Ку́рац ’маленькі піражок, печаны на паду’ (КЭС, лаг., Янк. III). Да курыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́тчас ’рэдка’ (лаг., Сл. ПЗБ), зрэ́дчас ’тс’ (ТСБМ). Вынік сцяжэння словазлучэння рэдкім часам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́явіць ’выкрыць’, выявіцца ’выкрыцца’ (КЭС, лаг.; БРС, Яруш.), выяўля́ць, сюды ж выя́ўны ’выразны, голасны’; ’што добра вызначаецца’ (Янк. Мат.; КЭС, лаг.), выя́ўна ’выразна, голасна, зразумела’. Усё да вельмі разгалінаванай групы славянскіх слоў, якія ўзыходзяць да *(j)av‑: *(j)aviti, *(j)avьnъ і г. д. Гл. я́ўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курна́1 ’кашэчае мурканне’, ’сапенне падчас дрымоты’ (Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Гарэц., Бір., Янк. БФ, Янк. БП). Балтызм. Параўн. літ. kurnė́ti ’муркаць (пра ката)’ (Фрэнкель, 317).

Курна́2: загнуць курну ’ступні ног прыгнуць да твару’ (КЭС, лаг., Нар. словатв., Сцяц.). Да карнаць (гл.) ’укарочваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кватара́нт ’той, хто часова наймае жылое памяшканне ў домаўласніка’ (ТСБМ, КЭС, лаг.). Гл. кватэра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́пска ’дрэнна’ (ТСБМ, Шат., Гарэц., КЭС, лаг., Сцяшк., Бяльк., Мядзв., Сержп. Пр.). Гл. кепскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́длы ’жвавы, увішны (пра чалавека)’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Лексікалізаваны дзеепрыметнік да кідаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальбоніць ’прасіць, упрошваць’ (КЭС, лаг.). Да мальба́ (гл.). Суфікс ‑он‑ мае шматразова-экспрэсіўнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяздры́ць ’біць, церці, каб зрабіць мяккім’, ’біць безупынна’ (КЭС, лаг.). Утворана ад мяздра́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскапэ́нда ’няскладны, нязграбны чалавек’ (лаг., Гіл.). Магчыма, ад раскапіць ’расшчапіць’ (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)