1. Дрэва з вулеем пчол у ствале; борць (Грыг. 1850).
2. Дрэва з межавымі знакамі. Бортня вейская — мяжа або граніца паселішча. Бортня ралейная — мяжа палявая (Грыг. 1850).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
сяме́йка, ‑і, ДМ ‑мейцы; Рмн. ‑меек; ж.
1.часцейіран.Памянш.да сям’я (у 1 знач.); тое, што і сям’я (у 1 знач.). За бацькавым сталом збіралася ладная сямейка, ажно адзінаццаць душ.С. Александровіч.
2.Памянш.-ласк.да сям’я (у 3 знач.). [Бабейка:] — Сямеек пару пчол прывязу.Хадкевіч.У быльніку агарода, пад вокнамі, таўкліся сямейкі чырванагрудых снегіроў.Ракітны.[Рака] агібае срэбнай падковай сямейку прысадзістых хвоек.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЧО́ЛЫ, пчаліныя (Apoidea),
надсямейства насякомых атр. перапончатакрылых. 6 сям., каля 30 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна. На Беларусі пераважна трапляюцца П. (андрэна, калет, гілеус, панург і інш.), чмялі. Кормяцца пылком і нектарам раслін. Маюць вял.гасп. значэнне як апыляльнікі раслін. Пчол меданосных разводзяць для атрымання прадуктаў пчалярства.
Даўж. ад 1,5 мм да 5 см, у большасці відаў I—1,5 см. Цела пераважна ўкрыта густымі валаскамі. Ротавы апарат грызуча-ліжучы, у выглядзе хабатка. Многія П. маюць прыстасаванні (збіральны апарат) для збору пылку, напр., густыя валаскі на задніх нагах ці расшыраныя галёнкі і першы членік задняй лапкі і інш. Добра развіты слінныя залозы і валляк. Маюць джала і ядавітыя залозы. Большасць відаў адзіночныя (у гняздзе — самец і самка, якая будуе гняздо і збірае корм для лічынак). У «грамадскіх» П. сям’я (гл.Пчаліная сям’я) складаецца з адной або некалькіх плодных самак. самцоў і мноства бясплодных самак (рабочыя асобіны). Паразітныя П. адкладваюць яйцы на корм, назапашаны інш. насякомымі, выкарыстоўваюць гнёзды П. інш. відаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ва́бік1 ’адкрытая скрыначка, якая ставіцца на дрэве для лоўлі пчол’ (Сцяшк. МГ, Мат. Гом., Мат. Гродз., З нар. сл.), вабык ’вулей з калоды ў лесе’ (Анох.). Да вабіць (гл.). Гл. таксама вабіла.
Ва́бік2 свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (БРС, Інстр. II). Рус.вабик, польск.wabik. Да вабіць (гл.). Гл. таксама вабіла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Све́пет ‘пчаліны бортны рой’ (У. Караткевіч), ст.-бел. ‘дупло, дзе жывуць дзікія пчолы’: а хто бы свепет в чыем лесе умыслне порубал и мед выбрал (Статут ВКЛ 1588 г.), ст.-рус.свепетъ ‘дзікі лясны мёд’, ст.-укр.свепеть ‘борць у дрэве для дзікіх пчол’ (1366), польск.дыял.świepiot ‘рой дзікіх пчол’, ст.-польск.świepioto ‘тс’, чэш.дыял.svapato ‘пчолы, якія жывуць у лесе’, ст.-луж.svepet ‘борць’. Прасл.*svepetъ, паходжанне якога няяснае. Выводзяць з прасл.*svepati (> *svepetati) ‘мільгаць, мітусіцца’, параўн. ст.-рус.свѣпатися ‘ківаць, хістаць’, рус.-ц.-слав.свепетати ‘хістацца, рухацца туды і сюды’, славен.svępati ‘хістаць, ківаць, трасці’ і асабліва фармальна супадаючае славен.svepȅt ‘бляск, мігценне’, роднаснае літ.sùpti ‘калыхацца’, н.-ням.swabbeln ‘рухацца ў той і другі бок (пра ваду), хвалявацца’ (Міклашыч, 330; Фасмер, 3, 573; Машынскі, Pierw., 188; Фурлан у Бязлай, 3, 348), што адлюстроўвае першаснае чыста зрокавае ўспрыманне месца гнездавання пчол. Іншае меркаванне пра роднасць з ням.Wabe ‘соты’ і “праеўрапейскае” паходжанне выказвае Махэк₂, 594. Гл. таксама Рымут, St. lingv. Polono–Jugosl., 2, 39. Меркаванне Булыкі пра запазычанне ст.-бел.свепетъ, свепето з ст.-польск.świepiot недастаткова аргументаванае, Брукнер (536) дапускаў адваротнае запазычанне для польск.świepiot ‘тс’. У сучасных гаворках звычайна слепет ‘дупло, дзе жывуць пчолы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́тка1 ’летняя пшаніца’ (полац., Нар. лекс.). Утворана ад лёта (гл.) па тыпу ярка ’яравая пшаніца’.
Летка2 ’адтуліна ў вуллі для пчол’ (пін., КЭС). Да ляток ’тс’. Аформлсна ж. р. па аналогіі да дзірка.
Летка3 ’рыба гусцерка, Blicca Bjoerkna L.’ (зах.-дзвін., Інстр. 2, Жук.). Няясна. Магчыма, роднаснае з лат.teste ’рачная камбала’, літ.tekstas ’плоскі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэм1 ’кандытарскі выраб’ (ТСБМ). Праз рус.крем запазычана з франц.creme ’смятанка, крэм’ (Шанскі, 2, 8, 380).
Крэм2 ’дрэва, прыгоднае для вырабу пчаліных борцяў або ўжо прыстасаванае для пчол’ (Яшк.), ’соты ў вулеі, дзве вымерлі пчолы’ (Гарб.). Параўн. рус.крем‑деревцо ’асобнае моцнае разгалінаванае дрэва’, кремь ’моцная будаўнічая сасна, будаўнічы лес’. Да прасл.kromъ (гл. кром1).
Параіць не рабіць чаго‑н., адгаварыць ад чаго‑н. Ходзячы па палосках,.. [каморнік] паспрабаваў з адным, з другім пагаварыць, каб адраіць араць, але хутка.. безнадзейна махнуў рукой і пайшоў у вёску.Галавач.[Марына:] — Нашаму заводу былі прапанавалі выпускаць легкавыя машыны, аднаму цэху, ці што, але Арцём Паўлавіч адмовіўся. — Ці не ты адраіла? — усміхнуўся Андрэй.Шахавец.