СТАГО́РСКІ (сапр. Пяцігорскі) Аляксандр Паўлавіч
(26.2.1910, г. Днепрапятроўск, Украіна — 6.1.1987),
віяланчэліст, педагог. Праф. (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). З 1936 выкладаў у Маскоўскай, Уральскай, Горкаўскай, у 1954—62 Бел. кансерваторыях. З 1963 у Маскоўскім муз.-пед. ін-це імя Гнесіных. Першы выканаўца прысвечаных яму канцэртаў для віяланчэлі з арк. А.Багатырова, В.Залатарова, А.Масалова, рэдактар твораў бел. кампазітараў М.Аладава, Багатырова, Залатарова і інш. Пісаў выканальніцкія і тэксталагічныя творы для віяланчэлі. Аўтар артыкулаў па праблемах методыкі ігры на віяланчэлі. Лаўрэат 3-га Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1937).
М.С.Шчарбакоў.
т. 15, с. 127
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)