фарсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Прымусіць (прымушаць) развівацца хутчэй, паскораным тэмпам; паскорыць (паскараць). [Максім:] — І няхай фарсіруе распілоўку. Не хапае дошак для насцілу вадабоя.Шамякін.// Паскорыць (паскараць) час наступлення, ажыццяўлення чаго‑н. Фарсіруюць пуск яны [мантажнікі] электрастанцыі — Электрыка ў першы чарод.Зарыцкі.
2. Павысіць (павышаць) сілу гучання (голасу).
3. У тэхніцы — павялічыць (павялічваць) які‑н. паказчык устаноўкі (рухавіка, катла і пад.).
4.Спец. Пераадолець (пераадольваць) якую‑н. перашкоду або рубеж праціўніка. За ноч [партызаны] фарсіравалі шашу і прайшлі кіламетраў пяць у бок вёскі Сёмкава.Новікаў.Камандзір корпуса Краўчанка вырашыў фарсіраваць Дзясну па дну ракі.Мележ.
[Ад фр. forcer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hustle2[ˈhʌsl]v.
1. таўчы́, піха́ць, пхаць, цясні́ць
2.прымуша́ць, падганя́ць, прыспе́шваць
3.infml гандлява́ць з-пад крыса́ (наркотыкамі, спіртным і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Бузава́ць ’біць, лупцаваць’ (Бяльк.), буза́ніць ’біць’. Рус.бузова́ть ’тс’, укр.бузува́ти ’тс’; ’рабіць вымову’. Запазычанне з польск.buzować ’тс’ (параўн. і buza ’лаянка, вымова’). Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47; Шанскі, 1, Б, 216. Польскае слова ўзята з італ.far buzzo ’злавацца’ (Брукнер, 51). Вельмі няпэўная сувязь усёй групы слоў з бузіна́ і да т. п., як і сувязь (Мацэнаўэр, Cizí sl., 127) з літ.baũsti ’прымушаць, караць’ (Фасмер, 1, 233; яшчэ Шанскі, там жа). Надта няпэўным з’яўляецца вывядзенне ўсх.-слав. (укр.) слоў прама з італ. мовы (так Рудніцкі, 241). Аб бузава́ць ’пэцкаць і да т. п.’ гл. пад буза́2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыганя́ць, прыгна́ць ’прывесці, даставіць; прымушаць, падахвочваць’ (ТСБМ), прыгыня́ць ’тс’ (Бяльк.). Узыходзіць да прасл.*prigъnati/*prigoniti/*priganʼati, прэфіксальных утварэнняў ад *gъnati/*goniti/*ganʼati; гл. ганя́ць, гнаць. Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі з развіццём і пашырэннем семантыкі: прыго́н, прыго́нка ’дастаўка; прымус прыйсці, з’явіцца; згон’ (Нас., ТСБМ); прыго́н ’пасаг маладой у выглядзе жывога інвентару, статак’ (Федар.), прыгі́н ’дамашнія жывёлы, якіх бацькі далі як пасаг заручоным’ (Сіг.); з архаічнай словаўтваральнай структурай прыганя́ты ’слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун; аканом’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.); параўн. маляўніча вобразнае мн. л. перан. прыгыня́тыя ’нязжатыя сцяблы збожжа, якія засталіся ззаду’ (рас., Шатал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пэ́ндзіць ’гнаць, даганяць; хутка ісці, бегчы’ (Жд. 2; любч., Нар. словатв.; Скарбы), пэндыты экспр. ’нясці, цягнуць, валачыць’ (Клім., Сл. Брэс.), пэндзіцца ’прытрымлівацца моды’ (астрав., Сл. ПЗБ), пэндытысь экспр. ’насіцца, несціся’ (Клім., Сл. Брэс.), сюды ж пэнд ’парастак’: новыя пэнды парэчак (ваўк., Сл. ПЗБ). Запазычанне з польск.pędzić ’прымушаць да хугкага руху, падганяць; несціся’, параўн. пудзіць (гл.); значэнне ’цягнуць, валачыць’ — вынік экспрэсіўнага пераасэнсавання па прынцыпу кантраснасці; тэрмін для ’парастка’ запазычаны са штучна створанага польск.pęd ’атожылак’ у якасці калькі з ням.Trieb (ад treiben ’гнаць’, гл. Банькоўскі, 2, 537), параўн. батанічнае выганка ’вырошчванне пасынкаў’, чэш.vyhon ’адростак’, рус.побёг і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
twist2[twɪst]v.
1. круці́ць; круці́цца
2. паваро́чваць; пакру́чваць;
twist a foot звіхну́ць нагу́
3. скажа́ць, перакру́чваць
♦
twist smb. round one’s little finger вярце́ць кім-н. як хаце́ць;
twist smb.’s arminfml рабі́ць уці́ск на каго́-н., прымуша́ць;
twist in the wind паку́таваць ад няпэ́ўнасці свайго́ стано́вішча
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
палі́ць¹, палю́, па́ліш, па́ліць; па́лены; незак.
1.каго-што. Знішчаць агнём.
П. паперу.
2.што. Прымушаць гарэць (для асвятлення, ацяплення).
П. дровы.
3.што. Запальваць (крыніцу асвятлення; разм.).
П. святло.
4.у чым і што. Распальваць і падтрымліваць агонь у печы; абаграваць памяшканне, раскладваючы агонь у печы, пліце і пад.