2. Тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай каго‑н., пад чыім‑н. кіраваннем. Каланіяльныя ўладанні. □ [Саля Калёнія] быў крайні паўднёвы пункт уладанняў Рыма ў Афрыцы.В. Вольскі./уперан.ужыв.Набірае [вясна] паволі сталасць, Пашырае ўладанні свае.Прануза.
3.Уст. Нерухомая маёмасць (пераважна зямля), якой валодаюць як уласнасцю. З Нясвіжам звязаны Цімкавічы здаўна. Калісьці мястэчка было радзівілаўскім уладаннем.С. Александровіч.[Аксён] разгортвае скрутак і паказвае настаўніку план. На плане зняты сялянскія землі і сумежныя ўладанні пана Скірмунта.Колас.
4.перан. Панаванне. Ужо і ночка канчаецца, зараз золак заіграе над зямлёю, раніца.. распастрэ над зямелькаю ўладанне.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́шкацца ’марудзіць, рабіць памалу’ (пін., З нар. сл.; ТС). Рус.мешкать ’тс’, урал. ’чакаць’, кіраў. ’разважаць’, ст.-рус.мѣшькати ’чакаць, марудзіць’, ’жыць, пражываць, быць падданым’, мѣшаный ’павольны, вялы’ (паводле Махэка₂, 361, павінна было пісацца ме‑), польск.mieszkać ’марудзіць’, ’забыць, не звяртаць увагі’, ’жыць, прабываць, знаходзіцца’, ’заставацца’, ’быць у адносінах з кім-небудзь’, nieomieszkać ’не занядбаць’, в.-луж.mješkorić ’марудзіць’, чэш.meškati ’марудзіць’, ’знаходзіцца, перашкаджаць у рабоце’, славац.meškať ’спазняцца, адставаць’, славен.mečkati ’паволі працаваць’. Не зусім яснае слова. Найбольш імаверна, што яно паходзіць з мѣшати > мяшаць (гл.) у выніку нарашчэння асновы. Укр.мешкати ’пражываць’, як і ст.-бел.мешкати, мяшкати ’жыць, знаходзіцца’ (XIV ст.), запазычана са ст.-польск.mieszkać ’жыць’ (Жураўскі, SlOr, 10, 1961, 40; Булыка, Лекс. запазыч., ЕСУМ, 3, 455–456.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́мны ‘мутны, няясны, матавы, без бляску’ (ТС), ‘млявы, вялы’: ена ужэ тумная пасля работы (маз., ГЧ), ту́мно ‘змрочна, няясна, мутна, туманна, цьмяна’ (ТС, ПСл; жытк., Жыв. НС), ‘хмурна’, ‘млосна’ (ЛМТ). Відаць, звязана з цьмяны (гл.), параўн. укр.дыял.тмя́ний ‘зацемнены, матавы’; ‘сумны, нудны’, што да тма ‘цемра’ (ЕСУМ, 5, 691), ст.-бел.тьма, тма ‘тс’, якія, паводле Бузука (ЗІФВ УАН, 13–14, 278), могуць чаргавацца з коранем тум‑, параўн. укр.тума́ ‘хмуры, маўклівы чалавек’, а таксама рус.дыял.ту́мный ‘сумны, журботны’, польск.дыял.tumny ‘поўны, тлусты’ < і.-е.*tou̯m‑/*teu̯m‑, гл. роднаснае літ.tumà ‘мутнасць’, tumė́ti ‘мутнець’, лат.tumêt ‘гусцець’, ‘збірацца (пра дажджавыя аблокі)’, tumuļat ‘(пра неба) паволі пакрывацца хмарамі’ і інш., паводле Смачыньскага (694), узыходзяць да і.-е.*tu̯em‑ ‘набрыняць’.
The airplane ascended higher and higher — Самалёт узьніма́ўся вышэ́й і вышэ́й
The sun ascended slowly — Со́нца паво́лі ўзыхо́дзіла
2) Mus. павыша́цца (пра тон)
2.
v.t.
1) узла́зіць, узьніма́цца, уздыма́цца (на гару́)
to ascend Mount Everest — узьня́цца на гару́Э́вэрэст
2) узыхо́дзіць (на паса́д)
3) ісьці́ ўверх (па рацэ́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Со́ўгаць ‘перасоўваць што-небудзь з месца на месца’, ‘рухаць, соваць чым-небудзь у розных кірунках (звычайна па паверхні)’, ‘тыкаць, соваць’ (ТСБМ), ‘габляваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘соваць, тыкаць’ (ТС), со́ўгацца ‘хадзіць туды-сюды, сланяцца’, ‘пасоўвацца паволі, з цяжкасцю; рухацца, перамяшчацца’ (ТСБМ, ТС; ашм., шальч., Сл. ПЗБ, Жд. 1), ‘хадзіць узад і ўперад’ (Янк. 1, Нар. Гом.), соўгену́ць ‘рэзка сунуць’ (ТС), совгну́ты ‘штурхануць’ (Сл. Брэс.), соўгну́тэ ‘тс’ (брэсц., Нар. лекс.), соўг ‘пра соўганне’ (мсцісл., Нар. лекс.), саўге́ць! ‘кідок камянём’ (Арх. Федар.), саўга́к ‘стары чалавек’ (Наша Ніва, 1998, 26 кастр.), со́ўгала ‘чалавек, які сноўдаецца без справы і заняткаў’ (Янк. 3.). Укр.со́вгати ‘соваць; соўгаць’, со́вганка ‘коўзанка’. Няясна. Для ўкраінскага аўтары ЕСУМ (5, 342) мяркуюць аб кантамінацыі со́вати і ковзати (< *ковгати), што не вельмі пераканаўча; магчыма, гэта звонкі дублет да соўкаць (гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
1. Коцячыся, перамясціцца. Афіцэр перакаціўся цераз канаву і кінуўся ў хмызняк.Васілеўская.//Разм. Перавярнуцца з аднаго боку на другі. Адам Лабека глуха застагнаў і паваліўся на бок, паволі падкурчыў адну нагу, потым другую. Боль не сунімаўся. Адам Лабека перакаціўся на спіну.Паслядовіч.
2. Перамясціцца па небасхілу з аднаго месца на другое (пра сонца, месяц і пад.). Сонца перакацілася на захад.
3. Хвалепадобна распаўсюдзіцца, разнесціся (пра гукі). Начную цішыню, як раскат грому, раскалоў стрэл. Ён узарваў спакой летняе ночы і перакаціўся рэхам у наваколлі.Чарнышэвіч.
4. Пракаціцца далей, чым трэба. Мяч перакаціўся за рысу.
5.Разм. Упаўшы, перавярнуцца, перакінуцца. Перакаціцца ад аднаго ўдару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прылі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; пр. прыліў, ‑ліла, ‑ліло; заг. прылі; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Падступіць, прыцячы, хлынуць (пра вадкасць). Хваляй прыліла кроў да галавы — стала горача, стукнула ў скронях, здалося, што паволі крутнулася зямля.Дамашэвіч.
2.што і чаго. Разм. Дадаць чаго‑н. вадкага, да ліць.
3.(1і2ас.неўжыв.); перан. Раптоўна ўзнікнуць, ахапіць каго‑н. (пра якое‑н. пачуццё). Хваля гневу і энергіі прыліла да сэрца.Маўр.Новая хваля сораму прыліла да .. [Крысцінінага] стомленага, бледнага твару, пазбавіла яе мовы.Васілевіч.У пяць разоў больш прыліло ў Ігнася злосці.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сноп, снапа; мн. снапы, ‑оў; м.
1. Звязаны пук зжатых сцёблаў збажыны і некаторых іншых культур. [Аня] паволі перавязала хустку, устала са снапа, выпіла з гладышкі цёплай вады і падалася да сястры жаць.Мележ.Жанкі на густым жыце панажыналі па пяцьдзесят снапоў.Мурашка.//чаго. Вялікі пук, бярэмя якіх‑н. раслін. Цэлы сноп .. [кветак], белых, светла-ружовых, малінавых, стаяў на стале.Васілевіч.
2.перан.; чаго. Паток чаго‑н. (праменяў, іскраў і пад.), які разыходзіцца пучком. Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых праменяў.Колас.Угору шугануў сноп іскраў.Ваданосаў.
•••
Як сноп (паваліцца, упасці і пад.) — усім целам, цяжка (паваліцца, упасці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ла́зіць2пчол ’падразаць мёд у пчол’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб.) — у выніку семантычнага пераносу з лаз́іць1 ’узбірацца ўверх (на дрэва) да борці’ > ’выбіраць мёд з яе’. Да ле́зці (гл.). Сюды ж лазенне ’выбіранне мёду з борцей’ (Нас.), лажаны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Перамяшчацца ў розных напрамках па паверхні вады або ў вадзе, робячы адпаведныя рухі рукамі і нагамі (лапамі, плаўнікамі і пад.). [Кузняцоў] плаваў доўга, потым зноў адпачываў на траве і ўсё думаў, думаў...Капусцін.Гусі асцярожна спускаліся з берага і плавалі каля кустоў лазы і крушыны — паволі веславалі ружовымі лапкамі ў светлай вадзе.Даніленка.// Знаходзіцца на паверхні якой‑н. вадкасці, не апускаючыся на дно. Ля чорнай кладкі плавала Гусінае пяро.Пысін.// Мець здольнасць трымацца на паверхні вады або іншай вадкасці; не тануць. Корак плавае. Вучыцца плаваць.// Ехаць па вадзе на чым‑н. Плаваць на чоўне.
2.Разм. Служыць на судне. [Герасім Дзмітрыевіч] плаваў на ваенным караблі мінёрам.Б. Стральцоў.
3.перан. Плаўна перамяшчацца ў паветры (пра птушак, лятальныя апараты і пад.). Дробны каршачок плаваў над асіннікам.Чорны.//перан. Трымацца ў паветры або перамяшчацца пад уздзеяннем ветра. У блакітным небе плавалі пуховыя хмары.Гурскі.Раніцамі плавалі над свежай зямлёй туманы.Хведаровіч.//перан. Разыходзіцца, даносіцца (пра гукі, пахі). Павекі самі па сабе паволі плюшчацца, а мяккі звон-шум у паветры плавае, калыша.Мурашка.
4.перан.Разм. Выказвацца аб чым‑н. павярхоўна, блытана, не закранаючы сутнасці. Плаваць на экзамене. □ — А матэрыялісты лічылі, што матэрыя гэта... — не па сваёй саліднасці жаласлівым галаском пачаў «плаваць» Каралёў.Карпюк.
•••
Мелка плаваць — не мець дастатковых здольнасцей, сіл, ведаў у якой‑н. справе; займаць нязначнае службовае або грамадскае становішча.
Плаваць як сыр у масле — жыць у вялікім дастатку, у раскошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)