прыродная зона сушы субарктычнага пояса Паўн. паўшар’я з перавагай тундравых і лясных ландшафтаў. Цягнецца ад тундравай зоны на Пн Еўразіі і Амерыкі ў выглядзе паласы шыр. ад 30—50 да 300—400 км. Клімат субарктычны, суровы. Цёплы перыяд каля 4 месяцаў (чэрв. — верасень). Сярэднія т-ры ліп. ад 10 да 14 °C, студз. — ад -10 да -40 °C. Начныя замаразкі і снегапады магчымы на працягу ўсяго года. Ападкаў 200—400 мм за год, іх колькасць перавышае выпаральнасць. Большую ч. года ляжыць снегавое покрыва да 1 м. Шматгадовая мерзлата амаль на ўсёй тэрыторыі, што ў спалучэнні з нязначным выпарэннем прыводзіць у многіх раёнах да ўтварэння забалочанасці з фарміраваннем сфагнавых і ўзгорыстых тарфянікаў і ўзнікнення мярзлотных форм рэльефу (тэрмакарст). Шмат балот, азёр. Асн. тыпы глеб: глеева-падзолістыя, тарфяна-глеевыя, месцамі тарфяна-балотныя, якія характарызуюцца нязначнай магутнасцю і малой колькасцю арган. рэчыва. Расліннасць Л.з. Еўропы і Азіі — комплекс з рэдкалесся (бяроза, елка, хвоя, лістоўніца, піхта), тундраў (лішайнікі, сфагнавы мох, асака, падвей, журавіны, марошка, буякі) і злакава-разнатраўных лугоў у далінах рэк; у Паўн. Амерыцы пераважаюць рэдкалессі з елкі (белай, сітхінскай, чорнай) і амер. лістоўніцы. Жывёльны свет: паўн. алень, лось, буры мядзведзь, воўк, пясец, гарнастай, расамаха, лемінг, заяц-бяляк, палёўкі; у горных раёнах — пішчуха; у Сібіры — сурок і суслік. Разнастайная фауна птушак: палярная сава, белая курапатка, глушэц, рабчык, розныя віды гусей, качак, кулікоў, вераб’іных. У далінных лугах злакавыя і злакава-разнатраўныя травастоі, якія часта выкарыстоўваюцца як сенажаці. Развіты аленегадоўля і паляўнічы промысел, зверагадоўля, месцамі здабыча карысных выкапняў (на ПнЗах. Сібіры буйныя радовішчы прыроднага газу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лоўкі ’спрытны, умелы, добры, якасны’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ’зручны, ёмкі, выгодны’ (Яруш., Выг.), ’прыгожы’ (маз., лун., пін., Сл. Брэс., З нар. сл.), ловак ’спрытны (чалавек)’, ’зручны (пра рэч)’ (Шат.), лоўчы ’здатны, спрытны’ (ТС), лоўка ’добра (аб здароўі)’ (Ян.), ’зручна, умела, удала’ (Сл. ПЗБ), ’спрытна, прыгожа’ (Бяльк., Касп., Шат.), лаўчэй ’лепш, зручней, прыдатней’ (Юрч., Шат., Мат. Янк.; нясв., Жд. 2). Прасл.lovъkъ (параўн. харв.lȍvak ’які адносіцца да lov ’лоў’). Параўн. літ.lavùs ’лоўкі, кемлівы, хітры’ (Фасмер, 2, 509). Прыметнік, утвораны ад дэвербатыўнага кораня lov‑ (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 377). Да ловы (гл.). Сюды ж лоўчы ’егер, ляснічы, старэйшы паляўнічы’, ’прывучаны, прызначаны для лоўлі’ (Гарэц., Грыг., Др.-Падб., Касп., Жд. 2, ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прывы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў прывычках, увайшоў у прывычку. Полаз і Вітушка паабедалі з прывычнай сялянскай паважнасцю.Шамякін.Пётра падышоў да сцірты і сказаў прывычнае «добры дзень».Пташнікаў.Увесь наш прывычны парадак механічнай работы пачаў трашчаць на ўсіх застаўках.Скрыган.// Добра знаёмы, звычайны. Халасцяцкі пакой, пусты, .. па-роднаму прывычны, зараз здаваўся.. [Банжыну] чужым.Шыцік.
2. Які выпрацаваў прывычку да чаго‑н., прывык да чаго‑н. Але прывычны паляўнічы зрок Адгадваў сярод густой травы, Па росах збітых воўчыя сляды.Танк.Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні, а прывычнаму — лепей і не трэба.Бядуля.Упартыя мазгі, як прывычны конь, заварочваюць на старую дарожку.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рог¹, -а, М ро́зе, мн. -і і (з ліч. 2, 3, 4) рагі́, рог і раго́ў, м.
1. Выраст з касцявога рэчыва на чэрапе ў некаторых жывёл.
Валовыя рогі.
Абламаць або пазбіваць рогі каму-н. (перан.: уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху з каго-н.; разм.). Сагнуць (або скруціць) у бараноў р. (перан.: строгасцю, жорсткасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца; разм.).
2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом.
Паляўнічы р.
3. Полы рог жывёліны, які выкарыстоўваецца для піцця і як ёмішча.
Піць віно з рога.
Р. багацця (пра невычэрпную крыніцу багацця, дабрабыту).
4. Востры загнуты канец чаго-н.
Р. пячных вілак.
|| памянш.ражо́к, -жка́, мн. ро́жкі, -жак, м. (да 1 знач.).
Рожкі ды ножкі засталіся ад каго-н. (нічога не засталося; разм.).
|| прым.рагавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) іро́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Та́йстра ’клунак, хатуль, мяшочак’ (Нас., Гарэц.), ’кайстра, торбачка’ (Бяльк.), ’кайстра, торба, сакваяж, дарожны мяшок’, ’кашэль’, ’паднос’, ’сподак’ (Ласт.), та́йстрачка ’торбачка’ (Некр. і Байк.), ст.-бел.тайстра, стайстра ’кайстра; торба’ (1556 г., Булыка, Запазыч., 316; Ст.-бел. лексікон). Укр.та́йстра, дыял.стра́йста ’торба, з якой кормяць коней’, рус.смал.та́йстра ’вялікі мяшок’, тра́йста ’кашэль’, старое польск.tajstra ’мяшок для прадуктаў (паляўнічы, салдацкі)’. Запазычанне з польск. (ст.-польск.) tajstra (Булыка, там жа), якое Брукнер (564) адносіў да чэш.tanistra ’(вайскавы) ранец’ з далейшымі нямецкімі і лацінскімі роднаснымі паралелямі; падрабязней гл. Фасмер, 4, 12; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388, а таксама ка́йстра. Больш верагодны шлях, паводле Враб’е (Зб. Расэці, 994–995), праз украінскую з рум.tráistă ’торба, мяшок, сумка’. Карпацкі балканізм, параўн. алб.tráistë ’тс’, якое, у сваю чаргу, з візант.-грэч.τάγιστρον ’мяшок для фуражу’ (ЕСУМ, 5, 504).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
про́мыселм.
1. Gewérbe n -s, -; Erwérbszweig m -(e)s, -e (галіна);
рыбало́ўны про́мысел Físchfang m -(e)s, Fischeréigewerbe n -s;
паляўні́чы про́мысел Jagd f -;
адыхо́дны про́мысел Wándergewerbe n -s;
самату́жны про́мысел Héimarbeit f -, Háusindustrie f -;
займа́цца про́мыслам ein Gewérbe tréiben*;
2. (прадпрыемства) Werk n -(e)s, -e;
залаты́я про́мыслы Góldgruben pl;
саляны́я про́мыслы Sálzbergwerke pl;
на́фтавыя про́мыслыÉrdölfelder pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прасі́цца, прашуся, просішся, просіцца; незак.
1. Прасіць аб дазволе зрабіць што‑н. (увайсці, адправіцца куды‑н. і пад.). У будку, да цяпла, прасіўся чалавек.Навуменка.Людзі пачалі прасіцца ісці на заданне, хоць назначаны адпачынак яшчэ не скончыўся.Шамякін.// Выказаць жаданне адправіць натуральную патрэбу (пра дзяцей, жывёл).
2. Прасіць, каб прынялі ці залічылі куды‑н. Прасіцца на фронт.
3.Разм. Прасіць прабачэння, спагады, дапамогі і пад. — Ратуй мяне, чалавеча! — просіцца ў.. [дзеда] паляўнічы.Якімовіч.— Ну што вам значыць, — прасілася Лёдзя, гулліва пабліскваючы вачыма і верачы ў поспех.Карпаў.
•••
Просіцца на язык — вельмі хочацца сказаць. Многа крыўдных, балючых для .. [Веры] слоў прасілася на язык, але .. [Мікалай] змоўчаў.Дамашэвіч.
У рукі просіцца — пра тое, што лёгка, без цяжкасцей дастаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
які́, -а́я, -о́е; займ.
1.пыт. і адносны. Абазначае пытанне пра якасць, уласцівасць, прымету чаго-н.
Якое сёння надвор’е? Не ведаю, якое сёння чысло.
2. у клічных сказах. Абазначае ацэнку якасці каго-, чаго-н., выражае захапленне, здзіўленне, абурэнне і пад.
Які сад!
Якая бяда!
Які нягоднік!
3. Пры рытарычным пытанні ці ў рэпліцы ў адказ абазначае адмаўленне: ніякі, зусім не.
Які з яго паляўнічы? Ай, які там заработак.
Мала атрымалі.
4.неазнач. Тое, што і які-небудзь (у 1 знач.; разм.).
Праз якую гадзіну пад’едзе і бацька.
◊
Калі што якое (разм.) — калі здарыцца што-н. нечаканае, узнікнуць якія-н. цяжкасці, непрыемнасці.
Які б ні быў (разм.) — які хочаш, любы; такі, які ёсць, калі іншага няма, іменна такі.
Які-ніякі (разм.) — хоць які-н., няхай нязначны, не надта добры.
Якое-ніякое жыллё, а сваё.
Які яшчэ? (разм.) — ужыв. ў знач. «які» для ўзмацнення пытання.
Акучнік забраў Сяргей. — Які яшчэ Сяргей?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ба́біць1 ’бабіць, прымаць дзіця ў парадзіх’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат., Гарэц., Бір. Дзярж., Др.-Падб., БРС), ’рэзаць пупавіну’ (Жд.). Прасл.babiti ’тс’ (вытворнае ад baba, гл. ба́ба1): рус.ба́бить, укр.ба́бити, польск.babić, чэш.babiti, серб.-харв.ба̏бити і г. д.
Ба́біць3 ’вабіць (птушак)’ (Маш.). Паходжанне гэтага слова не зусім яснае. Агульнаслав. паляўнічы тэрмін быў vabiti ’вабіць голасам’ (гл. Махэк₂, 673). Таму можна думаць, што палес.ба́біць з’яўляецца: 1) або фанетычнай трансфармацыяй vabiti (асіміляцыя v — b > b — b); 2) або перараскладам прэфіксальнага дзеяслова ob‑abitі < ob‑vabiti. Не выключаецца, аднак, сувязь з ба́біць ’цешыць, няньчыцца, цацкацца’ (гл.). Цікава, што палес.ба́біць, ба́бік (гл.) мае дакладную паралель у зах.-слав. мовах: польск.wabić, wabik, славац.vábiti, vabik вабік для прываблівання птушак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Каката́ць, какыта́ць ’сакатаць’ (Бяльк.). У якасці адпаведнікаў можна прывесці ўкр.кокотіти ’лепятаць, балбатаць’, верагодна, рус.ярасл., наўг.кокотать ’сакатаць’, польск.kokotać ’пра голас фазана ў час гульні (паляўнічы тэрмін)’, в.-луж.kokotać ’сакатаць’, н.-луж.kokotaś ’сакатаць і інш.’, славен.kokotáti ’тс’, серб.-харв.коко̀тати ’тс’, балг.дыял.кокоча ’выдаваць голасам ко‑ко’. Ёсць і формы з іншым суфіксам: польск.дыял.koktati, чэш.kokiati і наогул без суфікса: польск. і інш. kokać у розных блізкіх значэннях. Паралелі да бел. лексемы быццам бы дазваляюць рэканструяваць праслав.kokotati, аднак спосаб утварэння слова не вельмі ясны. Слаўскі (2, 332) мяркуе, што ад kokać (< *kokati, якое ад гукапераймальнага ko — ko) з пашырэннем суфіксаў ‑ot‑: ‑ъt‑ або, магчыма, ад асновы kok‑ з тыповай для гукапераймальных дзеясловаў структурай ‑ъt‑ati, ‑ot‑ati. Параўн. і кокат (гл.). Да адзначанага польск. слова параўн. і літ.дыял.kakóti (пра пеўня).