнанням, выходзіла з перапынкамі. Крытыкавала паліцэйска-бюракратычны рэжым, засілле цэнзуры. У арт. «Сацыялісты і вайна» выступіла супраць імперыял. вайны. Асвятляла літ. жыццё Гомеля, асабліва т.зв. «Літаратурныя суды» — канферэнцыі чытачоў, прысвечаныя папулярным творам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЦІ́НІ (Pertini) Алесандра (Сандра; 25.9.1896, Стэла, Італія — 24.2.1990),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, публіцыст. З 1918 чл.Італьянскай сацыялістычнай партыі (ІСП). У 1927—35 зняволены, у 1935—43 сасланы за антыфаш. дзейнасць. У 1943 разам з П.Нэні і Дж.Сарагатам удзельнічаў у аднаўленні ІСП. У канцы 2-й сусв. вайны адзін з кіраўнікоў італьян. руху Супраціўлення. У 1945—46 і 1950—52 гал.рэдактар органа ІСП газ. «Avanti» («Наперад»). З 1948 сенатар, у 1953—78 дэп. парламента, у 1968—73 прэзідэнт палаты дэпутатаў. У 1978—85 прэзідэнт Італіі. З 1985 пажыццёвы сенатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМБО́ (Rambaud) Альфрэд (2.7.1842, г. Безансон, Францыя — 10.11.1905),
французскі гісторык, дзярж. дзеяч. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1897), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1876). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1864). З 1881 праф. Сарбоны. У 1895—1903 сенатар, у 1896—98 міністр нар. адукацыі. Даследаваў паліт. гісторыю (у асн. Візантыі, Расіі, Германіі) і гісторыю міжнар. адносін. Прыхільнік франка-рус. збліжэння і актывізацыі Францыі ў сферы каланіяльнай палітыкі. Рэдактар (разам з Э.Лавісам) шматтомнай калект. працы «Сусветная гісторыя з IV ст. да нашага часу» (т. 1—12, 1893—1901).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЫ́ДАЎ Шараф Рашыдавіч (6.11.1917, г. Джызак, Узбекістан — 6.11.1983),
партыйны і сав. дзеяч Узбекістана, пісьменнік. Скончыў Узб.ун-т у Самаркандзе (1941), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1948). Настаўнічаў. З 1935 на журналісцкай працы, у 1943—49 рэдактар газет «Ленін юлы» («Ленінскі шлях») і «Кзыл Узбекістон» («Чырвоны Узбекістан»). У 1949—50 старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана. З 1950 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета УзбССР. У 1959—83 першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана. З 1961 кандыдат у чл. Прэзідыума (з 1966 Палітбюро) ЦККПСС. Аўтар вершаў і празаічных твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАГО́РСКІ (сапр.Пяцігорскі) Аляксандр Паўлавіч
(26.2.1910, г. Днепрапятроўск, Украіна — 6.1.1987),
віяланчэліст, педагог. Праф. (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). З 1936 выкладаў у Маскоўскай, Уральскай, Горкаўскай, у 1954—62 Бел. кансерваторыях. З 1963 у Маскоўскім муз.-пед. ін-це імя Гнесіных. Першы выканаўца прысвечаных яму канцэртаў для віяланчэлі з арк. А.Багатырова, В.Залатарова, А.Масалова, рэдактар твораў бел. кампазітараў М.Аладава, Багатырова, Залатарова і інш. Пісаў выканальніцкія і тэксталагічныя творы для віяланчэлі. Аўтар артыкулаў па праблемах методыкі ігры на віяланчэлі. Лаўрэат 3-га Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1937).
дацкі славіст. Чл. Польскай АН (з 1962). Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. З 1923 праф. Тартускага ун-та, з 1931 — ун-та ў Орхусе (з 1941 заг. кафедры славістыкі). Заснавальнік Т-васканд. славістаў (1951). У 1954—63 рэдактарчас. «Scando-Slavica» («Сканда-Славіка»). Даследаванні ў галіне славяна-германскіх запазычанняў, рус. мовы. Аўтар прац пра польскі т-р, рус. класічную л-ру. У «Гісторыі рускай літаратуры» (ч. 1—3, 1952), імкнучыся раскрыць заканамернасці літ. працэсу, аналізаваў форму і стыль, прыцягваў сацыялагічныя звесткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕ́БУТ Іван Аляксандравіч (12.2.1833, г.Вял. Лукі Пскоўскай вобл., Расія — 20.10.1923),
рускі і бел. вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў раслінаводства на Беларусі. Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1854), з 1860 праф. гэтага ін-та. У 1865—94 праф. Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі, узначальваў 1-ю ў Расіі кафедру раслінаводства. Навук. працы па апрацоўцы глебы, агратэхніцы палявых культур. Арганізатар першай у Расіі жаночай вышэйшай с.-г. навучальнай установы (Сцебутаўскіх курсаў). Заснавальнік і рэдактар журнала «Русское сельское хозяйство».