гні́ласны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае гніенне, распад, старэнне. Гніласныя мікробы.

2. Выкліканы гніеннем. Гніласны пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лава́ндавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лаванды. Лавандавы пах. // Які здабываецца з лаванды. Лавандавы алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кану́фер, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных, якая мае прыемны пах і скарыстоўваецца як прыправа.

[Ад перс. käränfi — гваздзіка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́рравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мірры. Мірравы пах. // Які атрымліваецца з мірры. Мірравае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачу́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пачуляў. Пачулевы пах. // Які здабываецца з пачуляў. Пачулевы спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праго́ркнуць, ‑не; пр. прагорк, ‑ла; зак.

Сапсавацца і атрымаць непрыемны пах і горкі смак. Масла прагоркла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скато́л, ‑у, м.

Спец. Прадукт гніення бялкоў, які знаходзіцца ў кале і падае яму характэрны пах.

[Ад грэч. skatós — кал, бруд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тухлі́на, ‑ы, ж.

Разм. Непрыемны пах ад пратухлых, сапсаваных прадуктаў. Пахне тухлінай. // Пратухлыя, сапсаваныя прадукты, харчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваню́х ’лясны клоп’ (Шатал.). Да ванець (гл.). Назва дадзена за непрыемны пах. Параўн. ванючка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЕНЗО́ЙНАЯ СМАЛА́, росны ладан,

смала стыраксавага дрэва (Styrax bensoin), што расце ў Паўд.-Усх. Азіі на Малайскім архіпелагу. Белае рэчыва, хутка цвярдзее і паступова цямнее на паветры, мае пах ванілі з вострым адценнем, т-ра размякчэння 75—90 °C, шчыльн. 1,10—1,17∙10​3 кг/м³. Асн. кампаненты: бензойная і карычная кіслоты (30%), іх эфіры (60%), ванілін (1,5%). Выкарыстоўваецца як духмянае рэчыва, фіксатар паху ў парфумерыі, антысептык у касметыцы і медыцыне.

т. 3, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)