муці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., му́ціцца; незак.
Рабіцца мутным (пра вадкасць).
Вада ў ручаі муціцца.
|| зак.замуці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -му́ціцца іпамуці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -му́ціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скра́двацца, ‑аецца; незак.
1.Рабіцца невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Смуглявы скуласты твар, крыху раскосыя вочы выклікалі прыкрасць, і Кіра старалася стаць да люстра так, каб гэта скрадвалася.Карпаў.//Рабіцца больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Гадлеўскі загадаў абабіць дыспетчарскія кабіны лямцам, пакласці на падлозе мяккія «дарожкі», каб скрадваліся гукі.Шынклер.
2.Зал.да скрадваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вытвара́цца, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Тварыцца, рабіцца. Што толькі не вытваралася на другі дзень каля Волесевай хаты!Карпюк.
2.Зал.да вытвараць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бучне́ць, ‑ее; незак.
Рабіцца бучным. У даліне бушавала яблыневая квецень, бучнела трава, расцвіталі краскі, звінелі халодныя і празрыстыя ручаі ў траве.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сур’ёзнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца, станавіцца сур’ёзным. Можна было заўважыць, як пакрысе сур’ёзнеў .. [Чорны], рабіўся негаваркім, усё больш паглыбляючыся ў сябе.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бля́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
1. Траціць яркасць афарбоўкі; рабіцца цьмяным. Бляклі фарбы наваколля, нават і неба, здавалася, пачало выцвітаць пад пякучымі праменямі сонца.Васілёнак.// Траціць свежасць, рабіцца вялым; бляднець. А прыйдзе восень, знікне сонца — і памідор блякне ўвесь і разам з лісцем сваім памірае і сам...Сачанка.// Траціць бляск, румянец; рабіцца бледным; выцвітаць. Вочы блякнуць. □ [Вера Антонаўка] бачыла, як сын выцягваецца, худзее, як некалі чысты дзябёлы твар яго блякне.Карпаў.
2.перан. Траціць яркасць, моц, сілу ўздзеяння. Блякнуць успаміны. □ Рамантычныя мары ўсё больш і больш бляклі, калі Лясніцкі лепш пазнаваў Раісу.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гусце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.
Рабіцца густым або больш густым.
Лес гусцее.
Туман гусцее.
|| зак.загусце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е іпагусце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)